Прымусіць засвоіць, надаць (якую‑н. уласцівасць, звычку і пад.). Прывіць навыкі самастойнай працы. Прывіць правільныя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публіцысты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць, якасць публіцыстычнага; наяўнасць элементаў публіцыстыкі (у творах, творчасці і г. д.). Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэлье́фнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэльефнага. Фаўн з часам прыдбаў высакародную цёмную паціну, уцёртую ў мармур. Яна не зніжала яго белі, а толькі надавала яму рэльефнасць і прыгажосць жывога цела.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тава́рнасць, ‑і, ж.
Спец.
1.Уласцівасць таварнага (у 2 знач.); адпаведная якасць, што робіць прадметы, прадукты, матэрыялы прыдатнымі для продажу. Таварнасць лесу.
2. Здольнасць вырабляць прадукцыю для продажу, на рынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уя́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць уяўнага (у 1 знач.). [Тася:] — У думках — нібы кінакадры з твайго жыцця: мы разам, працуем, чытаем кнігі, у нас хлопчык! Абарвеш гэтую ўяўнасць, і такая горыч...Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касцьж. Qualität f -, -en, Bescháffenheit f -; Güte f -, Éigenschaft f - (уласцівасць);
перахо́д ко́лькасці ў я́касцьфілас.Úmschlagen von Quantität in Qualität;
у я́касцічаго-н., каго-н. als …, in der Éigenschaft als …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
весяло́сць, ‑і, ж.
Уласцівасць вясёлага. Зусім нязначны выпадак змяніў настрой Алёшы і вярнуў яму прыроджаную весялосць.Васілевіч.// Радасць, радасны настрой. Гладкі і ружовы твар Крывахіжа так і дыхаў весялосцю, здароўем.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзелаві́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дзелавітага. Камісар стараўся трымаць сябе з такім спакоем і дзелавітасцю, нібы ён сапраўды ўсё можа.Мележ.[Бонч-Бруевіч] ветліва спаткаў .. [Мяснікова], бо паважаў за дзелавітасць, востры розум і прынцыповасць.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарэ́злівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць гарэзлівага. У гэтых вачах не было ўжо ранейшай гарэзлівасці, яны пазіралі неяк разгублена, спалохана.Навуменка.[Алімпа] трошачкі выпіла, і ва ўсім пачала праяўляцца ранейшая бесклапотная дзявочая гарэзлівасць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безгаспада́рлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безгаспадарлівага; няздольнасць умела і эканомна кіраваць гаспадаркай. Вось яму [старшыні суседняга калгаса] «Сокала» пасылаць не варта: абавязкова папракне ў фанабэрстве, у безгаспадарлівасці.. бо сам ён гаспадар эканомны і сціплы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)