шуме́ць¹, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.

1. Утвараць, рабіць шум (у 1 знач.).

Шуміць бор.

Шуміць дождж.

Шуміць у галаве (няясна ў думках ад стомленасці, моцнага перажывання, ап’янення). У вушах шуміць (пра слыхавое раздражненне).

2. Гучна выражаць незадаволенасць, сварыцца, крычаць.

Няма чаго ш. з-за дробязі.

3. Ажыўлена абмяркоўваць што-н., рабіць прадметам усеагульнай увагі.

Ш. пра свае дасягненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́вох ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад роў2 (гл.). На форму магла яшчэ паўплываць лексема рэйвах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аціха́ць, аці́хнуць, ацішэ́ць sich berhigen (заспакоіцца), ufhören vi (пра гукі, шум); verstmmen vi (s) (змоўкнуць); nchlassen* vt, sich lgen (пра боль, вецер)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́сшум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartasшум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ballyhoo

[ˈbælihu:]

1.

n., pl. -hoos

шумі́ха f.; шум-гам, шу́му-га́му m., крык -у m.

2.

v., -hooed, -hooing

1) узьніма́ць шумі́ху

2) перабо́льшваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Гамшум, крык’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк., Шатал.). Параўн. рус. гам, укр. гам. Паводле (Шанскага (1, Г, 23), усх. слав. слова. Лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з коранем *gom (параўн. слав. *gomonъшум’, *gomoniti і г. д.) гукапераймальнага паходжання (гл. Бернекер, 1, 326–327; Праабражэнскі, 1, 118; Фасмер, 1, 390–391; Шанскі, там жа). Сюды адносіцца і дзеяслоў бел. гамава́ць ’брахаць; крычаць, лаяць’ (Сцяц. Словаўтв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мато́р, ‑а, м.

Машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік. Побач ляжалі расцягнутыя танкавыя гусеніцы і стаяў немаведама адкуль і як дастаўлены матор танка. Хадкевіч. Скончылася змена. На некалькі хвілін спыніўся шум матораў. Шыцік.

[Ад лац. motor — які прыводзіць у рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шум, ‑у, м.

Разм. Ціхі шум. У пошуме дрэў, у павеве ранішняга ветру нязменна чуецца яго голас: — Жывіце даўжэй, хлопцы! Лужанін. А там за поездам, як за сцяною, у мутнай завейцы чуўся густы пошум лесу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлум1 ’адурэнне, замарачэнне’, ’шум, гоман, сумятня’, ’шумлівы натоўп людзей’ (ТСБМ), ’шум, гоман’ (Нас., Касп., Мядзв., Некр. і Байк., Шымк. Собр.), клумшум, галас’ (Гарэц.), сюды ж тлумі́ць ’дурыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам’ (ТСБМ, Касп.), ’дурыць’ (Жд. 2), ’жартаваць, гаварыць лухту’ (Нас.), ’пустасловіць’ (Шымк. Собр.). З польск. tłum ’тс’, якое лічыцца выключна польскім утварэннем (Трубачоў, Труды, 1, 162), інакш Ліўканен (Отглаг. сущ., 172), які далучае сюды рус. смален. талмата́шум, мітусня’ (< *tolmota, параўн. тлумата, гл.); выводзіцца з прасл. *tъlpmъ, звязанага з прасл. *tъlpa ’натоўп’ (Брукнер, 572), гл. таўпа. Борысь (635) дапускае мажлівасць аддзеяслоўнага паходжання ад tłumić ’прыгнятаць, глушыць, прыціскаць’. Ст.-бел. тлумъ ’зборышча, зброд’ вядома з XVII ст., як і тлумити ’супакойваць, стрымліваць’, вядомае з XVI ст., запазычаны са старапольскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 38, 196).

Тлум2 ’нерастаропны чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Канверсійнае ўтварэнне ад тлумава́ты ’дурнаваты’ (там жа), тлу́мны ’бесталковы’ (Некр. і Байк.), што ад тлум1, тлуміць ’заблытваць, збіваць з панталыку’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агульнажы́цце, ‑я, н.

Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. «Звязда». [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)