Рабіць грымасы. Любка круцілася як апантаная перад люстрам. Станавілася перад ім і так і гэтак, .. грымаснічала.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Шаруючы, вычысціць, вымыць. [Прыбіральшчыца:] — Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазавуго́ллю, прысл.
За вугламі; тайна, хаваючыся. Шаптацца пазавуголлю. □ [Мікіта:] — Навошта сачыць вось так, тулячыся пазавуголлю, навошта заняцца за чалавекам, як на аблаве?Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́чыць, ‑чыць; незак., што.
Раздуваць, уздымаць. Вецер пучыць брызент. □ Не будзе ежа будучыні пучыць так жываты людзям, як гэта самая капуста.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́зкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэзкага. [Аўгіня] зараз жа стрымала сваю рэзкасць і лагодна зазірнула .. [Кандрату] у вочы, зазірнула так, як умела зазіраць яна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́цыя, ‑і, ж.
Уст. Тое, што і рэстаран. Шмат было рэстарацый, кавярань, бараў як у цэнтры, так і па ўсім горадзе.Гарэцкі.
[Фр. restauration.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.
1. Наладжаная сістэма размяшчэння чаго-н., належны стан чаго-н.
У пакоі поўны п.
Навесці п. дзе-н. Усё ў парадку (усё так, як належыць). Для парадку (для падтрымання парадку, для захавання прынятых правіл, фармальнасцей). Сваім парадкам (як заўсёды, як звычайна).
2. Паслядоўны ход чаго-н.
Расказаць усё па парадку. П. дня (пералік пытанняў, якія неабходна абмеркаваць на пасяджэнні). У рабочым парадку (у ходзе работы).
3. Спосаб, метад, рэжым чаго-н.
П. аплаты працы.
П. галасавання.
Завесці новыя парадкі.
4. Вайсковае пастраенне.
Баявы п.
Рухацца паходным парадкам.
5. Разнавіднасць, тып чаго-н.
Пытанні агульнага парадку.
6. У матэматыцы: лікавая характарыстыка той або іншай велічыні.
Крывая другога парадку.
○
Парадак слоў — у граматыцы: размяшчэнне членаў сказа адпаведна сінтаксічным нормам або камунікатыўным задачам маўлення.
|| памянш.пара́дачак, -чку, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КА́РПАЎ Уладзімір Барысавіч (13.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», у час. «Полымя». Літ. дзейнасць пачаў у 1944 як крытык. Аўтар зб-каў літ.-крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952), «Крылаты ўзлёт» (1966). З 1949 выступаў як празаік. Творы прысвечаны барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінска супраць ням.-фаш. захопнікаў, жыццю рабочых і інтэлігенцыі: аповесць «Без нейтральнай паласы» (1949), раманы «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959—60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969). Аўтар кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і любві» (1976). Даследаваў творчасць К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1983—85.
Літ.:
Успаміны пра Уладзіміра Карпава. Мн., 1991;
Грамовіч І. Адчуваў пульс жыцця // Грамовіч І. У сховах памяці і сэрца. Мн., 1983;
Грахоўскі С. Недапіты бярозавік // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЮ́ЦЫІ 1848-49 У ЕЎРО́ПЕ,
«вясна народаў», серыя рэвалюцый, якія ахапілі большасць краін Зах. Еўропы ў канцы 1840-х г. (гл.Рэвалюцыя 1848 у Францыі, Рэвалюцыя 1848 у Аўстрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Германіі, Рэвалюцыя 1848—49 у Венгрыі, Рэвалюцыя 1848—49 у Італіі). У гістарыяграфіі 19 ст. часам вызначаліся як адзіная Усееўрапейская рэвалюцыя 1848—49. Выкліканы крызісам паліт. рэжымаў краін Зах. Еўропы, якія ўсталяваліся пасля Венскага кангрэса 1814—15. Мелі як агульнадэмакр, мэты (лібералізацыя паліт. жыцця, усталяванне канстытуцыйнага ладу, скасаванне феад. перажыткаў), так і нац. характар (Германія, Італія, Венгрыя). На першых этапах у рэвалюцыях вядучую ролю адыгрывалі лібералы, у далейшым вылучылася радыкальная плынь, прадстаўнікі якой стаялі за радыкальныя сац. змены ў грамадстве. Паражэнне рэвалюцый, аднак, не прывяло да аднаўлення папярэдніх паліт. рэжымаў. Іх вынікам стала змена паліт. ладу ў большасці зах.-еўрап. краін, што спрыяла больш хуткаму капіталіст. развіццю.
Літ.:
Революции 1848—1849 гг.Т. 1—2. М., 1952;
Хобсбаум Э. Век капитала, 1848—1875: Пер. с англ. Ростов Н/Д, 1999.
Стаць зусім лянівым, страціць ахвоту працаваць. Я сабе рос у.. [бацькі] за плячыма, на вечарынкі, як дарослы, хадзіў і разленаваўся да кніжкі.Грамовіч.«Як добра тут, як спакойна... — лена падумала .. [Рога]. — Але ж трэба ўставаць, так жа зусім разлянуешся».Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)