ДЗЯМЕ́НЦЬЕЎ (Уладзімір Андрэевіч) (н. 27.12.1928, г. Новаўкраінка, Украіна),
бел. мастак кіно. Засл. дз. маст.Беларусі (1979). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1962). Працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык маст. фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У.Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я.Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л.Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4. 5-я серыі, 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ВІЧ (Аляксандр Залманавіч) (20.12.1920, в. Вярхоўе Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1989),
рэжысёр тэлебачання. Засл. дз. маст.Беларусі (1981). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1949). Працаваў у бел. т-рах імя Я.Коласа і юнага гледача. З 1959 на Рэсп. студыі тэлебачання. У тэлевізійных пастаноўках, большасць якіх зроблена па творах бел. пісьменнікаў, імкнуўся дэталёва распрацаваць характары персанажаў набліжана да літ. першакрыніцы. З лепшых работ: тэлевізійныя спектаклі «Трэцяе пакаленне» паводле К.Чорнага (1964), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «Трывожнае шчасце» паводле І.Шамякіна (1968); тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1971, з Н.Ардашнікавым), а таксама паводле твораў П.Броўкі, А.Куляшова, В.Адамчыка, І.Пташнікава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗАЎ (Уладзімір Міхайлавіч) (25.6.1915, Масква — 20.5.1980),
бел. і рускі спявак (барытон). Засл. арт.Беларусі (1954). У 1938—49 саліст Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. У 1951—61 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1962—75 саліст Москанцэрта. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў разнапланавыя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных — Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі), Мазепа, Томскі і Ялецкі, Анегін («Мазепа», «Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Жэрмон, граф ды Луна, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Яраслаў Аляксандравіч) (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт.Беларусі (1980), нар.арт.Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял. канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.Глебава, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр.нар. песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛО́НКІНА (Вольга Мікалаеўна) (н. 15.1.1956, г. Драгобыч, Украіна),
бел. тэатральны мастак. Пасля сканчэння Растоўскага маст. вучылішча (1981) мастак па касцюмах Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Створаныя ёй касцюмы вызначаюцца вынаходлівасцю, дасціпнасцю вырашэння, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў. Найб. адметныя касцюмы да спектакляў «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані і «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна (1985), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1992), «Халопка» М.Стрэльнікава (1994), «Капялюш Напалеона» О.Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1997) у т-ры муз. камедыі, оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1990) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі.
Л.І.Дабравольская.
В.Жалонкіна. Эскізы касцюмаў да спектакля «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВЁЛАГАДО́ЎЛІ БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1949 (з 1961 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) на базе аддзела жывёлагадоўлі Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АНБеларусі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: стварэнне высокапрадукцыйных парод, тыпаў, ліній с.-г. жывёлы; распрацоўка рэцэптаў камбікармоў і кармавых дабавак; удасканаленне тэхналогій кармлення, утрымання і ўзнаўлення с.-г. жывёлы, якія забяспечваюць максімальнае праяўленне іх генетычнага патэнцыялу з мінімальнымі затратамі працы, энергіі і кармоў. Выдае з 1958 зб. прац «Зоатэхнічная навука Беларусі». У 1984 на базе Бел.НДІ жывёлагадоўлі, доследна-племянной гаспадаркі «Будагова», эксперым. базы «Зарэчча» створана навук.-вытв. аб’яднанне «Племэліта». У ін-це працавалі Х.С.Гарагляд, В.Ц.Горын, У.В.Горын, К.М.Сонцаў; працуюць І.І.Будзевіч, В.М.Галушка, А.Ф.Трафімаў, І.П.Шыйко.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Анатоль Цімафеевіч) (н. 13.9.1939, в. Гарадок Смаленскай вобл., Расія),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). Працуе ў кніжнай і станковай графіцы ў тэхніцы дрэварыту, у галіне афармленчага мастацтва. Творы адметныя лаканічнасцю выяўл. сродкаў, дынамічнасцю танальных градацый, кампазіцыйнай завершанасцю: гравюры да кнігі «Георгій Скарына» М.Садковіча і Я.Львова (1966), серыі нацюрмортаў «Вакол нас» (1967—83), пейзажы «Мая Беларусь» (1980—82), эстампы «Сажалка ў Вязьніцы» (1982) і інш., экслібрысы. Аформіў інтэр’еры гандл. цэнтра ў калгасе «Савецкая Беларусь» Камянецкага р-на (1975), крамы будматэрыялаў «Еўралюкс» (1995) у Мінску, экспазіцыі фотавыстаўкі «Вялікі пясняр Беларусі — Янка Купала» (1992), выстаўкі «Эканоміка Беларусі» ў г. Прага (Чэхія, 1995, і інш.). Іл.гл. таксама да арт.Дрэварыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Вячаслаў Кандратавіч) (18.9.1917, с. Ахлябініна, Башкортастан — 19.4.1992),
бел. літаратуразнавец-славіст, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). У 1964—75 супрацоўнік Ін-та л-ры Нац.АНБеларусі. За публічныя эсхаталагічныя выступленні ў 1978 быў зняволены; у 1983 вярнуўся ў Мінск. Касмалагічныя заняткі (ідэі прышэльцаў з космасу), у якіх расчараваўся, прывялі З. да духоўна-хрысц. пошукаў. На Беларусі друкаваўся з 1966; пісаў на рус. мове. Ў 1969 пераклаў паэму І.Гундуліча «Асман» і выдаў манаграфію «Паміж Львом і Драконам» — даследаванне-каментарый да гэтай паэмы ў кантэксце Дуброўніцкага культ. працэсу. Даследаваў перадумовы гуманізму ў бел. л-ры, творчасць Ф.Скарыны.
Тв.:
Богомильское движение и общественная жизнь Северной Италии эпохи Дученто. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛА́ШКА (Міхаіл Валянцінавіч) (н. 21.11.1929, г. Грозны, Чэчэнская Рэспубліка),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. н.Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1953). З 1965 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АНБеларусі, у 1975—82 адначасова ў Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі мікраарганізмаў і біятэхналогіі ў галіне ліпідагенезу дражджэй. Распрацаваў навук. асновы атрымання новых кармавых і лячэбна-прафілакт. прэпаратаў, абгрунтаваў тэарэт. канцэпцыю пра ўмовы сінтэзу ліпідаў 2 тыпаў у клетцы. Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Тв.:
Биосинтез липидов дрожжами. Мн., 1971;
Экстрацеллюлярные продукты метаболизма дрожжей. Мн., 1979 (разам з Г.А.Підоплічка);
Биотехнология переработки молочной сыворотки. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Яфімавіч) (н. 17.1.1939, Мінск),
бел. матэматык. Чл.-кар.Нац.АНБеларусі (1991), д-рфіз.матэм.н. (1978), праф. (1986). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це матэматыкі Нац.АНБеларусі. З 1997 праф. ун-та ў Вялікабрытаніі (г. Новіч). Навук. працы па тэорыі лінейных і алгебраічных груп, тэорыі кольцаў, тэорыі інварыянтаў. Вырашыў праблему Капланскага пра групавыя кольцы, праблему Фейса пра нётэравыя кольцы. Даследаваў уласцівасці асобных элементаў у камплексных прадстаўленнях канечных груп тыпу Лі і ідэалах групавых кольцаў лакальна канечных груп.
Тв.:
Об одном предположении Капланского // Докл.АНСССР. 1972. Т. 203, № 4;
Фрагмент матрицы разложения специальной унитарной группы над конечным полем // Изв. АНСССР. Сер. мат. 1990. Т. 54, № 1.