(н. 14.10.1946, в. Жукаў-Барок Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1981 на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Працуе пераважна ў галіне керамікі. Сярод твораў: рэльеф «Жніво» ў праектна-канструктарскім тэхнал. ін-це аўтаматызацыі і механізацыі ў Магілёве (1982), свяцільні ў рэстаране г. Талачын (1983), вазы ў пасольстве Беларусі ў Маскве (1993), выставачныя кампазіцыі «Рыбы» (1976), «Песня Хатыні» (1982), скульптура «Буслы» (1984), дэкар. формы «Хлябы» (1985), пласты «Помнікі мінуўшчыны» (1991—94) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ (Іван Фёдаравіч) (н. 28.6.1922, в. Сыцянец Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік, крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1954). Скончыў БДУ (1948). У 1947—88 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Беларусь», Ін-це педагогікі, Белдзяржфілармоніі, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Друкуецца з 1947. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), артыкулаў пра творчасць К.Чорнага, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Глебкі, А.Гурло і інш. Раман «Разгневаная зямля» (1984) пра барацьбу мінскіх патрыётаў супраць ням.-фаш. захопнікаў. Сааўтар (з У.Агіевічам) школьных падручнікаў па бел. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБА́НАЎ (Барыс Мяфодзьевіч) (н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). З 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр.НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтам. распазнаванні і сінтэзе мовы. Распрацаваў тэарэт. асновы і метады аналізу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.
Тв.:
Синтезированная речь в системах массового обслуживания. М., 1983 (разам з В.Я.Кучаравым);
Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕРЭХТ ((Leberecht) Ганс Фрыдрыхавіч) (1.12.1910, г. С.-Пецярбург — 10.11.1960),
эстонскі пісьменнік. Вучыўся ў Ленінградскім вячэрнім літ. ун-це імя М.Горкага (1935—37). Друкаваўся з 1930. Пісаў на эст. і рус. мовах. Аповесць «Святло ў Каордзі» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949) пра пасляваен. жыццё эст. вёскі. Аўтар раманаў «Капітаны» (1954), «Салдаты ідуць дадому» (1956), «Палацы Васараў» (1960), аповесцей «Вечны колер» (1936), «У адной хаце» (1957). На бел. мову асобныя творы Л. пераклаў Л.Салавей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ (Марына Вікенцьеўна) (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэограф Рэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ (лац. Longos),
старажытнагрэчаскі пісьменнік 2—3 ст.н. э., родам, магчыма, з в-ва Лесбас. Яму традыцыйна прыпісваецца аўтарства любоўна-букалічнага рамана «Дафніс і Хлоя». Падрабязны аналіз кахання пастуха і пастушкі надае твору рысы псіхал. рамана. Паводле сюжэтна-кампазіцыйнай будовы спалучаецца з матывамі букалічнай паэзіі. Раман напісаны рытмічнай прозай з ужываннем рыфмы, стыль адметны вытанчанасцю і багаццем прыёмаў ант. рыторыкі. Паўплываў на развіццё пастаральнага рамана перыяду Адраджэння і Асветніцтва. На бел. мову раман пераклаў А.Клышка.
Тв.:
Бел.пер. — Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎКІС (Зянон Валянцінавіч) (н. 5.10. 1946, в. Мажэйкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў с.-г. вытв-сці (1971). З 1981 у Бел. аграрна-тэхн. ун-це, з 1997 — нач.Гал. ўпраўлення адукацыі і кадраў Мінсельгасхарча. Навук. працы па с.-г. машынах і тэхналогіі вырошчвання бульбы, гідрапрыводзе. Разам з інш. распрацаваў бульбаўборачны камбайн КПК-2-01.
Тв.:
Гидроприводы сельскохозяйственных машин. Мн., 1986;
Гидроприводы сельскохозяйственной техники: конструкция и расчет. М., 1990;
Гидравлика и гидравлические машины. М., 1995 (у сааўт.).
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1985). Скончыла Ленінградскі ун-т (1954). З 1982 нам. дырэктара Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ, з 1993 заг. кафедры Бел. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі, з 1995 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па мікраэканоміцы і асновах агульнай эканам. тэорыі. Даследуе праблемы размеркавальных адносін і заработнай платы, функцыянавання і тыпалогіі эканам. сістэм, пераходныя станы ў эканоміцы.
Тв.:
Заработная плата: закономерности и пробл. формирования. Мн., 1978;
Трудовая активность и заработная плата. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́ННЫ (Юрка) (сапр.Юркевіч Леанід Мікалаевіч; 29.7.1908, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). Працаваў у газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Восенню 1936 беспадстаўна арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб-каў паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» (абодва 1930), «Жалезныя віхуры» і «Разбег» (абодва 1931), «Стала і мужна» (1932), нарысаў «Крок пяцігодкі» (1931), прасякнутых рамантыкай сацыяліст.буд-ва. У некаторых творах пераважала рыторыка, палітычна-агітацыйны пачатак.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1960.
Літ.:
Грахоўскі С. Савецкая, № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978.