паадлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што, чаго і без дап. Адлічыць, выдзеліць пэўную частку чаго‑н. усім, многім або на ўсё, многае. Паадлічваць грошы на пакупкі. Паадлічваць усім па пяць рублёў.

2. каго. Павыключаць усіх, многіх. Паадлічваць непаспяваючых з інстытута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; зак., што.

1. Узараць усё, многае. [Хлопчык:] — Я летась адзін паараў усё. Чорны.

2. і без дап. Араць некаторы час. Паараць да паўдня. □ — Я табе і палаткі ў гумне змайстраваў, — сказаў дзядзька да госця, — а я паеду паару трохі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыла́зіць, ‑зіць; ‑зім, ‑зіце, ‑зяць; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дзеці павылазілі з рова. Валасы павылазілі. □ Загрымелі крэслы, і ўсе павылазілі з-за стала. Колас. На той раскарчованай зямлі напэўна павылазілі бярозкі і хвойкі. Чорны.

•••

Вочы павылазілі гл. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павымыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вымыць усіх, многіх або ўсё, многае; вымыць у многіх месцах. Павымываць дзяцей. Павымываць вокны. Вада павымывала раўчукі. □ На выспе стаіць дуб, вада павымывала яго карэнн[е], і нават дзіўна, як гэты лясны асілак яшчэ не ўпаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Несучы, выдаліць, выставіць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пакой Ганны Сымонаўны аж пабольшаў, калі з яго павыносілі ўсю маёмасць. Дубоўка.

2. Вывезці, вымчаць адкуль‑н. усіх, многіх. Коні павыносілі байцоў на дарогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазавалака́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завалачыся, закрыцца, заслацца — пра ўсё, многае. Пазавалакаліся вочы слязамі.

2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пастухі са статкамі пазавалакаліся ў лес. Пазавалакацца на край свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазадзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Падняцца, задрацца ўгору — пра ўсё, многае. Пазадзіраліся наскі ў ботах. Пазадзіралася скура на пальцах. □ На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Навуменка.

2. Разм. Загаліцца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панато́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Натачыць, навастрыць усё, многае. Панаточваць нажы.

2. чаго. Вытачыць на станку вялікую колькасць чаго‑н. Панаточваць верацён.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці вялікую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Панаточвалі мышы саломы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Прывезці куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Папрывозіць дзяцей у лагер. □ Разам з намі гаравалі і палякі, і славакі, і чэхі, і бельгійцы. Усіх іх папрывозілі на чужыну гады на два раней за нас. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрысыха́ць, ‑ае; зак.

Прысохнуць да чаго‑н. — пра ўсё, многае, прысохнуць у многіх месцах. Асабліва многа было гліны на абцасах. Папрысыхала — не аддзярэш. Арабей. Твар у Грышука худы і няголены, заляпаны ніткамі твані, сям-там папрысыхалі на ім дробныя зялёныя кружочкі водарасцяў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)