адзін з цыклаў песень каляндарна-земляробчага круга. Распаўсюджаны ў народаў з часавай цыклізацыяй традыцыйнай песнятворчасці, у т. л. ў славян. На Беларусі ўключаюць абрадавыя, строга прымеркаваныя віншавальныя калядныя песні і шчадроўскія — «каляднае вяселле для ўсіх», «Жаніцьба Цярэшкі» і ўмоўна прымеркаваныя да зімы піліпаўскія песні і калядныя («ражстоўскія») гульні («Яшчур», «Халімон» і інш.). У нар. побыце тэрмін «З.п.» найчасцей ужываецца як сінонім піліпаўскіх. Яны арганічна спалучаюць прац. тэматыку (адсюль таксама назва «песні за кудзеляй») з сямейна-бытавой. Большасць з іх, асабліва з баладным сюжэтам («Да было ў бацькі да дзевяць сыноў»), апавядальнага характару. У паўн. раёнах Беларусі некат. з умоўна прымеркаваных З.п. — узоры працяжнага адзіночнага спеву («Ночы мае, ночушкі»).
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. авіяцыі (1980). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі. Скончыў Барысаглебскае ваен. вучылішча лётчыкаў-знішчальнікаў (1953), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1973). З 1970 на камандных пасадах у войсках ППА у Казахстане, Узбекістане, з 1973 — у Беларусі. З 1980 нам. камандуючага ППАБВА. У 1984—89 на ваенна-дыпламат. рабоце. З 1989 у запасе. У 1990—93 інжынер на ВА «Гарызонт», гал. спецыяліст к-та пры СМ Рэспублікі Беларусь па сац. абароне ваеннаслужачых, воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сем’яў. З 1994 старшыня К-та ветэранаў Узбр. Сіл праваахоўных органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Яўген Аляксеевіч) (18.12.1924, г. Арэнбург, Расія — 3.7.1985),
бел. матэматык. Чл.-кар.АНБеларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкі ін-т (1950), БДУ (1956). З 1959 у Мінскім дзярж.пед. ін-це, з 1962 у Ін-це матэматыкі АНБеларусі, з 1970 у БДУ. Навук. працы па тэорыі дыфракцыі эл.-магн. хваль. Распрацаваў метад строгага рашэння задач дыфракцыі хваль на некалькіх целах правільнай геам. формы. Пабудаваў алгарытмы лікавага рашэння задач, якія рэалізуюцца на ЭВМ па стандартных праграмах.
Тв.:
Дифракция электромагнитных волн на двух телах. Мн., 1968;
Таблицы сфероидальных волновых функций и их первых производных. Т. 1—2. Мн., 1973—76 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́ЦКІ (Андрэй Ігнатавіч) (13.6.1904, в. Светазер’е Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 3.5.1992),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар.АНБеларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук БССР (1959—61), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав.Беларусі (1974). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1925). З 1931 ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску, з 1948 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Устанавіў залежнасць выпарэння тарфяной глебы ад кліматычных і інш. фактараў, распрацаваў метад вызначэння часу наступлення перадпасяўнога перыяду і метад разліку перадпасяўнога сцёку, прынцыпы асушальнай меліярацыі, прапанаваў новы падыход да ўстанаўлення норм (інтэнсіўнасці) асушэння балот.
Літ.:
Библиография научных трудов члена-корреспондента АНБССР А.И.Ивицкого. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯШЭ́ВІЧ (Мікалай) (1903, г. Пружаны Брэсцкай вобл. — 2.9.1934),
бел. гісторык, географ, педагог. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1923), Пражскі ун-т (1928). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1928 на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». Рэдагаваў час. «Маладое жыццё» ў Вільні. Адзін з заснавальнікаў і старшыня Бел.культ.т-ва імя Ф.Скарыны ў Празе. Змяшчаў артыкулы па гісторыі Беларусі ў энцыклапедычных выданнях Чэхаславакіі. Аўтар працы «Культурна-геаграфічны характар Беларусі» (1928), інфарм. нарыса «Беларусь і беларусы» (1930), «Кароткага нарыса псіхалогіі» (1932). З 1929 выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і правасл. духоўнай семінарыі. У 1930—31 рэдагаваў час. «Саха».
