мужчынскі манастыр у Маскве. Засн. ў 1591. На яго тэрыторыі: 1-купальны Малы сабор (1591—93) з трапезнай (1678) і шатровай званіцай (1679); 5-купальны Вялікі сабор з галерэяй (1684—93; іканастас 1693—99, размалёўкі 1792 па эскізах В.Бажэнава); Ціхвінская надбрамная царква (1713—14, прыпісваецца арх. І.Заруднаму); званіца на зах. браме (1753, арх. А.Еўлашаў); царква Архангела Міхаіла ў стылі класіцызму (капліца кн. Галіцыных, 1805, арх. І.Еготаў; у ёй збор надмагілляў работы І.Мартаса і інш.); некропаль дзеячаў гісторыі і культуры. У паўд.-ўсх. частцы манастыра могілкі (з канца 17 ст.), дзе пахаваны ўдзельнікі вайны 1812, дзекабрысты і інш.
Літ.:
Аренкова Ю.И., Мехова Г.И. Донской монастырь. М., 1970.
Да арт.Данскі манастыр. Надбрамная царква Ціхвінскай Багародзіцы. 1713—14.
балгарскі пісьменнік. Скончыў Сафійскі ун-т (1942). Нар. дзеяч культуры Балгарыі (1967). Аўтар рамана-эпапеі «Шлях» (кн. 1—3, 1945—54), раманаў «Свая зямля» (1952, бел.пер. 1961 Н.Гілевіча), «Стубленскія ліпы» (1960), «Вёска ўскрай завода» (1963), «Рэспубліка дажджоў» (1968), «Наследніца» (кн. 1—2, 1975), зб. апавяданняў «Пакута» (1935), «Магдзін узгорак» (1940), «Двор» (1943), «Вясковыя душы» (1958), у якіх паказаны вясковае жыццё даваен. і пасляваен. Балгарыі, падзеі 2-й сусв. вайны, складаныя працэсы кааперацыі. Дзімітроўская прэмія 1950, 1969. У пер. на бел. мову выйшаў зб. «Любча-безбілетнік» (1959) і вершы ў зб. «Скарб» (1967).
Тв.:
Рус.пер. — Огненные зори: Рассказы и повести. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТАВА (Соф’я Уладзіміраўна) (4.8.1895, Масква — 12.4.1982),
руская актрыса, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1955). З 1911 актрыса 1-й Студыі МХТа (з 1924 МХАТ 2-і), з 1938 актрыса і рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Ленінскага камсамола (у 1951—57 маст. кіраўнік). Педагог Бел.драм. студыі ў Маскве (1921—26). Актрыса шырокага творчага дыяпазону, высокай сцэн.культуры. Дасканала валодала мастацтвам псіхал. аналізу ролі: Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Нора («Нора» Г.Ібсена; рэж., разам з І.Бярсеневым), Жэнеўева («Маленне пра жыццё» Ж.Дэваля); Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І.Папова), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, рэж., разам з А.Пялевіным) і інш. З 1946 здымалася ў кіно: «Клятва» (Дзярж. прэмія СССР 1947), «Сям’я Ульянавых», «Падзенне Берліна», «Няскончаная аповесць» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ДА (Gedda; сапр.Усцінаў) Мікалай
(н. 11.7.1925, Стакгольм),
шведскі спявак (тэнар); адзін з найб. вядомых спевакоў 20 ст. Вучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала», «Гранд-Апера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш.). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст. спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В.А.Моцарта, італьян. і франц. кампазітараў, у т. л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж.Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж.Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Тонкі інтэрпрэтатар камерных вак. твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Э.Грыга, Чайкоўскага і інш.; адзін з лепшых замежных выканаўцаў рус.нар. песень і старадаўніх рамансаў.
