1.Месца зняволення, турма. І рухнуць апоры Фашысцкіх цямніц, Нявольнікі выйдуць Да ясных зарніц.Купала.
2. Цёмнае памяшканне, пазбаўленае святла; проціл. святліца. Замест жа хібарак, панылых цямніц, Паставім прыгожых святліц.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́жасць, ‑і, ж.
Уласцівасць чужога (у 3 знач.); адчужанасць. Аміля прагла мець месца ў душах двух сваіх сыноў, Ксавэр стараўся паміж Адамам і ёю ўстанавіць чужасць.Чорны.Тацяна раптам замкнулася ў жорсткай чужасці.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́страў, -рава, мн. астравы́і (з ліч. 2, 3, 4) во́стравы, астраво́ў, м.
1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.
2. Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр., сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.
|| памянш.астраво́к, -раўка́, мн. -раўкі́, -раўко́ў, м.
|| прым.астраўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.
Велізарная а. раздзяляе нас.
Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).
2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.
За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.
3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.
Перадача энергіі на далёкія адлегласці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.
1.гл. прарвацца, прарваць.
2.Месца, дзе прарвана (у 2 і 3 знач.) або дзе прарвалася, прарваліся (у 2 і 4 знач.).
П. у плаціне. П. у лініі абароны праціўніка.
3.перан. Парушэнне ходу работы, якое вядзе да зрыву выканання задання, плана.
П. у рабоце.
Выйсці з прарыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
палі́ца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.
1. Прымацаваная да сцяны або зробленая ў сцяне, шафе гарызантальная дошка для розных прадметаў (кніг, посуду і інш.).
2.Месца для ляжання ў пасажырскім вагоне.
Верхняя п.
3. Тое, што і адвал¹ (у 3 знач.).
|| памянш.палі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.палі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.
1. Хуткім рухам падняцца з месца.
У. з крэсла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.
Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.
Усхапілася полымя.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).
Усхапіліся крывавыя мазалі.
|| незак.усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чэмпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спартсмен (або спартыўная каманда) — пераможца ў спаборніцтвах у якім-н. відзе спорту на першынство горада, краіны, свету.
Ч. свету па шахматах.
Ч.
Еўропы па боксе.
2. Жывёліна, якая заняла першае месца на выстаўцы, у спаборніцтвах.
|| ж.чэмпіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.чэмпіёнскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАДЗЯНЫ́ ПАВУ́К (Argyroneta aquatica),
адзіны від павукоў аднайм. сямейства. Некат. даследчыкі адносяць вадзянога павука да сям. лейкавых. Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў стаячых або з павольным цячэннем вадаёмах.
Даўж. цела да 20 мм, самцы буйнейшыя за самак. У вадзе валасістае брушка абкружана захопленым з паверхні паветрам, якім ён дыхае, і блішчыць накшталт кроплі ртуці. Самка будуе з павуціны шчыльнае гняздо ў выглядзе каўпака велічынёй з напарстак, напаўняе яго паветрам. Гняздо — месца размнажэння і паядання здабычы. Корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, маляўкамі рыб.