1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.
Натуральныя ўмовы.
2. Абумоўлены законамі прыроды.
Натуральная смерць.
3.Які існуе ад прыроды, прыроджаны.
Н. колер валасоў.
Н. імунітэт.
4. Сапраўдны, прыроднага паходжання; проціл. штучны.
Н. шоўк.
5.Якіадпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.
Натуральная велічыня прадмета.
6. Нармальны, звычайны.
Н. выгляд.
7.Які атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 5 знач.).
Натуральная аплата.
○
Натуральная гаспадарка (спец.) — гаспадарка, у якой прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэб толькі саміх вытворцаў.
Натуральны рад лікаў (спец.) — бесканечная паслядоўнасць 1,2,3,4,5,..., што складаецца з цэлых дадатных лікаў, размешчаных па парадку іх узрастання.
|| наз.натура́льнасць, -і, ж. (да 3—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
устарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды. Устарэлыя погляды. Устарэлыя тэорыі. Устарэлая мадэль адзення. Устарэлае слова. □ На Мінскім камвольным камбінаце, напрыклад, ідзе замена ўстарэлых станкоў і машын больш высокапрадукцыйнымі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Даўні па часу ўзнікнення; стары, састарэлы. Застарэлыя мазалі. □ [Дым] .. стаў марудна асядаць на зараснікі, на застарэлы бруснічнік.Кулакоўскі.
2.Які цягнецца з даўніх часоў; непапраўны, невылечны. Застарэлая хвароба.
3.Які не адпавядае сучасным патрабаванням, нормам; устарэлы. Застарэлае абсталяванне. Застарэлыя звесткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да маралі. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
2.Якіадпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль. Маральны ўчынак. Маральны абавязак.
3. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека. Маральная падтрымка. □ Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля .. удалага стрэлу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несправядлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адступаецца ад справядлівасці, парушае справядлівасць. Заўсёды ў расказах дзеда перамагала праўда над крыўдай, справядлівы чалавек над несправядлівым.Паслядовіч.//Які супярэчыць справядлівасці, не адпавядае патрабаванням справядлівасці. Несправядлівы лад. □ Свой лёс жалеза праклінае І тых, што выкулі з яго Вайны несправядлівай джала.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проці...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнне: 1) прызначаны для барацьбы з чым‑н., напрыклад: процімалярыйны, процітанкавы; 2) варожы каму‑, чаму‑н., напрыклад: процінародны, проціўрадавы; 3) які не адпавядае, супярэчыць чаму‑н., напрыклад: процізаконны; 4) які перашкаджае, процістаіць чаму‑н., напрыклад: проціціск.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДНО́СІНЫдвух лікаў,
дзель аднаго ліку на другі. Адносіны дзвюх аднародных велічынь наз. лік, які атрымліваецца ў выніку вымярэння першай велічыні, калі другая прынята за адзінку. Калі 2 велічыні вымераны з дапамогай адной і той жа адзінкі, то іх адносіны роўныя адносінам лікаў, якія іх вымяраюць. Адносіны даўжынь 2 адрэзкаў выражаюцца рацыянальным (сувымерныя адрэзкі) або ірацыянальным (несувымерныя адрэзкі) лікам. Паводле Эўкліда, 4 адрэзкі a, b, a′, b′ утвараюць прапорцыю a : b = a′ : b′, калі для адвольных натуральных лікаў m і n выконваецца адна з суадносін ma = nb, ma > nb, ma < nb адначасова з адпаведнымі суадносінамі ma′ = nb′, ma′ > nb′, ma′ < nb′. У выпадку несувымернасці a і b — разбіўка ўсіх рацыянальных лікаў x = m/n на 2 класы па прыкмеце а > xb або а < xb супадае з разбіўкай па прыкмеце a′ > xb′ або a′ < xb′, што адпавядае сутнасці ідэі сучаснай тэорыі дэдэкінда сячэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАКЛІ́Т (Hēracleitos) Эфескі
