Створаны ў 1962—66 у г. Брэст. Дзейнічаюць цэхі: зборачны, спіральна-электродны, цокальны, шкляны, участак па вытв-сці святлотэхн. вырабаў. Асн. прадукцыя (1995): лямпы напальвання агульнага прызначэння, мясц. асвятлення, для халадзільнікаў і швейных машын, кварцавыя галагенныя, аўтамабільныя, мініяцюрныя, камутатарныя, аптычныя, для чыгунак, водных шляхоў і аэрадромаў (сігнальныя), самалётаў, руднікоў і інш., а таксама паўфабрыкаты для вырабу лямпаў, свяцільнікі і рассейвальнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЫКО́Н,
пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны; перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зарадаў. Працуе на аснове ўнутр.фотаэфекту. Мае паўпразрыстую мішэнь з паўправадніковых матэрыялаў, на якую праектуецца аптычны відарыс, што пераўтвараецца відыконам у відэасігнал (для патрэб каляровага тэлебачання створаны разнавіднасці відыкона: кадміконы, плюмбіконы і інш.). Характарызуецца высокай адчувальнасцю і малымі ўласнымі шумамі. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных камерах, відэатэлефонах, рэнтгенатэлевізійных сістэмах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРЫЯ́Н»
(французскае Ariane),
серыя 3-ступеньчатых ракет-носьбітаў на вадкім паліве для запуску штучных спадарожнікаў Зямлі. Створаны Еўрапейскім касмічным агенцтвам пры вядучай ролі Францыі і ФРГ. У эксплуатацыі з 1979. Карысны груз больш за 1700 кг пры вывадзе на пераходную арбіту з вышынёй у апагеі 36 тысяч км. Стартавая маса каля 200 т, даўжыня 50 м (з карысным грузам), дыяметр 3,8 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д «БЕЛТАПА́З».
Створаны ў 1958 як з-дсан.-тэхн. абсталявання. У 1960 перайменаваны ў з-д «Электрасвятло», у 1966 у з-дтэхнал. аснасткі, у 1976 у вытв. аб’яднанне па выпуску тэхнал. аснасткі, у 1986 з-д такарных патронаў, з 1996 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1996): такарныя патроны розных мадыфікацый, дамкраты да легкавых аўтамабіляў, мэблевая фурнітура, фільтры аўтамаб. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т.
Існаваў у 1940—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл.агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы і л-ры, фіз.-матэматычнае. У Вял.Айч. вайну абсталяванне і б-ка ін-та знішчаны. Аднавіў работу ў 1944. На яго базе створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944—78) пераўтвораны ў Гродзенскі універсітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЖА́РНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАМіністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1992 у Мінску на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы (створаны ў 1933). Рыхтуе інжынераў па пажарнай тэхніцы і бяспецы. У 1996/97 навуч.г.ф-т завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; 5 кафедраў. Навучанне дзённае і завочнае. У вучылішчы праводзіцца прафес. падрыхтоўка спецыялістаў ваенізаванай пажарнай службы. Мае музей гісторыі вучылішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАТО́ЎСКАЕ,
біялагічны заказнік на тэр. Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.Створаны як заказнік-журавіннік для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін на балоце верхавога тыпу Дубатоўка ў 1979. Пл. 720 га (1997). У заказніку 2 невял. возеры. Па краі балота пераважна асакова-пушыцава-сфагнавая расліннасць, бліжэй да цэнтра — асакова-пушыцава-кусцікавасфагнавая. На мінер. «астравах» у цэнтры трапляецца рэдкая ахоўная расліна — купальнік горны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЖАЎСКІ,
біялагічны заказнік на тэр. Гродзенскага р-на. Створаны ў 1978 як бат. заказнік рэсп. значэння для захавання месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Пл. 4,9 тыс.га (1996). Займае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасовыя, арляковыя, бруснічныя, чарнічныя, лішайнікавыя і інш.), трапляюцца ельнікі, бярэзнікі, чорнаалешнікі. Асн.лек. расліны: талакнянка, брусніцы, ядловец, ландыш майскі, чабор, крапіва двухдомная, цмен пясчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́МСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Islamic Development Bank),
рэгіянальны банк развіцця. Створаны ў 1974 Арганізацыяй Ісламская канферэнцыя для садзейнічання эканам. развіццю мусульм. краін і рэгіёнаў. Банк прытрымліваецца прынцыпаў Карана, які адмаўляе ліхвярства, таму не дае працэнтных пазык і крэдытаў. Банк фінансуе праекты прамысл. развіцця, набывае акцыі і дае пазыкі за намінальныя «камісійныя». Апрача Taro, банк дае крэдыты, якія дапамагаюць краінам-удзельніцам фінансаваць неабходны ім імпарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскай вобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн. прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).