РУР (Ruhr),

Рурская вобласць, галоўная вугальна-металург. база Германіі, на тэр. зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, па абодвух берагах р. Рэйн (асн. ч. на правабярэжжы, у бас. рэк Рур, Эмшэр, Ліпе). Тэрытарыяльна супадае з Рурскім вугальным басейнам. Пл. 3,3 тыс. км². Нас. каля 6 млн. чал. (2000); сярэдняя шчыльн. каля 1800 чал. на 1 км² (макс. больш за 5000 чал.). Гарады Р. (Эсэн, Дортмунд, Дуйсбург, Вуперталь, Дзюсельдорф, Мюльгайм, Гельзенкірхен, Бохум і інш.) з’яўляюцца вял. прамысл. цэнтрамі і зліліся ў адзіную канурбацыю. У Р. сканцэнтраваны гал. чынам галіны цяжкай прам-сці, асабліва кам.-вуг. (здабываецца каля 85% кам. вугалю ў краіне, у т. л. ўвесь каксавальны), чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім. і коксахім. прам-сць. У сувязі з хранічным крызісам гэтых галін многія шахты і прадпрыемствы закрываюцца. Традыц. галіны прам-сці часткова замяняюцца новымі для Р. галінамі — аўтабудаваннем, эл.-тэхн., нафтаперапр., швейнай. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Густая сетка чыгунак, аўтадарог, унутр. водных шляхоў; нафтаправоды з Ротэрдама і Вільгельмсгафена.

т. 13, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯЧА́НКА, Свяча,

рака ў Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Ула (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 84 км. Пл. вадазбору 551 км². Выцякае з воз. Вял. Святое (Сенненскі раён) за 1,6 км на У ад в. Замошша, вусце за 1,8 км на З ад в. Броды Бешанковіцкага р-на. Прытокі: р. Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака наз. Свяча), Слабадское; ручаямі злучана з воз. Рыбакоўскае. Даліна амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і воз. Сцержань V-падобная; пераважная шыр. 200—400 м, каля азёр, праз якія цячэ С., пашыраецца да 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шыр. 100—300 м, каля в. Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага р-на адсутнічае; на вял. працягу забалочаная і парэзаная меліярац. каналамі. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шыр. рэчышча 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.

т. 14, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНД,

правінцыя на ПдУ Пакістана, у бас. нізоўяў р. Інд. Мяжуе на У з Індыяй, на Пд абмываецца Інд. ак. Пл. 151,4 тыс. км², нас. каля 35,7 млн. чал. (2000), пераважна сіндхі. Адм. і гал. прамысл. цэнтр — г. Карачы. Паверхня раўнінная і нізінная. Клімат субтрапічны. Ападкаў каля 100 мм за год. Адзіная р. Інд, якая шырока выкарыстоўваецца на арашэнне. Натуральная расліннасць пустынная і паўпустынная. У С. (пераважна ў г. Карачы) засяроджана амаль палавіна прамысл. вытв-сці краіны; буйныя прамысл. цэнтры Хайдарабад і Сукур. Асн. галіны прам-сці: тэкст., харч. і харчасмакавая, хімічная. Ёсць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Шматгаліновае арашальнае земляробства ў даліне Інда. С. дае каля 50% агульнанац. збору рысу, 15% пшаніцы і цукр. трыснягу, 30% бавоўны і алейных культур, 35% джавара (від проса). Характэрна высокая таварнасць с.-г. вытворчасці. Жывёлагадоўля мае другараднае значэнне, буйн. раг. жывёла выкарыстоўваецца як цяглавая сіла. Рыбалоўства. Транспарт чыг. і аўтамабільны. Знешнія сувязі марскім транспартам.

т. 14, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАНЗІБА́Р (Zanzibar),

востраў у Індыйскім ак., каля ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі (аддзелены ад мацерыка пралівам шыр. 36 км). Уваходзіць у склад Танзаніі. Пл. 1658 км². Нас. каля 700 тыс. чал. (1995), пераважна суахілі (каля 80%), а таксама арабы і індыйцы. Выш. да 120 м, акаймаваны каралавымі рыфамі. Складзены з каралавых вапнякоў, развіты карст. Клімат экватарыяльна-мусонны. Сярэдняя т-ра студз. 28 °C, ліп. 23 °C. Ападкаў 1500—2000 мм за год з двума максімумамі (крас.—май, ліст.—снежань). Натуральная расліннасць — другасныя хмызнякі, на ўзбярэжжы месцамі мангры. Плантацыі гваздзіковага дрэва (каля 70—80% сусв. вытв-сці), какосавых пальмаў. Гал. горад і порт — Занзібар (158 тыс. ж., 1988).

Тэр. З. здаўна заселена чалавекам. У 7—10 ст. каланізаваны арабамі і персамі; цэнтр гандлю золатам, слановай косцю і рабамі. У 1528 захоплены партугальцамі, якіх у 18 ст. выцеснілі арабы Аманскага султаната. У 1818 пачалася вытв-сць гваздзікі і гваздзіковага алею — асн. прадуктаў экспарту. З 1856 З. — незалежны султанат. Яго эканам. развіццю садзейнічала буд-ва Суэцкага канала, у выніку чаго востраў ператварыўся ў важнейшы гандл. цэнтр усёй Усх. Афрыкі. У канцы 19 ст. З. стаў аб’ектам экспансіі Германіі, Італіі, Францыі і Англіі, якія ў 1886—90 падзялілі паміж сабой яго землі. У 1890 над З. устаноўлены брыт. пратэктарат. У 1963 Вялікабрытанія дала З. незалежнасць, перадала ўладу султану, рэжым якога скінуты ў 1964, і З. аб’яднаўся з Танганьікай у адзіную дзяржаву Танзанія.

