Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеламу да прыбыцця доктара.
Хуткая дапамога —
1) сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;
2) спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая аказвае такую дапамогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэцэнзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Аўтар рэцэнзіі. Рэцэнзент дысертацыі. □ На думку рэцэнзента, «Дудка» мае «немалаважную цікавасць і паказвае, што ў аўтара ёсць як паэтычная жылка, так і неабходная наглядальнасць».С. Александровіч.// Той, хто спецыяльна піша рэцэнзіі, водзывы для прэсы. Тэатральны рэцэнзент. □ Як толькі рэцэнзент загаварыў пра перадачы музычнай рэдакцыі, Мікола падышоў бліжэй да дзвярэй.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́льга, ‑і, ДМ фользе, ж.
1. Вельмі тонкі металічны ліст, які выкарыстоўваецца для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і ў радзе вытворчасцей. Алюмініевая фольга.// Выраб, упрыгожанне з такіх лістоў. Гэта быў звычайны, грузавік, спецыяльна дэкарыраваны гірляндамі, кветкамі і срэбранай фольгай.«ЛіМ».
2.Спец. У паліграфіі — тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.
[Польск. folga ад лац. folium — ліст.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нарочна ’знарок, спецыяльна’ (Сл. ПЗБ), на́рачна ’тс’ (Яруш.), нарошна ’тс’ (Бяльк.), нарошне ’знарок, наўмысна’ (ТС, Ян.), нарошні ’тс’ (Яўс., Мат. Маг.), нарошня ’тс’ (Мат. Маг.). Гл. нарок. Адрозненні ў фанетыцы адлюстроўваюць пераход чн > шн, параўн. рушнік, і розныя склонавыя формы прыметніка нарочны, ад якога ўтвораны прыслоўі (гл. Карскі 2–3, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АХО́ЎНЫЯ ЗБУДАВА́ННІграмадзянскай абароны,
інжынерныя збудаванні для аховы і жыццезабеспячэння насельніцтва ад зброі масавага знішчэння і звычайных сродкаў нападу. Падзяляюцца на сховішчы, супрацьрадыяцыйныя і найпрасцейшыя ўкрыцці. Сховішчы грамадз. абароны (асобныя збудаванні павышанай умяшчальнасці) забяспечваюць ахову насельніцтва ад ядз. зброі, атрутных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Пад іх прыстасоўваюць таксама падвальныя памяшканні будынкаў, абсталёўваюць метрапалітэны, тунэлі, падземныя пераходы. Супрацьрадыяцыйныя ўкрыцці забяспечваюць ахову насельніцтва пераважна ад радыеактыўнага і светлавога выпрамянення. Пад іх абсталёўваюць падвальныя і наземныя памяшканні будынкаў, горныя вырабаткі, пячоры і інш. Выкарыстоўваюцца таксама спецыяльна пабудаваныя і хуткаўзведзеныя ўкрыцці, укрыцці катлавіннага тыпу і інш. Найпрасцейшыя сховішчы — шчыліны і траншэі.
Да арт.Ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны. а. Сховішча ў падвале будынка: 1 — тамбур з засцерагальна-герметычнымі дзвярамі; 2 — памяшканне для людзей; 3 — фільтравентыляцыйная ўстаноўка; 4 — аварыйны выхад і забор паветра. б. Супрацьрадыяцыйнае ўкрыцце з лесаматэрыялаў: 1 — уваход з заслонамі; 2 — памяшканне для людзей; 3 — выцяжны кораб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСУ́Н (Святлана Лаўрэнцьеўна) (н. 27.12.1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. баяністка, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974, клас М.Солапава), з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1980 салістка і канцэртмайстар групы баянаў Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Яе творчасці характэрны віртуознасць, эмацыянальнасць, своеасаблівая інтэрпрэтацыя твораў розных эпох, стыляў і жанраў. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў Р.Шчадрына (фінал 1-га фп. канцэрта), А.Мдывані, А.Клеванца, Э.Наско, С.Хвашчынскага, твораў малой формы Я.Глебава, В.Малых, А.Рашчынскага, М.Сіраты, у т. л. напісаных спецыяльна для яе. Выступае ў складзе дуэта і трыо баяністаў. Запісала на Бел. радыё праграмы апрацовак для баяна бел. і рус.нар. музыкі, творы муз. класікі. Лаўрэат I Рэсп. (Мінск) і V Усесаюзнага (Масква) конкурсаў артыстаў эстрады (абодва 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ка́лька, ‑і, ДМ кальцы; Рмн. калек; ж.
1.Спецыяльна апрацаваная празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.
2. Копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле.
3. Слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу іншай мовы. Слова «аднаасобнік» — калька рускага «единоличник». Слова «самавызначэнне» — калька рускага «самоопределение».
[Фр. calque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1.Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала.Кулакоўскі.
3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сігна́льшчык, ‑а, ж.
1. Той, хто падае і прымае якія‑н. сігналы. Партызаны-сігнальшчыкі.. спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі.М. Ткачоў.Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў.Стаховіч.
2. Матрос ці старшына, які вядзе назіранне за морам і паветранай прасторай і прымае і перадае сігналы. Дакладна працуе сігнальшчык — У мора выходзіць тральшчык.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр.обрус, рус.обрус, чэш.obrus, славац.obrus, польск.obrus ’абрус’, балг.обрус ’уціральнік’, славен.obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав.бръснѧти, славен.(o)brisati, серб.-харв.бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел.абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.