блеф

(англ. bluff)

выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пазёр

(фр. poseur)

чалавек, які клапоціцца аб знешнім эфекце сваіх паводзін, прымае позу 2, рысуецца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

юрыспрудэ́нцыя

(лац. jurisprudentia = веданне права)

1) сукупнасць навук аб праве; правазнаўства;

2) практычная дзейнасць юрыстаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

unhappy [ʌnˈhæpi] adj.

1. нешчаслі́вы, няшча́сны;

an unhappy smile су́мная ўсме́шка;

be unhappy about/at smth. турбава́цца аб чым-н.

2. fml няўда́лы; недарэ́чны;

an unhappy expression няўда́лы вы́раз;

be unhappy in one’s choice of words няўда́ла падбіра́ць сло́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

двухтыднёвы (што доўжыцца два тыдні) zwiwöchig, verzehntägig; (аб перыядычнасці выдання) zwiwöchentlich, verzehntäglich; Hlbmonats-; (пра дзіця і пад.) zwi Wchen alt;

двухтыднёвы заро́бак Zwiwochenlohn m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рахава́цца разм.

1. (рабіць падлік) brechnen vt, Gld¦angelegenheiten erldigen;

2. разм. (раіцца) sich berten*; bertschlagen vi (з кім-н., аб чым-н. mit D über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак., што.

1. Дастаць, знайсці, атрымаць. Настаўніца перадала .. каштоўныя звесткі аб нямецкім гарнізоне ў мястэчку, якія здабыла па заданню партызанскага камандавання. Шчарбатаў. Пагутарыў [дзед Талаш] трохі з бабкаю Настаю, а потым у самоце думаў аб Панасе, аб яго вызвалены з панскай няволі і яшчэ аб тым, як здабыць сабе добрую стрэльбу. Колас. // Упаляваць. Здабыць выдру.

2. Дастаць з нетраў зямлі (карысныя выкапні). Здабыць нафту. Здабыць каменны вугаль. // перан. Выбраць з чаго‑н., знайсці. Мы не ведаем, з якой крыніцы Канчэўскі здабыў гэтыя словы, якія ён прыпісвае Скарыне, і наколькі яны адпавядаюць сапраўднасці. Алексютовіч. // Атрымаць што‑н. пры дапамозе доследаў, шляхам вытворчых працэсаў. Здабыць новы прэпарат.

3. перан. Дабіцца чаго‑н. шляхам барацьбы, настойлівасці, працы і пад. Здабыць волю. Здабыць славу. □ Мы ў баях перамогу здабудзем, Праз баі мы праб’ёмся назад. Астрэйка. Шматгадовай работай здабыў чалавек права на такі адпачынак. Бялевіч.

•••

Здабыць кроўю — дабіцца чаго‑н. у барацьбе цаною вялікіх ахвяр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Ударыцца аб што‑н. або адзін аб аднаго, наткнуўшыся на што‑н. або на каго‑н. Дзед стукнуўся патыліцай аб сцяну, а з зубоў і носа палілася кроў. Колас. [Сіўцоў] чытаў у гэты час газету, і яны [Сіўцоў і Вера] стукнуліся галовамі. Васілевіч. // Выцяцца, ударыцца. Прыбеглі з вёскі людзі, дасталі .. [Толька] з ракі... Мусіць аб патарчаку, ныраючы, стукнуўся. Сачанка. // перан. Уступіць у супярэчнасць, у варожыя адносіны, у канфлікт. [Салавей:] — А як толькі пачнём дзяліць іх зямлю, прыйдзецца стукнуцца лбамі з гэтаю шляхецкаю зграяй. Грахоўскі.

2. з кім. Нечакана сустрэцца з кім‑н. [Грасыльда:] — Пайшла я. У кабінет .. [Севасцянчыка] не дайшла, стукнулася з ім па парозе на ганку. Пташнікаў. Ля зямлянак я ледзь не стукнуўся лоб у лоб з партызанам, які бег нам насустрач па вузенькай і глыбока пратаптанай сцежцы ў снезе. Карпюк.

3. Трапіць у што‑н. пры імклівым руху. Лодка ішла проста на нізкі, зарослы высокаю травою востраў. Русіновіч падняў вёслы, лодка стукнулася носам у мяккі бераг і стала. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.​Больяй.

Я.Больяй.

т. 3, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЭТО́Н (франц. jeton),

1) металічны значок, які паказвае на прыналежнасць да якой-н. арганізацыі ці т-ва або выдаецца на памяць аб якой-н. падзеі.

2) Метал. кружок, які замяняе манету (напр., у гандл. аўтаматах) або дае права на атрыманне чаго-н.

3) Метал. значок з асабістым нумарам афіцэра.

т. 6, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)