1. Стаць цішэйшым; прыглушыцца (пра голас, гукі, шум і пад.). Галасы на кухні пацішэлі, нібыта аддаліліся.Савіцкі.Калі Ніна гаварыла пра дачку, голас яе дзіўна пацішэў, задрыжаў.Мележ.//безас. Пра наступленне цішыні. Чуліся воклічы і рогат, усплёскі вады. Потым пацішэла.М. Ткачоў.//перан.; безас. Стаць больш спакойным, страціць вастрыня) (пра жыццё, падзеі і пад.). Маці, калі ён адыходзіў, чамусьці заплакала. Выціраючы ражком хусткі вочы, сказала: — Заходзьце, Карл Эрнаставіч, як пацішэе на свеце.Асіпенка.У вёсцы пацішэла, і людзі перабраліся жыць у свае спустошаныя хаты.М. Ткачоў.
2. Стаць слабейшым, страціць сілу. Бура за гэты час не толькі не пацішэла, а яшчэ больш расхадзілася.Кірэенка.Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі.М. Стральцоў.
3. Стаць больш спакойным; уціхамірыцца. [Галена:] — Як цяпер стары Нахлябіч жыве? [Зося:] — Баіцца, каб не выселілі. Пацішэў, але хто яго ведае...Чорны.[Аканом] нават трохі пацішэў, пачаў менш лаяцца.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Агледзець, дагледзець усё, многае або ўсіх, многіх. Артур палез па кішэнях шукаць Наталлінага адраса. Уміг ён перагледзеў некалькі замурзаных блакнотаў, памятых .. паперак і — дарэмна.Гартны.І вось Янка ў кабінеце дырэктара. Ён пачакаў, пакуль той перагледзеў нейкія паперкі, потым кашлянуў.Прокша.// Прагледзець нанава, яшчэ раз з мэтай праверкі. Тамаш зноў хутка перагледзеў прыёмнік ... і зноў навушнікі маўчалі, нібы нямыя.Краўчанка.[Сяргей Сяргеевіч:] — У пятніцу вечарком я накапаў чарвякоў, перагледзеў снасці, а назаўтра .. мы ўжо кацілі на Змітраковым «буланчыку» па гладкай шашы на ўлюбёныя мясціны майго сябра — прыгожы высокі бераг Бярэзіны.Ляўданскі.
2. Разгледзець, абмеркаваць што‑н. нанава, яшчэ раз для ўнясення якіх‑н. змен, паправак. Перагледзець штаты устаноў. Перагледзець нормы выпрацоўкі. □ Само жыццё прымусіла пісьменніка перагледзець твор, бо рэчаіснасць дала яму новы цікавы матэрыял.Кучар.— Дзеля справядлівасці, даражэнькі, трэба перагледзець табе тваё рашэнне, — хмурачыся, казаў далей Гапоненка [Міхалу Пятровічу].Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
1.каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж.Васілёнак.//што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой.Шыцік.Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства.Колас.У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню.Шамякін.//што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі.Кавалёў.
2.што. Зрабіць, стварыць што‑н. у гонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разма́х, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. размахваць — размахнуць і размахвацца — размахнуцца (у 1 знач.).
2. Велічыня хістання, вагання якога‑н. цела; амплітуда. Размах маятніка.
3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго‑н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага. Размах крылаў арла. □ Хадакі занялі пракосы на ўвесь размах рук.Пальчэўскі.// Прастора, на якой распасціраецца што‑н. Поле ляжала роўнае як кінуць вокам, шэрае і радаснае ў сваім бязмежным размаху.Адамчык.
4.перан. Шырыня, смеласць ва ўчынках, дзейнасці; адсутнасць абмежаванасці, вузкасці ў праяўленні. Размах будаўніцтва. □ Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню.Майхровіч.З кожным днём культурнае жыццё вёскі набывала ўсё большы размах.Сергіевіч.
•••
З размаху; з усяго размаху — а) размахнуўшыся, з сілаю. Грысь першы раз у сваім жыцці з размаху секануў па той рэчы, якую з такой любоўю сам рабіў.Кулакоўскі; б) з разгону, з разбегу. Вярблюд і бухнуў у раку з размаху.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.каго-што. Перамяшчаць, пхнучы ці цягнучы. Рухаць воз.//перан. Кіраваць перамяшчэннем каго‑, чаго‑н., накіроўваць куды‑н.
2.што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць. Рухае яго, кран гэты, і кіруе стромкай стралой пастаўлены ў зграбнай будцы самы сапраўдны трактар.Шынклер.[Рыбнікаў:] Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць.Крапіва.
3.чым. Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Рухаць рукамі. □ Свае праклёны .. [служка] шаптаў вечна і да таго прывык гаварыць сам з сабою, што нават у сне рухаў губамі.Бядуля.
4.перан.; што. Садзейнічаць развіццю чаго‑н. І кожны чуў у ранішняй пераклічцы гудкоў магутны гул суладнай чалавечай працы, якая ўзнімала ўгору гарады і сёлы, якая рухала ўперад жыццё.Лынькоў.Дысертанту стварылі ўсе ўмовы, толькі пішы, рухай наперад навуку.«Вожык».
