1.Якіідзе, рухаецца насустрач. З-за павароту адна за другой выскачыла некалькі сустрэчных аўтамашын.Корбан.Аня весела аглядалася на сустрэчных студэнтак.Карпюк.Сустрэчны вецер асвяжыў мяне, на нейкую хвіліну адагнаў сон.С. Александровіч.Гасяць, чуў я, пажары лясныя Сустрэчным агнём.Куляшоў./узнач.наз.сустрэ́чны, ‑ага, м.Заглядаючы ў вокны дамоў, у пад’езды, прыглядаючыся да сустрэчных,.. [Віктар] прайшоў квартал.Карпаў.//Які трапляецца на дарозе. Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы, Сустрэчных дарожак палотны.Колас.
2.Які з’яўляецца адказам на што‑н.; які даецца ў адказ на што‑н. Сустрэчны план. Сустрэчны ўдар. □ Вось, напрыклад, жонка пачне, як гэта ўсе кажуць, пілаваць, — а я ніякіх ёй сустрэчных «тэзісаў».Скрыпка.Сустрэчная страляніна стала беспарадкавай, кулямёт справа замаўчаў.Хадкевіч.
3.Які выконваецца пры сустрэчы (у 3 знач.). У адказ .. [начальніку] марш вясёлы, сустрэчны.Лынькоў.
•••
Сустрэчны агоньгл. агонь.
Сустрэчны іскгл. іск.
Першы сустрэчны — першы, хто пападзецца насустрач.
Сустрэчны і папярэчны — усякі, любы без разбору чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЯЛЯ́НСКАЯ ВАЙНА́ 1670—71у Расіі, Разіна паўстанне,
масавы антыўрадавы рух казакаў, прыгонных сялян, пасадскіх людзей, паволжскіх народаў (чувашоў, мары, мардвы, татар) на Доне, у Паволжы і Слабадской Украіне. Выклікана ўзмацненнем прыгонніцтва ў Цэнтр. Расіі і пашырэннем яго на паўд. і паўд.-ўсх. ўскраіны. Кіраўнікі: С.Ц.Разін, В.Р.Ус, Ф. Шалудзяк і інш. С.в. папярэднічаў у 1667—69 паход казацкай беднаты на чале з Разіным на р. Яік (цяпер Урал) і па Каспійскім м. (разрабаваны прыбярэжныя правінцыі Персіі, вызвалены рас. нявольнікі), пасля заканчэння якога Разін заснаваў на Доне апорны пункт — Кагальніцкі гарадок. Сюды збіраліся казакі і збеглыя сяляне. Вясной 1670 Разін захапіў уладу на Доне і на чале сваіх атрадаў пайшоў на Ніжнюю Волгу. Паўстанцы нанеслі паражэнні ўрадавым войскам, у маі—чэрв. 1670 авалодалі гарадамі Царыцын, Чорны Яр, Астрахань, дзе знішчылі царскіх ваявод і ўвялі самакіраванне на казацкі ўзор. У жн. 1670 Разін на чале войска (каля 10 тыс.чал.) пайшоў уверх па Волзе, авалодаў гарадамі Самара, Саратаў і інш., асадзіў Сімбірск. Ён і яго паплечнікі абвяшчалі, што ў іх войску нібыта знаходзяцца царэвіч Аляксей Аляксеевіч (сын Аляксея Міхайлавіча), які паводле бацькоўскага ўказа ідзе на Маскву «пабіць» баяр, дваран, ваявод і купцоў «за здраду», а таксама звергнуты патрыярх Нікан. У сваіх «спакусных лістах» Разін заклікаў паслужыць цару і «чорным людзям даць свабоду». Паўстанні ахапілі вялізную тэр. аж да цэнтр. раёнаў краіны: знішчаліся памешчыкі і іх прыказчыкі, ваяводы і інш. прадстаўнікі ўлады, стваралася мясц. самакіраванне. У кастр. 1670 ваявода Ю.Барацінскі разбіў каля Сімбірска гал. войска Разіна, які быў паранены і ўцёк на Дон. У канцы 1670 — пач. 1671 царскія войскі жорстка задушылі асн. ачагі сял. вайны, акрамя Астрахані. Заможныя казакі скінулі ўладу Разіна на Доне, у крас. 1671 схапілі яго і выдалі ўраду (16.6.1671 пакараны смерцю ў Маскве). Паўстанцы з Астрахані на чале з Ф.Шалудзяком у маі—чэрв. 1671 здзейснілі новы няўдалы паход на Сімбірск. У снеж. 1671 Астрахань здалася царскім войскам. Тэрмін «С.в. 1670—71», які замацаваўся ў сав.гіст. л-ры з 1930-х г., у сучаснай рас.гіст. л-ры (з пач. 1990-х г.) найчасцей замяняецца тэрмінам «паўстанне Разіна».