Тв.:
Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны II і Паўла I (1772—1801). Вільня, 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРГА́ (Amelanchier),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны 3 віды: І. каласістая (A. spicata), І. канадская (A. canadensis), І. альховалістая (A. alnifolia). У дэндрарыях і парках Беларусі трапляюцца яшчэ 5 відаў І. (круглалістая, пышнаквітучая, гладкая, малаплодная, крывава-чырвоная).
Аднадомныя, лістападныя дрэвы і кусты выш. да 8 м. Лісце простае, суцэльнае, цёмна-зялёнае, восенню аранжава-чырвонае. Кветкі белыя або крэмавыя ў шчыткападобных гронках. Цвітуць у маі, пладаносяць у ліп. — жніўні. Плод — сакавіты, ягадападобны, сінявата-чорны яблык дыяметрам да 1 см, ядомы. мае цукар, вітамін С, карацін і інш Пладовыя, меданосныя, лек. (плады, кара, лісце), дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЕ САДО́ЎНІЦТВА,
від калектыўнага землекарыстання, пры якім грамадзяне аб’ядноўваюцца ў садоўніцкія т-вы (кааператывы). Садзейнічае ўвядзенню ў гасп. карыстанне зямельных няўдобіц, з’яўляецца сродкам больш рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Асн. задача — стварэнне садоў і агародаў для задавальнення патрэб членаў т-ва і іх сем’яў у садавіне і агародніне, а таксама для адпачынку, прац. выхавання дзяцей і інш. На Беларусі садоўніцкія т-вы дзейнічаюць у адпаведнасці з тыпавым статутам. Зямельны ўчастак пад К.с. даецца ў бестэрміновае карыстанне арг-цыі, пры якой створана т-ва, або непасрэдна т-ву. Усе работы ў калектыўным садзе выконваюць члены т-ва і іх сем’і, за выключэннем тых, што павінны рабіць спецыялісты. У 1998 на Беларусі больш за 672 тыс. т-ваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСУЛЬТА́ЦЫЯмедыцынская,
лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі дзецям і жанчынам. Існавалі 3 тыпы К.: дзіцячая (прафілакт. і лячэбная дапамога дзецям да 3 гадоў), жаночая і змешаная. На Беларусі з 1975 лячэбна-прафілакт. дапамогу дзецям аказваюць дзіцячыя бальніцы, аб’яднаныя з паліклінікамі, і дзіцячыя паліклінікі. Жаночыя К. (структурнае падраздзяленне радзільнага дома, паліклінікі ці амбулаторыі) забяспечваюць прафілакт. і лячэбную дапамогу цяжарным і гінекалагічна хворым жанчынам, ажыццяўляюць меры па ахове і замацаванні здароўя жанчын. Асн. задача жаночай К. — назіранне за цяжарнай, своечасовае выяўленне паталогіі цяжарнасці і аказанне кваліфікаванай дапамогі, назіранне за парадзіхамі. Пры жаночай К. працуюць школы маці, юрыд. кансультацыі. На Беларусі жаночыя К. працуюць як структурныя падраздзяленні ў 110 установах (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПІЧ (Мікалай Фёдаравіч) (н. 15.8.1918, в. Шаенка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1979), праф. (1981). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1957). З 1936 настаўнік сярэдняй школы ў Асвейскім р-не. З 1945 на парт. рабоце, з 1958 заг. аддзела ЦККПБ. У 1969—75 дырэктар Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ. У 1975—91 ст. выкладчык, заг. кафедры, прафесар Мінскай ВПШ. Чл.ЦККПБ у 1960—76. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1963—71. Чл. рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЕВА (Тамара Георгіеўна) (3.6.1916, Казань, Татарстан — 25.2.1997),
артыстка балета. Засл.арг.Беларусі (1949). Скончыла балетную школу пры Пермскім т-ры оперы і балета (1933). Працавала ў т-рах оперы і балета Пермі, Ерэвана, Свярдлоўска. У 1946—58 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яе творчую індывідуальнасць вылучалі строгая манера выканання, валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Надзейка («Князь-возера» В.Залатарова), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Ліза («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра).