Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
у́гра-фі́нскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
у́гра-фі́нскі
у́гра-фі́нская
у́гра-фі́нскае
у́гра-фі́нскія
Р.
у́гра-фі́нскага
у́гра-фі́нскай у́гра-фі́нскае
у́гра-фі́нскага
у́гра-фі́нскіх
Д.
у́гра-фі́нскаму
у́гра-фі́нскай
у́гра-фі́нскаму
у́гра-фі́нскім
В.
у́гра-фі́нскі (неадуш.) у́гра-фі́нскага (адуш.)
у́гра-фі́нскую
у́гра-фі́нскае
у́гра-фі́нскія (неадуш.) у́гра-фі́нскіх (адуш.)
Т.
у́гра-фі́нскім
у́гра-фі́нскай у́гра-фі́нскаю
у́гра-фі́нскім
у́гра-фі́нскімі
М.
у́гра-фі́нскім
у́гра-фі́нскай
у́гра-фі́нскім
у́гра-фі́нскіх
Іншыя варыянты:
угра-фі́нскі.
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Басі́лы ’абутак з шыны’ (Жд.). Гэта слова вельмі нагадвае іншую назву абутку — бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы і г. д.’ (гл.). Што гэта варыянты аднаго і таго ж слова, здаецца, сведчыць паралелізм бахі́лы|басі́лы (КЭС, бых.). Фанетычная змена не вельмі зразумелая, аднак у гаворках часам сустракаецца чаргаванне х : с. Не выключаецца і ўплыў нейкага іншага сямейства слоў. Параўн., напр., рус.дыял.баси́ла (мн.) ’убранне’, ба́си́ть ’прыбірацца, выстройвацца’. Гл. бахі́лы (там і літ-pa да этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус.пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен.piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл.*pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен.piš ’подых, дыханне’, а таксама рус.пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус.арл.пыс ’прысак, попел’, ярасл.пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАМПА́КТ-ДЫСК (CD),
аптычны дыск невял. дыяметра (звычайна 120 мм) з інфармацыяй, закадзіраванай у лічбавай форме і нанесенай на адзін ці абодва яго бакі адным ці двума слаямі ў выглядзе спіральнай дарожкі, запрасаванай паміж 2 слаямі аптычнага пластыку. Сувязь паміж К.-д. і сістэмай яго выкарыстання адбываецца праз лазерны прамень. Пачаткова К.-д. распрацаваны транснац. фірмамі «Філіпс» і «Соні» як носьбіт муз. аўдыёінфармацыі. У 1983 зацверджаны як міжнар. стандарт.
Існуюць 1-баковыя 1-слаёвыя быт аўдыё- і відэа К.-д. (працягласць запісу да 74 мін). З 1997 выпускаюцца відэа К.-д. (DVD) новага пакалення з запісам у фармаце MPEG 2; аднабаковы 1-слаёвы DVD змяшчае да 4,7 Гбайт інфармацыі, што дазваляе размясціць на ім 134 мін відэазапісу высокай якасці, 8 моўных варыянтаў 4-канальнага гуку і 32 моўныя варыянты субцітраў (2-баковы 2-слаёвы DVD змяшчае да 512 мін аналагічнага запісу). З 1984 вядомы камп’ютэрныя К.-д. Найб. пашыраны з іх т. зв. сідыромы (CD-ROM) з запісанай у працэсе вытворчасці аўдыё-, відэа-, фота-, тэкставай і інш. інфармацыяй, а таксама камп’ютэрнымі праграмамі (з 1995 выпускаюцца падобныя К.-д. з магчымасцю перазапісу) Альтэрнатыва К.-д. — міні-дыск дыяметрам 80 мм (MD, з 1992), які дае магчымасць аўдыёзапісу, яго рэдагавання, сцірання, перазапісу, нанясення дадатковай інфармацыі (выкарыстоўваецца ў стацыянарнай і рухомай апаратуры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАМІНА́ЦЫЯ (лац. contaminatio сутыкненне, змяшэнне),
1) у мовазнаўстве — аб’яднанне ў моўным патоку элементаў дзвюх моўных адзінак на аснове іх структурнага падабенства або тоеснасці, функцыян. або семантычнай блізкасці. У выніку адбываецца «абмен» кампанентамі такіх адзінак (напр., слова «сёлета» ўтварылася пры ўзаемадзеянні слоў «сяго» і «лета»). Кампаненты ў новым слове іншы раз акрэслены вельмі выразна, іншы раз зменены непазнавальна, зберагаючы толькі адзін гук.
2) У фальклоры — спалучэнне ў адным творы сюжэтаў 2 і больш твораў, варыянты якіх існуюць у вуснай перадачы і самастойна. Часцей трапляецца ў казках і баладах. У большасці выпадкаў К. — вынік творчага працэсу, калі 2 ці больш сюжэтаў складаюць адно непаўторнае маст. цэлае.
Ёсць пастаянныя К., якія сталі традыцыйнымі. У казачным эпасе ўсх. славян да іх адносяцца К. сюжэтных твораў АТ 1 «Ліса крадзе рыбу з воза» + АТ 2 «Воўк каля палонкі» + АТ 3 «Ліса абмазвае галаву цестам». Балады часцей кантамінуюцца з лірычнымі песнямі. Напр., уступам для многіх бел. і ўкр. варыянтаў балады «Дачка-птушка» з’яўляецца лірычная песня «Чаму ж не прыйшоў» і інш.
Літ.:
Ведерникова Н.М. Контаминация как творческий прием в волшебной сказке // Русский фольклор. Л., 1972. Т. 13;
Бараг Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мн.. 1978;
Матвеева Р.П. Контаминация как творческий процесс в сибирском сказительстве (на материале волшебных сказок) // Русский фольклор Сибири: Элементы архитектоники. Новосибирск, 1990.