т. 6, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЧАЛЯ́РСТВА,

галіна сельскай гаспадаркі па развядзенні пчол меданосных з мэтай атрымання мёду, пчалінага воску, пропалісу, пчалінага яду, матачнага малачка, пяргі, таксама для апылення с.-г. культур.

На тэр. Беларусі дзікае П. (паляванне за мёдам і воскам з дуплаў дрэў) вядома задоўга да нашай эры. У 1 ст. н.э. ўзнікла бортніцтва (гадаванне пчаліных сем’яў у штучных дуплах — борцях), пашырылася ў 10—17 ст., а ў 18 ст. змянілася калодным П. (развядзенне пчол у неразборных перасоўных калодах і дуплянках). З 1814 развіваецца рамачнае П., у 1846 у Мінскай губ. было 117 тыс. вулляў (больш як адзін на кожнае падвор’е).

На Беларусі П. мае апыляльна-мядовы кірунак. Разводзяць пераважна карпацкую пароду пчол. У 1999 гадавалася каля 450 тыс. пчаліных сем’яў (90% у пчаляроў-аматараў). Вытв-сць мёду — 7 тыс. т за год. Дзейнічаюць Баранавіцкі, Брэсцкі, Гродзенскі пчолагадавальнікі. Найб. пчолапрадпрыемствы — Мастоўскае і Шчучынскае (Гродзенская вобл.).

П. развіта на ўсіх кантынентах свету, асабліва ў Еўропе, Афрыцы, Паўн. Амерыцы. У 1999 у сусв. П. зарэгістравана каля 50 млн. пчаліных сем’яў, вытв-сць мёду каля 900 тыс. т за год. Найб. буйныя вытворцы і экспарцёры прадуктаў П. — Кітай (6 млн. пчоласем’яў; да 150 тыс. т мёду штогод), ЗША (4 млн. пчоласем’яў; да 90 тыс. т мёду), Расія (каля 3,5 млн. пчоласем’яў; 50 тыс. т мёду).

П.​В.​Вараб’ёў, І.​М.​Семяненя.

т. 13, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прач 1 ’пранік (для мыцця і абмалоту насення льну)’ (Бес., Выг., Зн., дыс., Уладз., Клім., Дразд., ДАБМ; драг., пруж., кам., беласт., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; бяроз., Шатал.; Ян., Сцяшк. Сл.). Укр. прач, рус. паўдн. прач, польск. дыял. pracz ’тс’. Вытворнае ад праць ’біць, калаціць’ з суф. ‑ч, як біч < біць і да т. п. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 102.

Прач 2, пра́чык ’апалонік’ (Клім., Сл. Брэс.; бяроз., пін., Шатал.; Чэрн., Бес., Дразд.). Укр. пра́чик ’тс’. Да прач 1 у выніку метафарычнага пераносу. Параўн. апалонік.

Прач 3 ’шнурок даўжынёю каля паўметра, з якога вілі вяроўкі’ (пух., Нар. словатв.), ’прывязь з дубцоў, пры дапамозе якой звязваюцца бярвенні з пакладзенымі на іх жэрдкамі’, ’ліна з вітак’ (віл., Сл. ПЗБ), ’скрутак ільновалакна’ (кам., Сл. ПЗБ), ’мера льновалакна ў 15 павесмаў’ (палес., Трухан, вусн. паведамл.), пра́чук ’пучок ільну’ (Мат. Маг.), пря́чык ’тоўстыя ніткі з канапель, з якіх уюць вяроўкі’ (Бяльк.). Польск. падляшск. pracz ’звязка прыгаршняў ачасанага льну’, ’15 прыгаршняў’ (Фалінская, Sł. tkac., 241). Этымалагічна тое ж, што і praczh 1, перанос значэння па знешняму падабенству. Значэнне ’ліна з вітак’, відаць, у выніку пераносу ’скрутак ільновалакна’ > ’скрутак вітак’ > ’ліна з вітак’. Варбат (Этимология–1975, 31) параўноўвае з рус. пск. пруч ’састаўная частка вяроўкі’ і ўзводзіць да прасл. *pręčь/*prǫčь, суадносныя з *pručiti, гл. пручацца ’напружвацца’. Сумнеўна.

Прач 4 ’прылада для ўтрамбавання тока’ (тураў., Нар. словатв.). Паводле Лабко (там жа), суадносіцца з прач 1 і ўтворана таксама ад праць ’біць, калаціць’.

Прач 5 ’прыціскач саломы на страсе’ (ТС), ’завостраны калок даўжынёю каля метра’: прачэм прыціскаем салому да прывязваем до лаціны (тураў., Нар. словатв.). Паводле Лабко (там жа), магчыма, ўтворана як прач 4 — ад праць ’біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАРАНГА́Л,

горад на Пд Індыі, у штаце Андхра-Прадэш. Каля 400 тыс. ж. (1990). Цэнтр с.-г. раёна. Вытв-сць баваўняных тканін і дываноў.

т. 3, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАНЬЧЖО́Ў,

горад на У Кітая, на р. Ганьцзян, прав. Цзянсі. Каля 0,5 млн. ж. (1994). З-д металургічнага абсталявання, прадпрыемствы тэкст., дрэваапр. прам-сці.

т. 5, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́РМЕ,

спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 30 км, адлегласць ад Юпітэра 22,6 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 692 сут. Адкрыты С.​Нікалсанам (ЗША, 1938).

т. 8, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

М’ЕЙ, Мергуі,

горад на Пд М’янмы. Каля 400 тыс. ж. (1997). Порт на Андаманскім м. Цэнтр здабычы волава і вальфраму. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Суднабудаванне.

т. 10, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)