Літ.:
Степанов И.В. Крестьянская война в России в 1670—1671 гг.Т. 1—2 (ч. 1). Л., 1966—72;
Соловьев В.М. Поход за утраченной волей М., 1990;
Яго ж. Современники и потомки о восстании С.Т.Разина М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вальяжны ’няспешны, здаволены’ (КТС): «Дзед ішоў на дзіва вальяжны і прыгожы» (У. Караткевіч). Параўн. рус.вальяжный ’якіідзе няспешна, нетаропка’. Рус.вальяжный ’грузны, тоўсты, непаваротлівы, вельмі важны’. Фасмер (1, 271) услед за Праабражэнскім (1, 63) звязвае з *вальяга < валить. Іншая версія: рус.вальяжный < льячный (Даль, 1, 163; Шанскі, 1, В, 15). Акрамя ўказаных, слова мае шэраг значэнняў: ’масіўны, моцны; разны, прыгожа выраблены’ і звязваецца з дзеясловам вальяжиться ’важнічаць, фанабэрыцца’. Магчыма, бел. слова з’яўляецца русізмам. Варта ўказаць на ўкр.валежний ’важны’ (Грынч., 1, 123), якое Рудніцкі (1, 299) лічыць магчымым вытлумачыць як кантамінацыю ўкр.валечный (< польск.waleczny) і ўкр.важний.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шаро́ш1, ‑рашу, м.
Дробны крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, якіідзе перад ледаставам або ў час вясновага крыгаходу. Бялява-шэрыя аблачынкі на рацэ, на якія .. [лётчык] звярнуў увагу з самалёта, аказаліся першымі маленькімі плывучымі астраўкамі шарашу.Хадкевіч.Светла-попельны колер хмар пад нагамі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну.Брыль.
шаро́ш2, ‑рашу, м.
Спец. Лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннямі, не звязанымі ў плыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛІКО́ЛІЗ (ад грэч. glykys салодкі + ...ліз),
адзін з цэнтральных шляхоў расшчаплення глюкозы з цукроў ці поліцукроў у жывёльных, раслінных і многіх бактэрыяльных клетках; ферментатыўны анаэробны працэс негідралітычнага распаду вугляводаў (пераважна глюкозы) да малочнай к-ты. Адыгрывае значную ролю ў абмене рэчываў жывых арганізмаў, забяспечвае клеткі энергіяй ва ўмовах недахопу кіслароду, а ў аэробных умовах з’яўляецца стадыяй, якая папярэднічае дыханню. У гліколізе адзначаюць 3 этапы (гл. схему). На 1-м этапе (рэакцыі 1—4) малекула глюкозы пераўтвараецца ў 2 малекулы гліцэральдэгід-3-фасфату (з выкарыстаннем 2 фасфатных груп і энергіі, якая выдзяляецца пры гідролізе адэназінтрыфасфату — АТФ). На 2-м этапе (рэакцыі 5, 6) альдэгідная група кожнай з 2 малекул гліцэральдэгід-3-фасфату акісляецца да карбаксільнай, а энергія, якая пры гэтым выдзяляецца, ідзе на сінтэз АТФ з адэназіндыфасфату (АДФ) і неарганічнага фасфату, адначасова адбываецца аднаўленне нікацінамідадэніндынуклеатыду (НАД) да нікацінамідадэніндынуклеатыдфасфату (НАДФ). На 3-м этапе (рэакцыі 7—9) 2 малекулы фасфату, якія далучыліся да цукру на 1-м этапе, пераносяцца назад на АДФ, у выніку чаго ўтвараецца АТФ і кампенсуюцца затраты АТФ на 1-м этапе. Сумарны выхад энергіі пры гліколізе зводзіцца да сінтэзу 2 малекул АТФ (на 1 малекулу глюкозы), якія ўтварыліся ў рэакцыях 5 і 6. У большасці клетак жывёл піруват, які ўтвараецца пры гліколізе, поўнасцю акісляецца ў мітахондрыях да CO2 і H2O. У анаэробных арганізмаў і тканках (шкілетныя мышцы) гідроліз — асн. крыніца клетачнага АТФ. Малекулы пірувату, застаючыся ў цытазоле, могуць пераўтварацца ў залежнасці ад віду арганізма ў лактат (у мышцах, некат. мікраарганізмах) або ў этанол + CO2 (у дражджах, гл.Браджэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
д’я́бальскі, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да д’ябла. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна.Бядуля.//перан. Злосны, каварны. Д’ябальскі намер. □ Гаворыць Бушмар і з д’ябальскаю ўсмешкаю ідзе да .. [Вінцэнтага].Чорны.
2. Незвычайны, дужа моцны. Д’ябальскі холад. □ [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, .. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзьму́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад надзьмуць.
2.перан.; узнач.прым. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Важны надзьмуты Гунава павольна абышоў стол.Самуйлёнак.
3.перан.; узнач.прым. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты. Надзьмуты, злы, расчараваны, Ідзе пан Богут у свой двор.Колас.//Які выражае крыўду. Цяпер .. [Федзя] гаварыў сур’ёзна, і выгляд у яго быў надзьмуты.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло.Скрыган.Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі.Ваданосаў.//Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.
•••
Кідаць пальчаткугл. кідаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна.Брыль.// Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг.// Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́верс, ‑а, м.
Спец.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна мяняць напрамак руху машыны ў процілеглы бок. Счэпшчык ляскае ручкай аўтасчэпкі, машыніст пераводзіць рэверс, і састаў ідзе назад.Васілёнак.
2. Адваротны бок медаля або манеты.
3. Пісьмовае абавязацельства, якое гарантуе што‑н.
4. У дарэвалюцыйнай арміі — грашовае забеспячэнне, залог, які ўносіць малады афіцэр у палкавую касу пры жаніцьбе.
[Ад лац. reversus — адваротны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)