МАКАРЭ́ВІЧ Леанід Васілевіч (н. 5.4. 1939, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1969). З 1969 працуе ў Баранавіцкім арх.-канструктарскім аддзеле ін-та «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы: у г. Баранавічы — кінатэатр «Кастрычнік» (1970), Дом Саветаў (1973), шматкватэрныя жылыя дамы (1977, 1982, 1989), Дом піянераў, будынак упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996); школа ў пас. Жамчужны Баранавіцкага р-на (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкома (1986), цэрквы прападобнага Серафіма Сароўскага ў г. Белаазерск Бярозаўскага р-на, у в. Святая Воля Івацэвіцкага р-на (абедзве 1992) і інш.
т. 9, с. 530
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЗІКА (Muzika) Францішак (26.6.1900, Прага — 1.11.1974),
чэшскі мастак. Вучыўся ў АМ у Празе (1918—24) і ў Парыжы (1925—26). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе ў Празе (з 1945). Чл. маст. аб’яднання «Дзеветсіл» (з 1921) і Т-ва мастакоў «Манес» (з 1923). У творчасці звяртаўся да прыёмаў сюррэалізму, неакласіцызму і неарамантызму: карціны «Тры сястры» (1922), «Сям’я» (1924), «Нацюрморт з ракавінай на стале» (1927), «Пейзаж» (1935), «Барацьба» (1937), «Бабіна лета» (1940), «Сон», «Рэквіем» (абедзве 1943), «Тэатр» (1944), «Дрэва з акном. XIII» (1952), «Вялікая дуга» (1965), серыя карцін «З чэшскага раю» (1943) і інш. Працаваў у графіцы і тэатр.-дэкарацыйным мастацтве.
т. 11, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕГРУ́ЦЫ (Negruzzi) Кастаке (Канстанцін; кастр. 1808, г. Трыфешці, Румынія — 6.9.1868),
малдаўскі і румынскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў малд. рэаліст. л-ры. Дэбютаваў у 1821—23 («Мае бесарабскія забаўкі»). Напачатку прыхільна ставіўся да дэмакр. рэформ у краіне, выступаў у абарону нац. культуры; пазней прытрымліваўся кансерватыўных пазіцый. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў нац. т-ра, для якога ствараў драм. творы. Аўтар рамант. аповесцей «Зое» (1837) і «Скачкі», гіст. «Аляксандру Лэпушняну» (абедзве 1840). У «Пісьмах» (усяго 31, 1837—55) стварыў каларытныя замалёўкі побыту і нораваў тагачаснага грамадства. Пісаў вершы, фарсы, нарысы-эсэ, даследаваў фальклор.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. М., 1956.
т. 11, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́НЯ,
рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Вілейскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 44,9 км. Вадазбор (пл. 503 км²) раўнінны, месцамі дробнаўзгорысты. Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне (абедзве ў Докшыцкім р-не). Цячэ ў скразной даліне на Пн Мінскага ўзвышша. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шыр. 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярац. каналаў. Рэчышча каналізаванае, шыр. ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
т. 12, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ЎСКАС (Petrauskas) Мікас (19.10.1873, пас. Палушэ Уценскага пав., Літва — 23.3.1937),
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз. школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
А.А.Карпілава.
т. 13, с. 165
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДАЎ Сямён Абрамавіч (24.1.1893, г. Херсон, Украіна —24.5.1968),
рускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык. Адзін з рэдактараў час. «На посту» (1923—25), адначасова адказны сакратар Маскоўскай (1923—24), у 1924—26 Усерас. асацыяцыі пралет. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1912. Аўтар паэт. зб-каў «Мая сяўба» (1918), «Перабежка бліскавіц» (1921), «Стальны строй» (1923), паэм «Іна», «Нашы душы» (абедзве 1922), зб-каў арт. «Арганізацыя пралетарскай літаратуры» (1925), «У літаратурных баях» (1926), «На пасту» (1931). На рус. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, М.Паслядовіча, Э.Самуйлёнка, А.Якімовіча.
А.С.Малінін.
