утварэнне арган. злучэнняў, пашыраных у жывой прыродзе, па-за арганізмам і без удзелу ферментаў. У шырокім сэнсе абіягенез — узнікненне жывога з нежывога, зыходная гіпотэза сучаснай тэорыі паходжання жыцця на Зямлі абіягенным шляхам (належыць А.І.Апарыну і Дж.Холдэйну). Магчымасць абіягенезу ўпершыню даказана ў 19 ст. штучным сінтэзам мачавіны. Усярэдзіне 20 ст. эксперыментальна ажыццёўлены абіягенны сінтэз бялковападобных і інш.арган. рэчываў ва ўмовах, якія ўзнаўляюць умовы першабытнай Зямлі. Гл. таксама Біягенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў уЦэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ЗАВО́Д «АЎТАПРО́ВАД».
Створаны ў г.Шчучыну 1958 на базе фанернага з-да. Усярэдзіне 1960-х г. пабудаваны цэх кабелю далёкай сувязі. У канцы 1960-х г.з-д перапрафіляваны на выпуск мантажных правадоў. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2003): правады (аўтатрактарныя нізкага напружання, мантажныя, мантажныя экраніраваныя, бытавыя, установачныя, для тэлеф. сувязі і інш.), кабелі (мантажныя мнагажыльныя, зварачныя, сілавыя напружаннем да 1000 В, кантрольныя, радыёчастотныя), шнуры арміраваныя, трубкі поліхлорвінілавыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кашнэ́ ’хустка, вузкі шалік, якімі закрываюць шыю пад паліто’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус.кашне́, укр.кашне́. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца франц.cache‑nez ’тс’. Франц. слова ўзнікла складаннем, на базе элементаў cacher ’хаваць’ і nez ’нос’. Урус. мове слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. (першая фіксацыя ў 1859 г.). Цікава, што яшчэ Дальу сваім слоўніку прапанаваў пераклад гэтага запазычанага франц. слова як носопрятка. У сувязі са слаба даследаванай канкрэтнай гісторыяй слова кашнэ (як, дарэчы, і многіх іншых культурных слоў) можна ставіць пытанне і аб мовах-пасрэдніках, якія маглі ўплываць на вымаўленне запазычаных лексем. У даным выпадку адзначым, што вымаўленне франц.cachenez выключна як kašine: уласціва толькі ням.-аўстр. вымаўленню (гл. Fremdwörterbuch. Leipzig, 1965, S. 105).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЮБУ́СКАЯ ЗЯМЛЯ́ (Ziemia Lubuska),
гістарычная тэр. ў Польшчы і Германіі, абапал р. Одра (у сярэднім яе цячэнні). У раннім сярэдневякоўі была населена заходнеслав. племем любушан. У 2-й пал. 10 ст. ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы. Падвяргалася нападам немцаў, усярэдзіне 13 ст. ўвайшла ў склад княства Брандэнбург (Сярэдняя марка на 3, Новая марка на У). На працягу стагоддзяў аб’ект ням. каланізацыі і германізацыі. У 1945 тэрыторыя на У ад Одры вернута Польшчы (Любускае ваяв.), зах.ч. засталася ў межах Германіі (зямля Брандэнбург).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
central
[ˈsentrəl]1.
adj.
1) сярэ́дні, цэнтра́льны, які́ знахо́дзіцца ў сярэ́дзіне, у цэ́нтры
the central railroad station — цэнтра́льная ста́нцыя
2) гало́ўны, кіру́ючы, вяду́чы
the central library — гало́ўная бібліятэ́ка
the central idea in the story — гало́ўная ду́мка ў апавяда́ньні
2.
n.
цэнтра́льная тэлефо́нная ста́нцыя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КАТА́ЛЬПА (Catalpa),
род кветкавых раслін сям. бігноніевых. 11 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. УЦэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і форм.
Лістападныя дрэвы выш. 20—40 м. Лісце буйное, суцэльнакрайняе або велікалопасцевае. Кветкі са званочкавым двухлопасцевым венчыкам, белыя або жаўтаватыя, усярэдзіне плямістыя, сабраныя ў мяцёлкі або гронкі. Плод — падоўжаная (да 40 см) каробачка са шматлікім насеннем, валасістым на канцах. Драўніна лёгкая, мяккая, устойлівая да гніення. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НЗАР (ад лац. tensus напружаны, нацягнуты),
матэматычны аб’ект, які абагульняе паняцці скаляра, вектара і матрыцы. Тэрмін з’явіўся ў механіцы ў сярэдзіне 19 ст. пры апісанні пругкіх дэфармацый цел. У кожнай сістэме каардынат задаецца пэўнай сукупнасцю лікаў (кампанентаў), якія ўзяты ў пэўным парадку і змяняюцца паводле спец. законаў пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой. Напр., у 3-мернай прасторы Т. задаецца 3r лікамі, дзе лік r — ранг Т. Аперацыі над Т. вывучае тэнзарная алгебра (гл.Тэнзарнае злічэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРВЕ́Т (франц. corvette),
1) лёгкі карабель для разведкі, пасыльнай службы і выканання інш. задач у ветразевым ваенным флоце 17—19 ст.Усярэдзіне 19 ст. з’явіліся колавыя, а потым вінтавыя ветразева-паравыя К.
2) Баявыя караблі спец. пабудовы для процілодачнай і проціпаветр. абароны і нясення вартавой службы ў флатах Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін у час 2-й сусв. вайны.
3) У шэрагу сучасных марскіх дзяржаў тып найменшага ваен. карабля (водазмяшчэннем 500—1000 т) для канваіравання і абароны ад падводных лодак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛГА́СНІЦА,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзена скрыжаваннем сартоў Вінеўка і Дэканка зімовая. На Беларусі рэкамендавана для прысядзібнага садаводства, акрамя Віцебскай вобл.
Дрэва сярэднярослае з шырокапірамідальнай кронай сярэдняй гушчыні. Плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, адносна ўстойлівы да паршы, ураджайны. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), шырокагрушападобныя ці круглаватыя, зеленавата-жоўтыя. Мякаць белая, шчыльная, сакаўная, паўмасляністая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць усярэдзіне верасня. Захоўваецца каля месяца.