(каля 520—460 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф, прадстаўнік іанійскай школы, заснавальнік дыялектыкі. Захавалася каля 130 фрагментаў яго твора «Аб прыродзе». Цэнтр. паняцце яго філасофіі — логас (розум); тое, што адпавядае яму ў рэальнасці, вечнае і абумоўлівае сапраўдны стан рэчаў. Кожная з’ява, паводле Геракліта, — тоеснасць супрацьлегласцей. Для выяўлення гэтага адзінства патрэбны псіхал. ўстаноўка на пазнанне і апора на сведчанні органаў пачуццяў, а таксама арыентацыя на светапоглядныя ўяўленні аб зменлівасці (цякучасці) усяго існага, аб вечна жывым агні, які «мерна ўзгараецца і мерна патухае», як яго аснове, аб фундаментальнай ролі ўсеагульнага. Пазнанне ўсеагульнага логаса Геракліт прыпадабняў да вырошчвання чалавечай душой уласнага логаса. Сац.-паліт. погляды Геракліта вызначаліся антыдэмакратызмам, супрацьпастаўленнем «герояў» і «натоўпу» ў спалучэнні з прызнаннем неабходнасці развіцця грамадства і прыярытэтнасці вызначаных дзяржавай законаў перад інш. сродкамі рэгулявання грамадскага жыцця.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Материалисты Древней Греции. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАНІ́ЦЬБА ЦЯРЭ́ШКІ»,
традыцыйнае гульнявое прадстаўленне «вяселля для ўсіх», прымеркаванае да Каляд. Паводле характару адпавядае карнавалізавана-гульнявым звычаям (з абрадавым травесці), уласцівым культуры многіх еўрап. народаў. Пашырана на Бел. Паазер’і. Адлюстроўвае настрой калядных святкаванняў як «крывых вечароў» (з амбівалентнасцю дзеянняў «шыварат-навыварат»). Уключае некалькі этапаў: выбар са старэйшых удзельнікаў «бацькі» і «маці», якія потым «дабіраюць» і «жэняць» пары, «прыпяваюць» іх адзін да аднаго («Ай, роўная парачка — ім гарэлкі чарачка») і «скручваюць» у танцы (часцей «Лявоніха»); пачарговае «пералоўліванне» «маладых», агульнае застолле з песнямі і танцамі. Скразным элементам, які цэментуе ўсю гульню, з’яўляюцца рытуальныя «цярэшкінскія песні» з адметнай тыповай рытмаформулай. Разнастайныя тэксты «Ж.Ц.» амбівалентна пераафарбоўваюць драматызм сапраўднага вяселля ў гумарыстычным (часам гратэскавым) плане («Дзед бабу — чабок на дно, а мне, дзед, і тут ладно»). Умоўнасць «несапраўднага» гульнявога вяселля адзначана і ў «цярэшкінскіх песнях» («Мне з табой не век векаваць — адну ночаньку пагуляць»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСІТО́Н (ад лац. excito узбуджаю),
электроннае ўзбуджэнне ў крышталі, якое ажыццяўляе перанос энергіі (а не зараду). Паняцце «Э.» увёў Я.І.Фрэнкель у 1931 для тлумачэння адсутнасці фотаправоднасці ў некаторых крышт. дыэлектрыках пры паглынанні імі фатонаў. Эксперыментальна Э. выявіў рас. вучоны Я.Ф.Грос у 1951.
Энергія фатона, які вылучаецца пры выпраменьвальным распадзе Э., меншая за шырыню забароненай энергет. зоны крышталя. Адрозніваюць Э. малога і вял. радыусаў. Э. малога радыуса (эксітон Фрэнкеля) адпавядае пераход аднаго з атамаў (ці малекул) крышталя ва ўзбуджаны электронны стан і міграцыя гэтага ўзбуджэння ад аднаго атама да другога. Э. вялікага радыуса (эксітон Ванье—Мота) — вадародападобны звязаны стан электрона і дзіркі, якія знаходзяцца на розных атамах (ці ў розных элементарных ячэйках крышталя). Паняцце «Э.» выкарыстоўваецца для тлумачэння фотаправоднасці, люмінесцэнцыі, утварэння атамных дэфектаў крышт. рашоткі пры распадзе электронных узбуджэнняў.
Літ.:
Захарченя Б.П. Открытие экситонов // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, № 4.