капяну́ць гл. капа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ка́ра, -ы, ж.

Суровае пакаранне за правіннасць.

К. за злачынства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кара́, -ы́, ж.

1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін.

К. бярозы.

2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым-н.

Ледзяная к.

Зямная кара — верхняя цвёрдая абалонка Зямлі.

Кара вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга; кара галаўнога мозга — паверхневы слой галаўнога мозга ў вышэйшых пазваночных і чалавека.

|| прым. каравы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караба́ты, -ая, -ае.

Няроўны, пагнуты, скрыўлены.

Карабатая дошка.

|| наз. караба́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караба́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

Фанера на сонцы карабаціцца.

|| зак. пакараба́ціцца, -ціцца і скараба́ціцца, -ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караба́ціць, -ба́чу, -ба́ціш, -ба́ціць; незак.

1. што. Рабіць карабатым.

2. перан., каго (што). Выклікаць непрыемнае пачуццё.

|| зак. пакараба́ціць, -ба́чу, -ба́ціш, -ба́ціць; -ба́чаны (да 1 знач.) і скараба́ціць, -ба́чу, -ба́ціш, -ба́ціць; -ба́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Дробны гандляр, які разносіў па вёсках тавары (мануфактуру, галантарэю, дробныя рэчы і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабе́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Тое, што і караблебудаўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабе́ль, -бля́, мн. -блі, -блёў, м.

1. Вялікае марское судна.

Ваенны к.

Акіянскі к.

2. Лятальны апарат.

Касмічны к.

Спаліць свае караблі (кніжн.) — рашуча парваць з мінулым.

|| памянш. кара́блік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Пускаць папяровыя караблікі.

|| прым. карабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Карабельны лес — лес з высокіх мачтавых дрэў, прыгодных для караблебудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабе́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Уладальнік карабля; марак (уст.).

2. Тое, што і караблебудаўнік (разм.).