ГЕ́ЛЬБЕРГ (Самуіл Іосіфавіч) (27.10.1898, г. Дубна Ровенскай вобл., Украіна — 28.1.1992),
бел. мікрабіёлаг. Д-рмед.н. (1956), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1924). З 1924 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, з 1934 працаваў у Маскве, Бішкеку. З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук.працы па туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленні процітуберкулёзнай вакцынацыі з дапамогай вакцыны БЦЖ.
Тв.:
БЦЖ в профилактике туберкулеза. Фрунзе. 1970 (разам з Я.А.Фінкелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБС ((Gibbs) Джэймс) (23.12.1682, г. Абердзін, Вялікабрытанія — 5.8.1754),
англійскі архітэктар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Галандыі, у 1700—09 — у Італіі ў К.Фантана. Супрацоўнічаў з К.Рэнам. Яго пабудовы ў стылі класіцызму вызначаюцца прастатой і адзінствам кампазіцыі, вытанчанасцю дэталей: цэрквы Сент-Мэры-ле-Стрэнд (1714—17) і Сент-Марцін-ін-зе-Філдс (1722—26) у Лондане; парадна-велічны будынак б-кі Рэдкліфа (1737—49) у Оксфардзе і інш. Аўтар працы «Кніга пра архітэктуру» (1728).
дацкі мовазнавец. Праф. Капенгагенскага ун-та (з 1937). У 1931 разам з В.Брэндалем заснаваў Капенгагенскі лінгвістычны гурток (гл. ў арт.Структурная лінгвістыка), які ўзначальваў да 1965. Рэдактар час. «Acta Linguistica» («Лінгвістычныя справы»). Разам з Х.Ё.Ульдалем распрацаваў арыгінальную лінгвістычную тэорыю — гласематыку («Пралегомены да тэорыі мовы», 1943); прапанаваў агульную тэорыю склону («Катэгорыя склону. Даследаванне па агульнай граматыцы», 1935). Аўтар працы «Мова» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РКІН (Уладзімір Васілевіч) (н. 1.1.1931, в. Любавічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рбіял.н. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). У 1960—90 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1981 заг. лабараторыі). Навук.працы па арганізацыі і тэхналогіі ўзнаўлення буйн. раг. жывёлы, імуналагічных праблемах узнаўлення ў жывёлагадоўлі, штучным асемяненні.
Тв.:
Воспроизводство // Справочник по скотоводству. Мн., 1984;
Организация воспроизводства сельскохозяйственных животных. Мн., 1985 (разам з В.С.Антанюком, Л.Г.Бязлюднікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́НІНА (Ларыса Аляксандраўна) (25.7.1914, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 18.10.1981),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1970). Скончыла БПІ (1938), дзе працавала з 1946, з 1976 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук.працы па даследаванні механізмаў утварэння сілікатных матэрыялаў і распрацоўцы новых відаў шкла і сіталаў са спец. ўласцівасцямі.
Тв.:
Минералообразование в процессе кристаллизации шлакосодержащего ситалла пироксенового состава (у сааўт.) // Эксперимент в области технического минералообразования (у сааўт). М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКЕ́ВІЧ (Вадзім Андрэевіч) (19.11.1915, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 28.2.1985),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у сістэме нар. асветы і вышэйшай адукацыі 3 1964 у БДУ (з 1976 заг. кафедры). Асн.працы па тапаніміцы, эканам. геаграфіі, методыцы выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та хім. тэхналогіі. Навук.працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНО́ВІЧ (Зігмунд Казіміравіч) (н. 26.7.1937, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-рхім.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1960). З 1972 у Брэсцкім політэхн. ін-це, адначасова з 1989 у Люблінскім політэхн. ін-це (Польшча). Навук.працы па тэхналогіі высоканапоўненых кампазіцыйных матэрыялаў і тэрмаўстойлівых палімераў. Распрацаваў тэарэт. асновы атрымання фосфар-, бор- і крэмнійзмяшчальных палімераў, тэхналогію атрымання алігафурфурылаксісілаксанаў — алігамераў для вытв-сці хім. ўстойлівых матэрыялаў і пакрыццяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУБО́ВІЧ (Вячаслаў Ксенафонтавіч) (н. 15.3.1930, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук.працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ВА (Праскоўя Сцяпанаўна) (23.10.1904, с.Вял. Воснае Наўгародскай вобл., Расія — 25.4.1970),
бел. вучоны ў галіне вет. паразіталогіі. Д-рвет.н., праф. (1949). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1927). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук.працы па піраплазмозных хваробах буйн. раг. жывёлы і коней, трыпаназамозах вярблюдаў, балантыдыёзнай дызентэрыі, какцыдыёзах і інш. паразітах свіней.