РА́КАЎ (Мікалай Пятровіч) (14.3.1908, г. Калуга, Расія — 3.11.1990),

расійскі кампазітар, педагог, дырыжор. Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931; кл. Р.Гліэра), з 1932 выкладаў у ёй (з 1943 праф.). Асн. месца ў творчасці займае інстр. музыка. Сярод твораў; 3 сімфоніі (1940—62); для стр. арк. — 2 паэмы (1979, 1981), сюіты, п’есы; 8 канцэртаў для розных інстр. з арк.; камерныя ансамблі, музыка для духавога арк. і арк. нар. інструментаў; хоры, рамансы, творы пед. рэпертуару. Аўтар метадалагічных прац «Задачы па інструментоўцы» (1975), «Практычны курс інструментоўкі» (1985) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1946.

т. 13, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБАІ́ (араб. чатырохрадкоўе),

форма лірычнай паэзіі Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі. Служыць для выражэння лірычнай тэмы, па-філасофску асэнсаванай і інтэрпрэтаванай. Запазычаны з фальклору персаў і таджыкаў (інш. назвы Р. — дубайці ці таранэ). З персамоўнай л-ры Р. праніклі ў араб. і цюркамоўныя л-ры і ў л-ру урду. Складаюцца з чатырохрадкоўяў (ці двух бейтаў), якія рыфмуюцца ааба, радзей аааа. У пісьмовай л-ры з’явіліся ў 9—10 ст. З 2-й пал. 12 ст. саступілі месца газелі. Найб. вядомыя майстры Р. — Умар Хаям, Рудакі, Ханзале.

т. 13, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mekka

mekk|a

ж. перан. Мекка; месца паломніцтва;

Ameryka stanowi ~ę dla emigrantów — Амерыка з’яўляецца Меккай для эмігрантаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zajęty

zajęt|y

1. заняты;

jest ~y — ён заняты;

to miejsce jest ~e — гэтае месца занятае;

2. захоплены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zrzucać

незак.

1. скідаць; скідваць;

2. (у адно месца) скідаць; звальваць;

3. перан. скідаць; звяргаць; зрынаць;

4. складаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ruszyć

rusz|yć

зак.

1. крануць, зачапіць;

2. паварушыць;

nie ~ył palcem — пальцам не паварухнуў;

3. рушыць, крануцца з месца;

pociąg ~ył — цягнік рушыў;

lody ~yły — лёд рушыў;

fabryka ~yła — завод уступіў у строй;

ani ruszyć! — ні з месца!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

алта́р

(лац. altare)

1) месца ахвярапрынашэння ў старажытных народаў, перад якім выконваліся культавыя абрады;

2) усходняя частка хрысціянскай царквы (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнай часткі іканастасам).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праске́ній

(гр. proskenion = месца перад сцэнай)

1) драўляны фасад скены або дэкаратыўная сцяна перад ёй у старажытнагрэчаскім тэатры;

2) каменная прыбудова да скены ў тэатры эпохі элінізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эсплана́да

(фр. esplanade)

1) незабудаванае месца паміж крапаснымі сценамі і гарадскімі збудаваннямі;

2) плошча, участак зямлі перад якім-н. вялікім будынкам;

3) шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. bindugaмесца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюгамесца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)