Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аста́віць ’пакінуць’. (Яруш., КТС). Слова вядомае ў стараславянскіх тэкстах (оставити) было значна пашырана ў старарускай, адзначаецца не толькі ў рускай, але і ва ўкраінскай мове, таму думка пра ўжыванне слова як вынік рускага ўплыву ў Купалы (Ванковіч дыс.) патрабуе абгрунтавання. Утворана з прэфіксальнага о‑ + ставити.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астры́жанак ’маладое сукаватае дрэва, бервяно’ (Нас.: астри́женокь). Значэнне ’стрыжань дрэва, які застаецца пасля ашчыпання лучыны’. Насовіч остри́женокъ звязвае з стры́жань (гл.), але, магчыма, тлумачыць і як ’астрыжаная частка дрэва’, тады слова звязваецца з астрыгчы, стрыгчы і тлумачыцца як утворанае з суфіксам ‑ак ад дзеепрыметніка астрыжаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Асяле́нец, осылэ́нець, оселе́нец, оселэ́нец ’селядзец’ (Клім., Вешт. дыс.). Рус. дыял. паўдн. аселедец, оселедня, оселёдка, укр. оселедець селядзец’. Пачатковае а‑ магло б быць прыстаўным, але ‑н‑ указвае на магчымасць утварэння ад сьльдь праз прыметнік сьльдьн‑ыи, о‑сьльдьн‑ьць (параўн. акраец і пад.). Гл. селядзец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Асі́раць, осырыць ’кінуць’ (КСТ). Параўн. ст.-рус. осирѣние ’сіроцтва’ (Сразн.). Відаць, старарускі назоўнік утвораны ад дзеяслова, які не зафіксаваны ў Сразнеўскага, але адзначаецца ў Столінскім раёне. Дзеяслоў утвораны ад прыметніка сирыи ’сірата, сіроцкі, асірацелы’, відаць, спачатку без прэфікса: *сирѣти, а потым з прэфіксальным о‑: осирѣти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набэ́дрыкі ’збруя’ (Байк. і Некр., Бяльк.), ’частка збруі’ (карэл., Янк. Мат.). Гл. набе́дрыкі ’тс’; цяжка вытлумачыць спалучэнне бэ, што, магчыма, звязана з дээтымалагізацыяй слова і ўспрыняццем яго як запазычанага, але польск. nabiedrznik ’тс’. Можна дапусціць таксама ўкраінскае пасрэдніцтва, параўн. палеск. набе́дрыки ’тс’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (’скардзіцца, паклёпнічаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгур ’матуз’ (Жд. 2.). Паводле Варбат (Этимология русских диалектных слов, Свердловск, 1978, 6), роднаснае жгут (і рус. дыял. жгуль), але ўтворанае з іншым суфіксам ‑р‑. Гэта, аднак, азначала б надта старажытны характар гэтага рэдкага мясцовага слова. Больш верагодна кантамінацыя жгут — шнур з блізкімі значэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)