т. 13, с. 394
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛАЎ Ілья Аляксандравіч (18.4.1834, г. Пенза, Расія — 6.1.1903),
рускі пісьменнік. Скончыў Пензенскую гімназію. З пач. 1850-х г. служыў чыноўнікам у Маскве, пазней жыў у Саратаўскай губ. Літ. дзейнасць пачаў з п’ес і перакладаў франц. меладрам. У апавяданнях, рамане «Бутузка» (1864) асуджэнне прыгонніцтва. Апавяданні 1870—80-х г. пераважна пра паслярэформенную вёску. У аповесці «Грачоўскі кракадзіл» (1879) гісторыя прапагандысткі-рэвалюцыянеркі. Аўтар рамана «Утульны куток» (1894), аповесці «Практыка жыцця» (1895), п’ес «Залатая рыбка», «Стэпавы асілак» (абедзве 1886), «Дармаедка» (1888) і інш. Творчасці С. ўласцівы праўдзівыя побытавыя і партрэтныя замалёўкі.
Тв.:
Грачевский крокодил: Повести и рассказы. М., 1984.
т. 14, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЕ́НКА Георгій Дзмітрыевіч (н. 9.11.1923, с. Сватава Луганскай вобл., Украіна),
бел. літаратуразнавец, крытык. Канд. філал. н. (1970). Скончыў Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічаў, працаваў на ніве нар. асветы ў Беларусі. У 1970—94 выкладчык БДУ. Друкуецца з 1960. Даследуе рус.-бел., бел.-балгарскія літ. ўзаемасувязі, праблемы развіцця сучаснай бел. прозы і паэзіі, жанры і стылі бел. л-ры. Аўтар манаграфій «Іван Навуменка», «Ніл Гілевіч» (абедзве 1981), «Ф.В.Гладкоў. Семінарый» (1982), «Насуперак канону» (1997, пра А.А.Лойку), арт. пра А.Адамовіча, М.Арочку, Гладкова, М.Даніленку, В.Карамазава, М.Лынькова і інш.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СТАВА Наталля Уладзіміраўна (н. 30.4.1951, г. Хемніцы, Германія),
бел. мастак. Скончыла Горкаўскае маст. вучылішча (Расія; 1971), Маскоўскі палі граф. ін-т (1976). Працуе ў галіне кніжнай графікі, пераважна афармляе ілюструе кнігі для дзяцей: «Рамоначак — Рамунеле» (1979), «Залаты птах (1982); «Айбаліць» К.Чукоўскага, «Аёга» (абедзве 1984), «Сакрэт шчасця» (1988 «Залатая ракавінка» (1989); «Чараўнік Ізумруднага горада» (1988), «Урфін Джус» (1989), «Сем падземных каралёў (1990), «Жоўты туман» (1994) А.Волкава; «Як браты бацькаў скарб знайшлі (1994), «Залатая кніга казак» Б.Немцавай (1996), «Папялушка» М.Маляўкі (2000) і інш. Творы вылучаюцца своеасаблівасцю маст. вырашэння: тонкае адчуванне колеру, мяккасць, лірычнасць.
т. 15, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТА́Я Таццяна Мікітаўна (н. 3.5.1951, С.-Пецярбург),
руская пісьменніца. Унучка А.М.Талстога і М.Л.Лазінскага. Скончыла Ленінградскі ун-т. Друкуецца з 1983. У апавяданнях (зб-кі «На залатым ганку сядзелі...», 1987; «Кахаеш, не кахаеш». 1997), адметных назіральнасцю і вытанчанасцю стылю. — душэўная смута сучаснага чалавека, які перажывае разлад з рэчаіснасцю, страту маральных арыенціраў. У фантаст. рамане «Кысь» (2000) спалучэнне «чорнага» гумару з тонкай іроніяй і сатырай. Аўтар кніг эсэ, нарысаў, артыкулаў «Сёстры» (1998), «Двое» (2001, абедзве разам з сястрой Н.Талстой) і інш.
Тв.:
День: Личное. М 2001;
Ночь: Рассказы М., 2001.
А.В.Спрынчан.
т. 15, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)