польскі дзярж. дзеяч, удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Віленскі ун-т. Д-р права. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Студэнцкай лявіцы «Фронт» у Віленскім ун-це, якая знаходзілася пад уплывам КПЗБ і КПП, рэдактар (разам з Г.Дэмбінскім) і супрацоўнік яе двухтыднёвіка «Poprostu» («Папросту»), газ. «Karta» («Карта») у 1935—36. Удзельнік антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 асуджаны на 4 гады. З 1939 y СССР. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-й дывізіі імя Т.Касцюшкі. З 1944 працаваў у Польскім к-це нац. вызвалення. З 1945 у складзе ўрада ПНР, у 1968—74 міністр замежных спраў, фінансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАБІ́НСКАЯ (Марыя Пятроўна) (н. 22.5.1938, в. Карані Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1961), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працавала ў праектна-тэхнал. ін-це «Белмясцпрампраект», Рэсп. доме нар. творчасці, навукова-метадычным цэнтры культуры, цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Аўтар-складальнік альбомаў, каталогаў, метадычных дапаможнікаў і ілюстрацый да іх і ў т. л. да энцыклапедычных выданняў («Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя», на рус. мове, т. 4), у якіх даследуе бел.нар. мастацтва: «Мастацтва сяла Неглюбка» (1976), «Арнамент беларускіх народных тканін» (1983), «Адраджэнне забытага рамяства» (1985), «Свет вачыма дзяцей» (1992) і інш. Адна са стваральнікаў краязнаўчага музея ў в. Моталь Іванаўскага р-на (1984—87).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЧУ́ЖНЫ,
пасёлак у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Мышанка, каля аўтадарогі Брэст—Мінск. Цэнтр сельсавета. За 12 км на З ад горада і чыг. ст. Баранавічы, 200 км ад Брэста. 3431 ж., 964 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Забудоўваецца паводле генплана 1979 і праекта забудовы жылой зоны комплексу «Усходняе» (1980). Вызначаецца кампактнасцю, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці. Жылая зона складаецца з малапавярховай секцыйнай (фарміруе грамадскі цэнтр) і сядзібнай забудовы. Шырока выкарыстаны тэрасы, веранды, лоджыі, малыя арх. формы, групы дэкар. дрэў. Кожная з вуліц адметная сваім аб’ёмна-прасторавым і каляровым вырашэннем. Зона адпачынку (скверы са стадыёнам, спарт. пляцоўкамі, малымі арх. формамі) прымыкае да ляснога масіву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Ірына Фларыянаўна) (27.9.1906, Мінск — 3.12.1994),
бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1940). Дачка Ф.Ждановіча. Сцэн. дзейнасць пачала ў Першым т-ве бел. драмы і камедыі (Данілка ў «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). У 1920—62 у т-ры імя Я.Купалы, у 1962—69 педагог Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.драм. тэмпераменту, высокай сцэн.культуры. Яе акцёрскі стыль меў акрэсленую рамант. афарбоўку. Сярод роляў: Марылька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948). Вера («Апошнія» М.Горкага), Людміла, Негіна («Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра).
Літ.:
Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн., 1970.
І.Ф.Ждановіч.І.Ждановіч у ролях Марылькі (злева) і Дзіяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК-ГРЫШКЕ́ВІЧ (Раіса Мікалаеўна) (н. 22.10.1919, г. Пружаны Брэсцкай вобл.),
дзеяч бел. эміграцыі, пісьменніца. Жонка В.А.Жук-Грышкевіча. Скончыла Пружанскую польск. гімназію (1938), настаўнічала на Пружаншчыне. У Вял.Айч. вайну вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вызвалення жыла ў бел. лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце. З 1949 у г. Таронта (Канада), скончыла ун-т (1954). З 1954 працавала ў г. Мюнхене (ФРГ), у Канадзе. З 1965 сакратар, рэферэнт па культуры, старшыня Гал. управы Згуртавання беларусаў Канады, заснавала Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. З 1967 сябра, сакратар-скарбнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе; з 1973 скарбнік-сакратар Выдавецкага к-та пры Каардынацыйным к-це беларусаў Канады (ККБК), з 1989 старшыня ККБК. Аўтар кн. «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВІ́ЦА (сапр.Попка) Юрый
(7.10.1912, Пружаншчына — 29.4.1990),
бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік, журналіст. У 1930 уступіў у Бел. сялянскую партыю. У час Вял.Айч. вайны ўзначальваў аддзел працы і сац. забеспячэння ў акупацыйнай цывільнай адміністрацыі Пружан (1941—42). З 1942 у Германіі. У пасляваенны час член і старшыня шэрагу бел. арг-цый, рэдактар газ. «Беларуская праўда» (1946). Выдаваў час. «Напагатове» (1948), распаўсюджваў бюлетэнь «Весткі з Беларусі». Выдаў шмат кніг па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, у т. л. працы У.Ігнатоўскага, А.Цвікевіча. У 1982 заснаваў у г. Ляймен Беларускі музей, пры ім Інстытут беларусаведы (дырэктар у 1982—90), час. «Весткі Інстытута беларусаведы» (1986). Аўтар шматлікіх зборнікаў апавяданняў і аповесцей.