5.Разм. Тое, што і рухацца (у 2 знач.). — Цяпер можна рухаць далей каму куды трэба, — выказаў Рыгор.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Праяўляць весялосць, радасць і пад. пры дапамозе характэрных перарывістых гукаў смеху. Я б смяяўся, жартаваў бы, Каб вас чуць развесяліць.Колас.Мішка расказвае нешта, а хлопцы смяюцца.Брыль.«Я ўратаваў жыццё чалавеку», — ад гэтай думкі хацелася бегчы, смяяцца і спяваць.Шамякін./увобразнымужыв.Ізноў вясна, ручай ліецца, Шчабечуць птушкі, лес смяецца.Васілёк.Зямля ў прыгожых фарбах, Людзьмі смяецца вуліца, Заглянуць сонцу ў твар бы, Калі за хмары туліцца...Чарот.// Выражаць весялосць (пра вочы, твар і пад.). Вочы дзяўчыны радасна смяяліся, хоць выгляд у яе быў паніклы і разгублены.Ракітны.
2.зкаго-чаго. Насміхацца, здзекавацца з каго‑н.; высмейваць каго‑, што‑н. Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.Якімовіч.Верыць ён [Вова] усім на свеце, І з яго смяюцца дзеці.Дзеружынскі.//Разм. Жартаваць, гаварыць несур’ёзна. — Цяньком лепш будзе ехаць, заедзі менш, — смяяліся сяляне.Пальчэўскі.
•••
Смяяцца ў бараду (рукаў) — смяяцца ціха, непрыкметна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спако́й, ‑ю, м.
1. Адсутнасць шуму і руху; цішыня. Цішыня і спакой панавалі ў заснежаным лесе.В. Вольскі.Пасля рабочага дня, што заканчваўся звычайна ў гадзіну ночы, наступаў спакой.Шахавец.У перадвячэрнім спакоі рэзка вылучаецца маркотнае курлыканне жораваў.Крапіва.Вазы адскрыпелі ў нізіне І стаў аглушальны спакой.Панчанка.// Парадак; адсутнасць грамадскіх хваляванняў. Грамадскі спакой.// Лагода; мірнае жыццё. Вайна іх разлучыла, Разбіла іх спакой.Бялевіч.І елкі ў неба ўзнялі пікі, Абараняюць наш спакой.Астрэйка.Хто вам сказаў, што на зямлі зацішша, Што на зямлі пасля вайны спакой?Аўрамчык.
2. Ураўнаважанасць, фізічнае і душэўнае супакаенне. Нуда скончылася, уперадзе, зусім блізка была доўгачаканая мэта — канец усіх трывог і час прыемнага спакою.Мележ.// Поўны адпачынак, бяздзеянне. Хвораму, акрамя лекаў, патрэбен яшчэ і спакой.Чарнышэвіч.
•••
Вечны спакой — смерць.
Мёртвы спакой — абсалютная цішыня, нерухомасць.
На спакой — а) на заслужаны адпачынак, на пенсію па ўзросту (ісці, адпраўляцца і пад.); б) паміраць (пара, трэба і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Сутыкненне ў баі, у барацьбе, у бойцы. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі.Гурскі.У апошняй схватцы з Анатолем Скуратовічам Міхал, сабраўшы ўсе свае сілы, шпурляе ў чорную багну свайго праціўніка і ворага.Барсток./ Пра барацьбу супрацьлеглых груп, напрамкаў і пад. А ўмацаванне Савецкага Саюза, рост яго сілы азначалі безумоўную перамогу сацыялізма ў адкрытай схватцы з капіталістычным светам.Клімковіч./ Пра барацьбу з сіламі прыроды, стыхійнымі бедствамі, хваробай і пад. У хворага рэзка ўпала сардэчная дзейнасць. Вось тут і пачалася схватка са смерцю, барацьба за жыццё чалавека.«Беларусь».//Разм. Спрэчка, сварка. Схватка характараў.// Спартыўнае спаборніцтва (звычайна па розных відах барацьбы). Моўчкі чакае, хвалюецца цырк — Тужацца дужыя ў схватцы барцы.Чарнушэвіч.
2.звычайнамн. (схва́ткі, ‑так). Сутаргавыя балючыя скарачэнні мышцаў жывата, маткі. Але вось першы раз у жыцці .. [Алена] вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне: — Маўчы, Насценька.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
jutro
I
заўтра;
~o wieczorem — заўтра ўвечары;
nie dziś to jutro — не сёння, дык заўтра
II jutr|o
н.
1. заўтра; заўтрашні дзень;
od ~a — ад заўтрашняга дня; з заўтрашняга дня;
do ~a! — да заўтра!; да заўтрага!;
2.перан. будучыня;
życie bez ~a — жыццё без будучага (будучыні);
walczyć o lepsze ~o — змагацца за лепшае будучае
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
geméin
1.a
1) агу́льны;
auf ~e Kósten на агу́льныя сро́дкі;
sich mit j-m ~ máchen быць з кім-н. за панібра́та
2) про́сты, звыча́йны;
ein ~er Tag бу́дны дзень;
das ~e Volk про́сты наро́д;
das ~e Lében штодзённае жыццё;
~es Métall про́сты [звыча́йны] мета́л;
der ~e Soldát радавы́
3) по́длы, ні́зкі, вульга́рны;
~e Rédensarten вульга́рныя вы́разы
2.adv ні́зка, по́дла, вульга́рна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)