АБЕЛЯ́Р (Abélard) П’ер (1079, Пале каля г. Нант, Францыя — 21.4.1142),
французскі філосаф, багаслоў, паэт. Вучыўся ў Шартры і Парыжы. У 1113 адкрыў уласную школу. З 1119 манах. Асн. працы: «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Пра Божае адзінства і траістасць», «Такі не», «Дыялог паміж філосафам, іудзеем і хрысціянінам». У тэалогіі імкнуўся да рац. асэнсавання царк. дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў: рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці — толькі ў свядомасці (прынцып канцэптуалізму). Распрацоўваў схаласт. логіку. Крытэрый маральных паводзін бачыў у згодзе з сумленнем як прыродным маральным законам, быў блізкі да ідэі верацярпімасці. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі. Аўтар аўтабіягр. твора «Гісторыя Абеляравых бедстваў» (1132—36, рус.пер. 1902, 1959), любоўных вершаў, лістоў (да Элаізы) іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
развадзя́шчы, ‑ага, м.
Ваеннаслужачы, які выстаўляе вартавых на пасты і назірае за нясеннем імі службы. — Ты, Шкурдзя, будзеш за развадзяшчага, — распараджаўся Уладзік. — Як гэта за развадзяшчага? — А так, як у войску ў каравуле.Крапіва.— Развадзяшчы, — адказаў сержант Каваленка і ліхтарыкам асвяціў свой твар, каб Міхалёў пазнаў яго.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здабрава́ць,
У выразе: не здабравацькаму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а такі сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Ганяцца некаторы час. [Хутарэц:] — Як ўскочыць [сабака] у лес, такі пайшоў па вярхах. Усё варон выглядае, каб пабрахаць ды паганяцца за імі...Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саракапя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Разм. Гармата з калібрам ствала ў сорак пяць міліметраў. Здрыганулася зямля, захадзіла хадуном у рацэ вада, як закіпеўшы: сталі біць саракапяткі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́гліць, скоглю, скогліш, скогліць; незак.
Абл. Жаласна павіскваць; скуголіць (пра жывёлін). // Жаласна плакаць (пра чалавека). Як загаварыць [Яўхім], дык, здаецца, спявае. І не так сабе спявае, а проста-такі скогліць, енчыць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫВІЛЕ́Й 1432,
заканадаўчы акт ВКЛ, выдадзены ад імя караля польскага Ягайлыяквярх. князя літоўскага і рускага яго ўпаўнаважанымі пасламі са згоды новага вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча ў Гродне 15.10.1432, у дзень заключэння новай уніі паміж Польшчай іВКЛ. Меў на мэце схіліць на бок Жыгімонта баярства, што падтрымлівала вял.кн.Свідрыгайлу. Паводле П. правасл.бел.іўкр. князі і баяры ўраўноўваліся ў асабістых і маёмасных правах з феадаламі-католікамі. Ім гарантавалася недатыкальнасць маёнткаў як спадчынных, такі дадзеных вял. князямі, права вольнага распараджэння землямі, дазвалялася займаць дзярж. пасады ў Віленскім і Трокскім ваяв., уступаць з літ. баярамі ў гербавае братэрства (набываць гербы). Такім чынам, на правасл. баярства былі пашыраны Прывілей 1387іГарадзельскі прывілей 1413. Аднак фактычна П. 1432 дзейнічаў толькі на тэр.зах. часткі Беларусі. Бел.іўкр. феадалы ў сваёй масе не падтрымалі Жыгімонта і выступілі супраць падпарадкавання Польшчы. Яны ўступалі ў войска Свідрыгайлы, разгаралася феад. вайна (гл.Свідрыгайлы паўстанне 1432—39). Гэта вымусіла Жыгімонта выдаць Прывілей 1434. П. 1432 напісаны на лац. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНАЕ І НАФТАХІМІ́ЧНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ,
галіна агульнага машынабудавання, прадпрыемствы якога вырабляюць разнастайнае тэхнал. абсталяванне, а таксама камплекты тэхнал. ліній і ўстановак для хім.і нафтахім., нафтавай і газавай прам-сці. Яксамаст. галіна машынабудавання ўзнікла ў канцы 19 ст. На Беларусі пачала стварацца пасля 2-й сусв. вайны. У рэспубліцы няма буйных спецыялізаваных прадпрыемстваў гэтай галіны, але больш як на 20 з-дах наладжаны выпуск разнастайнай яе прадукцыі. Так, Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова вырабляе нафтапрамысл. абсталяванне, Гродзенскі мех.з-д — хім. абсталяванне і запасныя часткі да яго, «Мінскстроммаш» — абсталяванне для хім. прам-сці, з-д «Сейсматэхніка» ў Гомелі — абсталяванне для абследавання і рамонту свідравін, Магілёўскі рамонтна-мех.з-д — запчасткі для хім. абсталявання, «Тэрма-Брэст» (сумеснае бел.-венгерска-аўстрыйскае прадпрыемства) — фільтры газавыя і клапаны электрамагнітныя газавыя, Навагрудскі завод газавай апаратуры — лічыльнікі расходу газу, «Колерніт» (прадпрыемства ў г. Дзяржынск) — краны газавыя, рэгулятары ціску газу іінш. З замежных краін машынабудаванне гэтай прам-сці найб. развіта ў ЗША, Японіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРЦЫ́НА (італьян. terzina ад terza трэцяя),
від верша, напісанага трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй: сярэдні радок кожнай папярэдняй страфы рыфмуецца з двума крайнімі наступнай (аба бвб вгв...). Заканчваецца радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Памер — пяцістопны ямб. Т. ўвёў у паэзію Дантэ. Звярталіся да яе А.Пушкін, А.Блок, І.Франко У бел. паэзію ўвёў М.Багдановіч:
Ёсць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым —
гэткім мудрым, слаўным, —
Мы любім час далёкі ўспамянуць,
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.
Таму вярнуўся я к рандо, санетам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам, — Так вершы ззяюць даўняю красой!
(«Тэрцыны»)
У сучаснай бел. паэзіі сустракаецца ў Я.Сіпакова, А.Грачанікава і інш.