Жо́ра ’жарабя’, жо́ря (Бяльк.). Памяншальнае ўсячэнне жарабя (гл. жарабец) з пераносам націску на першы склад. Для ўсячэння падставай магло быць падвядзенне пад мадэль кароткіх назваў малых жывёл (ягня, цяля, дыял. ваўча, казя, каця, Сцяц., Афікс. наз., 197), звязанае з усячэннем паўторнай суфіксацыі (параўн. ласянёнак і ласё, там жа, 201). Няясны націск. Не выключана кантамінацыя з жэрці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праману́ць 1 ’баднуць, укалоць рагамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З літ. praniauti ’пракалоць’ (Грынавяцкене, там жа).

Праману́ць 2 ’панадзіцца, узяць за моду’ (слонім., Нар. словатв.), прамяніць ’прывыкаць’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16. 186), прамацацца ’панадзіцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). прамакаць ’тс’ (астрав., Сл. ПЗБ). З літ. pra(si)manyti ’выдумаць, надумаць’ < manyti ’думаць, меркаваць, мець намер’: гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск. пустогряка ’гультай’, рус. дыял. пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́цка старое ’шчака’, мн. л. пы́цкі: даць па пыцках (Даніл. Сл.), пы́цак: даць па пыцку (там жа, па твары?), сюды ж пыцо́к ’penis’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), параўн. польск. дыял. pycek ’кавалак’, мажліва, сюды ж і славен. рîсек ’penis’. Утворана ад імітатыўнага *pykъ, гл. пы́цнуць, зыходная форма пы́цкаць ’дакранацца’; не выключана сувязь з *pyskъ, гл. пысак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́ўґала, ро́ўґало, раўга́ч ’плакса’ (Сцяц.), ро́ўгаць ’моцна плакаць’ (смарг., Сл. ПЗБ), якое Грынавяцкене супастаўляе з літ. raudóti ’тс’ (там жа, 4, 306). Можна згадзіцца з такім меркаваннем, дапускаючы мену літ. ‑d‑ > бел. ‑ґ‑ пад уздзеяннем раґі ’пацёкі на вокнах’. Лаўчутэ (Балтизмы, 129) у якасці балтыйскага адпаведніка падае літ. raudãlius ’плакса’, тлумачачы мену ‑d‑ > ‑g‑ у балт. мовах як заканамерную.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Судамы́я ’асоба, што іншых абмаўляе’, судамы́іць ’абгаворваць’ (Варл.). Укладальнік слоўніка звязвае з судзіць ’абгаворваць’ і мыць ’паласкаць’: sudzie i myje jazykom (там жа), што можа ўспрымацца як народнаэтымалагічнае тлумачэнне, параўн. рус. судомо́йка ’пасудамыя; хвашчанка (для мыцця пасуды)’, гл. судзіна, суды. Не выключана сувязь з судо́м (гл.), аргат. судо́міць ’судзіць’ (Веснік БДУ, 1994, 4, 48), параўн. рус. дыял. судомить ’лаяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумне́ў ’сумненне’ (Ласт., Янк. 3.; Беларусіка, 19, 230; PC, 1999, 2, 83), сумні́ў ’сумненне, нерашучасць’ (Сцяшк. Сл.; PC, 1999, 2, 83). Аддзеяслоўны назоўнік з нулявым канчаткам ад сумнявацца, гл. Формы з ‑і‑, а таксама сумніўны лічацца ўкраінізмамі (Станкевіч, Язык, 597), аднак гэтаму пярэчыць лінгвагеаграфія, гл. Пацюпа (там жа, 1151); магчыма, пад уплывам сумліў, сумліўны, гл. сумлеў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі ў песні: Сі наша дочка — прошу ў госьціну /А сі зозулька — леці ў лішчы́ну (пруж., Palaeoslavica, 14, 257). Клімчук (там жа), у запісах якога даюцца тэксты, пакінуў без тлумачэння. Паводле функцыі нагадвае ўмоўны злучнік са значэннем ‘калі’, параўн. се 2 (гл.); апошні выводзіцца з указальнага се 1 (гл.). Магчыма, форма ж. р. *si (гл. сей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакрэ́т I, -ту м., в разн. знач. секре́т;

трыма́ць у ~рэ́це — держа́ть в секре́те;

с. вынахо́дніка — секре́т изобрета́теля;

с. по́спеху — секре́т успе́ха;

замо́к з ~там — замо́к с секре́том;

назна́чыць салда́та ў с. — воен. назна́чить солда́та в секре́т;

◊ с. палішыне́ля — секре́т полишине́ля;

не рабі́ць ~ту — (з чаго) не де́лать секре́та (из чего)

сакрэ́т II, -ту м., физиол. (вещество) секре́т;

с. шчытападо́бнай зало́зы — секре́т щитови́дной железы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sam

м.

1. сам;

sam prezydent tam był — там быў сам прэзідэнт;

sam to zrobiłem — я зрабіў гэта сам;

talerz sam się rozbił — талерка пабілася сама;

na ~ej górze — на самым версе;

do ~ego końca — да самага канца; ;

2. адзін;

przyszła ~a — яна прыйшла адна;

byłam tam ~a jedna — я была там адна-адзінютка;

zostali ~i na świecie — яны засталіся адны на свеце;

~e kłopoty — адны [толькі] клопаты;

sam na sam — сам-насам, адзін на адзін;

w sam czas — якраз у час;

w sam raz — якраз;

sam jak palec — адзін-адным;

samo “h” адзіночнае “х” (назва літары “х”, якая складаецца з адной графемы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)