наме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; намёў, -мяла́, -мяло́; намяці́; -ме́цены; зак., чаго.

1. Падмятаючы, сабраць у нейкай колькасці.

Н. кучу смецця.

2. Нанесці, надзьмуць ветрам (пра пыл, снег і пад.).

Н. гурбы снегу.

|| незак. намята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план.

Падрыхтаваць наметкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́ціць¹, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак.

1. гл. меціць¹.

2. што. Лёгкімі штрыхамі вызначыць асноўныя контуры чаго-н.

Н. пярэдні край карціны.

3. Папярэдне вызначыць каго-, што-н.

Н. кандыдатуру на вакантную пасаду.

Н. дзень для паездкі.

4. што. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н.

Н. на сераду сход працоўнага калектыву.

|| незак. намяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́ціць² гл. меціць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́мець, -і, ж.

Тое, што намецена ветрам (гурбы снегу, пяску і пад.).

Снежная н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́шваць гл. намяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намёк, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Слова або жэст, у якіх адкрыта не выказваецца думка, але мяркуецца, што пра яе здагадаюцца.

Гаварыць з намёкам.

Зразумець н.

2. перан. Слабая прымета чаго-н.

Не было ніякага намёку на дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намёрзлы, -ая, -ае.

Які замёрз на холадзе, азябнуў.

Намёрзлыя шчокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намёртва, прысл.

Вельмі моцна, трывала; так, што нельга раз’яднаць.

Скляпаць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намётка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і наметка.