По́дмазка ’кавалачак сала ці здору для падмазвання патэльні’ (Сл. Брэс.; хойн., Шатал.). Да пад‑ і мазаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сква́рка, шква́рка ‘падсмажаны або звараны кусочак сала’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ, Нар. сл., ТС, ЛА, 4), ‘скрылік сала; кавалак сала’ (Сл. ПЗБ), скваро́к ‘скварка’ (Ян.). Укр. шква́рка, рус. сква́рка, шква́рка, шкво́рка, польск. skwarka, skwarek, в.-луж. šwjerč ‘вытапкі’, н.-луж. šwark, škwark, чэш. škvarek ‘скваркі, вытапкі’, славац. škvarka ‘вытапкі’. Дэвербатыў ад скварыць (гл.) з суф. ‑к(а). Карскі (Белорусы, 157) лічыў запазычаннем праз польск. skwarek з ням. Schwarte ‘свіная шкурка; шкварка’, на якое паўплывала варъ, сквара ‘жар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрыбу́шніца ’сала з падчарэўя’ (гродз., Сл. ПЗБ). З падтрыбушніца, якое з пад- і трыбух (гл.). Аналагічна падчаровіна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дае́сці, даем, даясі, даесць; даядзім, даясце, даядуць; пр. даеў, ‑ла; заг. даеш, зак., каго-што.

З’есці да канца. Коні даелі сена. □ [Лёдзя] даела сала, хлеб, выцерла рукі ручніком. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.

1. Падаграваючы, прымусіць згарнуцца, аддзяліцца; стварожыць (пра малако).

2. Ператварыць у вадкі стан; растапіўшы, расплавіўшы, аддзяліць адно рэчыва ад другога. Адтапіць сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўто́к, ‑тка, м.

Густое жоўтае рэчыва ў птушыным яйцы. На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Тое, што і пашнарыць. [Бацька] устаў, пайшоў у каморку, пашнырыў там і вярнуўся назад з поўнай місай марынаваных грыбоў і кавалкам сала. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаліць.

2. у знач. прым. Які прасаліўся, салёны. На столік у вагоне я кладу чэрствы хлеб, рэжу прасоленае сала. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; со́лены; незак.

1. што. Сыпаць соль у што-н. для смаку.

С. бульбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы.

С. агуркі.

С. сала.

3. перан. Рабіць каму-н. непрыемнасці, дапякаць.

С. кпінамі.

|| зак. пасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены і засалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́стаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць лёгкі шум, шоргат.

Шастае дождж па даху.

Ш. сенам.

2. Біць з шумам (разм.).

Ш. дубцом па нагах.

3. Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай што-н. выгледзець, украсці і пад. (разм.).

Ш. па лесе.

Не трэба ш. дзе не след.

4. што. Рэзаць (разм.).

Ш. сала нажом.

|| наз. ша́станне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)