уці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што ў што. Сціскаючы, з намаганнем змясціць, упхнуць.

У. падушку ў чамадан.

2. што. Абвязваючы, зменшыць у аб’ёме.

У. сена на возе.

3. што ў што. Увабраць унутр.

У. галаву ў плечы.

|| незак. уціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чмы́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра праз ноздры.

2. Смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

4. перан. Выражаць незадаволенасць чым-н. (разм.).

|| аднакр. чмы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. чмы́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́ха ж.

1. поте́ха, заба́ва;

2. в знач. сказ. поте́ха, умо́ра;

ну і п.!ну и умо́ра!;

вось п.! — вот поте́ха!;

з ла́скі на ~ху — здо́рово живёшь; ни за что́ ни про что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і здагадка. Ну, пане, будзе цяпер змена, І пойдуць новыя парадкі, — Міхал выказвае дагадкі! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́спа́н, ‑а, м.

Уст. Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць. [Антось:] — Ну, што нам васпан сказаць мае? [Марцін:] — Наказ прынёс я да васпана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да вішчаць. [Конь] злосна махнуў галавой, выскаліў зубы, тонка віскнуў. Васілевіч. Машына прабегла яшчэ метраў сто, віскнула тармазамі і стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхліпну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і адхліпнуцца. Лыпнуў Яначка чарку і аж вочы вырачыў з непрывычкі, дух заняло, насілу адхліпнуў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́каўзнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Выслізнуць. Плуг выкаўзнуў з рук і .. зрабіў доўгі агрэх. Гартны. Зося выкаўзнула з хлеўчука, але не пабегла, не спалохалася. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зману́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. Тое, што і зманіць (у 1 знач.).

2. каго-што. Тое, што і зманіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́знуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зрабіцца чэзлым; зачахнуць. Неяк ноччу прайшоў дождж, і ранкам яблыня, здавалася, акрыяла, ажыла... Неўзабаве яна зноў зачэзла, панурылася. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)