Лятучыя рэчывы, якія ўтвараюцца пераважна вышэйшымі раслінамі і здольныя стрымліваць рост бактэрый, грыбоў і прасцейшых. Выдзяляючы своеасаблівыя пахкія рэчывы, названыя фітанцыдамі, дрэвы забіваюць вакол сябе шкодныя і для чалавека бактэрыі.Сачанка.
[Ад грэч. phytón — расліна і лац. caedo — забіваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Разм.
1. Сорт летніх, вялікіх груш, якія растуць на Беларусі. — Дзічка, — сказаў Мікалай, задзіраючы галаву на грушу. — Яна лепш.. за фунтоўку або сапяжанку, — сказаў Юрка.Чорны.
2. Плод гэтай грушы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРАРЭЦЭ́ПТАРЫ (ад бара... + рэцэптары),
адчувальныя нерв. канцы ў сценках крывяносных сасудаў, якія ўспрымаюць змены крывянога ціску і рэфлекторна рэгулююць яго ўзровень. Пры павышэнні крывянога ціску барарэцэптары пасылаюць у ц. н. с. імпульсы, якія прыгнечваюць тонус сасудзістага цэнтра, узбуджаюць вегетатыўную нерв. сістэму, што вядзе да паніжэння ціску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСТЭ́БЛІШМЕНТ (ад англ. establishment устанаўленне, заснаванне; установа),
1) дзяржаўныя, эканам., грамадска-паліт. ін-ты і арг-цыі, якія валодаюць уладай і ўплывам у грамадстве, а таксама групы і асобы, якія займаюць асн. пазіцыі ў гэтых ін-тах і арг-цыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЫЗІ́ЙНАСЦЬ (ад франц. précision дакладнасць) у тэхніцы, найбольш высокая пры дадзеным узроўні тэхнікі ступень дакладнасці апрацоўкі. Існуюць звышдакладныя прылады, механізмы, станкі і машыны, напр., прэцызійны станок; сплавы дакладнага саставу, якія апрацоўваюцца пры вызначаных умовах, напр., прэцызійныя сплавы, адліўкі, якія вырабляюцца з высокай дакладнасцю спец. метадамі ліцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́пускм.
1. (дзеянне) Áblassen n -s, Áuslassen n -s; Emissión f -, -en, Áusgabe f - (грошай, пазыкі); Heráusgabe f - (з друку);
вы́пуск апо́шніх наві́н (па радыё) die Náchrichten, die néuesten Náchrichten, die létzten Méldungen*;
спецыя́льны вы́пуск (кнігіі г. д.) Sónderausgabe f, Sónderedition f -, -en;
вы́пуск праду́кцыі Produktiónsausstoß m -es, -stöße;
3. (група навучэнцаў, якія адначасова скончылі навучальную ўстанову) Jáhrgang m -(e)s, -gänge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бібліятэ́ка, -і, ДМ -тэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.
1. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі для грамадскага карыстання.
Нацыянальная б.
Беларусі.
2. Збор кніг, якія з’яўляюцца прыватнай або грамадскай уласнасцю, а таксама памяшканне, дзе яны захоўваюцца.
Б. вучонага.
3. Назва серыі кніг пэўнай тэматыкі.
Б. паэта.
Б. настаўніка.
|| памянш.бібліятэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 3 знач.).
|| прым.бібліятэ́чны, -ая, -ае.
Бібліятэчная справа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
высакаро́дны, -ая, -ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.
В. чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.
В. ўчынак.
Высакародныя мэты.
3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.
Высакародная прастата ліній.
Высакародныя манеры.
4.Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.
В. алень.
Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
|| наз.высакаро́днасць, -і, ж. (да 1—3 знач.) івысакаро́дства, -а, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.
Натуральная г.
2. Вытворчасць, эканоміка.
Народная г. краіны.
Сельская г.
3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.
Г. трактарнага завода.
4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.
Абзавесціся гаспадаркай.
5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.
Сялянскія гаспадаркі.
Кіраваць гаспадаркай.
6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.
Займацца гаспадаркай.
Хатняя г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грашы́ць, грашу́, грэ́шыш і грашы́ш, грэ́шыць і грашы́ць, грэ́шым і грашы́м, грэ́шыце і грашыце́, грэ́шаць і граша́ць; незак.
1. Рабіць грэх (у 1 знач.).
Хто спіць, той не г. (прыказка).
2.супраць чаго або чым. Парушаць якія-н. правілы, супярэчыць каму-н.
Г. супраць ісціны.
|| зак.паграшы́ць, -грашу́, -грэ́шыш і -грашы́ш, -грэ́шыць і -грашы́ць (да 2 знач.) ісаграшы́ць, -грашу́, -грэ́шыш і -грашы́ш, -грэ́шыць і -грашы́ць (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)