п. лад — форма арганізацыі дзяржаўнай улады ў краіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
abjure
[æbˈdʒʊr]
v.t.
1) адрака́цца, зрака́цца, адмаўля́цца
to abjure power — адрачы́ся ад ула́ды, зрачы́ся ўла́ды
2) афіцы́йна адступа́цца
to abjure one’s religion — адступі́цца ад ве́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЭСПАТЫ́ЗМ (ад грэч. despoteia неабмежаваная ўлада),
форма неабмежаванай, абсалютнай, самадзяржаўнай улады, для якой уласціва поўнае самавольства, самаўпраўства, грубае і жорсткае падаўленне волі падданых і іх бяспраўе. Д. асабліва характэрны для абсалютных манархій (гл. таксама Дэспатыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мэ́рыя
(фр. mairie, ад лац. major = старшы)
орган гарадской выканаўчай улады, а таксама будынак, дзе ён размешчаны.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАЛІТАЛО́ГІЯ,
навука аб палітыцы, паліт. жыцці грамадства, паліт. працэсах, сістэмах і з’явах, дзейнасці людзей, накіраванай на заваяванне, утрыманне і выкарыстанне ўлады. Як навука склалася да сярэдзіны 20 ст. Аб’ект П. — паліт. жыццё грамадства ў яго розных праяўленнях, усталяванне і функцыянаванне паліт.улады. Прадмет П. — заканамернасці паліт. жыцця вял.сац. супольнасцей і малых груп людзей, узнікнення, развіцця і функцыянавання механізмаў улады, паліт. поглядаў і інтарэсаў, паліт. дзейнасці, развіцця паліт. працэсаў у цэлым. Асновай П. як тэорыі і практыкі з’яўляюцца адносіны паміж паліт. суб’ектамі адносна ўлады з мэтай рэалізацыі сваіх карэнных інтарэсаў. Асн. катэгорыі П. — палітыка, улада, дзяржава, культура палітычная, палітычная сістэма грамадства, палітычныя працэсы, ідэалогія, свядомасць, інтарэсы, ін-ты і інш. Для вывучэння паліт. структур, працэсаў і з’яў П. выкарыстоўвае 3 асн. групы метадаў: агульнанавуковыя, сац.-гуманітарныя і спец.-навуковыя (вызначэнне рэйтынгу партый палітычных і паліт. лідэраў з улікам пэўных паліт. дзеянняў у канкрэтнай паліт. сітуацыі, імітацыйнае паліт. мадэліраванне, праектаванне і прагназаванне з выкарыстаннем элементаў тэорыі гульняў, сацыялаг. маніторынг паліт. сітуацыі або мнагамерны статыст. аналіз дзяржаў, партый. Функцыі П.: пазнавальная — пазнанне паліт. рэчаіснасці, даследаванне прыроды і крыніц улады; інструментальная — вызначэнне эфектыўных спосабаў пераўтварэння паліт. і інш. сфер грамадства; палітычная сацыялізацыя — фарміраванне паліт. культуры людзей, пошук месца ў паліт. рэчаіснасці; дыягнастычная — вызначэнне адпаведнасці паліт. праграм, дзеянняў, паліт. суб’ектаў інтарэсам і патрэбам вялікіх сац. груп; рэгулятыўная — забеспячэнне ўздзеяння суб’ектаў палітыкі на паліт. працэсы пры дапамозе ін-таў улады, што дазваляе рэалізаваць правы людзей на ўдзел у паліт. жыцці; прагнастычная — распрацоўка магчымых сцэнарыяў і прадбачанне развіцця паліт. працэсаў і з’яў; аналітычная — аналіз вынікаў паліт. дзейнасці розных паліт. суб’ектаў; аксіялагічная — ацэнка паліт. працэсаў, з’яў, дзеянняў палітыкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВЕ́ДАМАСНАСЦЬ,
размежаванне кампетэнцыі паміж рознымі органамі дзярж.улады і кіравання, якое вызначае сферу дзейнасці кожнага з іх. Напр., у Рэспубліцы Беларусь размежаванне кампетэнцыі агульных і гасп. судоў; у Рас. Федэрацыі размежаванне прадметаў ведання паміж федэральнай уладай і суб’ектамі федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́ЦЫІ ПРЫ́НЦЫП,
у канстытуцыйным праве прынцып частковага [паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы. Напр., 1/3 Кангрэса ЗША перавыбіраецца праз кожныя 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апазі́цыя, ‑і, ж.
1. Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў, сваёй палітыкі якой‑н. іншай палітыцы, іншым поглядам; супрацьдзеянне, супраціўленне.
2. Група людзей ўнутры якога‑н. грамадства, арганізацыі і пад., якая супрацьпастаўляе свае погляды, сваю палітыку поглядам, палітыцы большасці. Парламенцкая апазіцыя. □ Імкнучыся перашкодзіць перамозе апазіцыі, улады Дамініканскай Рэспублікі рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непава́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Адсутнасць павагі, да каго‑, чаго‑н.; непачцівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Захопнікі без разбору жорстка каралі ўсіх, хто хоць чым-небудзь праяўляў сваю непавагу да іх улады.Кухараў.[Старшыня журы:] — Устаць, загадваю я вам! Іначай вы будзеце адказваць за непавагу і абразу журы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэцэдэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Кніжн. Выпадак у мінулым, які служыць прыкладам або апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым. Савецкія людзі не маюць перад сабой гістарычных прэцэдэнтаў, ідуць нязведаным шляхам.«Звязда».// Рашэнне суда або іншага органа дзяржаўнай улады, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных выпадкаў. Судовы прэцэдэнт.
[Ад лац. praecedens, praecedentis — папярэдні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)