Е́ЛЬНЯ,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца з балота паміж в. Чэрнін і в. Новае Жыццё Краснапольскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 250—500 м. Пойма перарывістая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 6 км, далей — звілістае.
т. 6, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 228 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пелішча Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Верхняе цячэнне на працягу 10 км наз. канал Жабінка. Створаны сажалкі.
т. 6, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗЛЕДЗЬ,
рака на мяжы Валожынскага, Стаўбцоўскага р-наў Мінскай вобл. і Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., левы прыток р. Волка (бас. р. Нёман). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 134 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Забор’е Валожынскага р-на на схілах Мінскага ўзв. У нізоўі цячэ па Налібоцкай пушчы. Асн. прыток — р. Каменка. Рэчышча б.ч. каналізаванае.
т. 7, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКНЕ́Я,
рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас. р. Прыпяць). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 274 км². Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Сунаі Капыльскага р-на. Асн. прыток — р. Вужанка (справа). Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—7 м.
т. 9, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСАСІ́НА,
рака ў Віцебскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Сухадроўка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца на зах. схілах Віцебскага ўзв. з воз. Запецкае, за 1,8 км на З ад в. Цішкава Віцебскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма шыр. 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцназвілістае.
т. 9, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖАСЯ́НКА, Лужаснянка,
рака ў Гарадоцкім і Віцебскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 700 км². Выцякае з воз. Вымна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. Асн. прытокі: Громаць, Кабішчанка, Храпаўлянка (справа). Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае. Рэчышча звілістае, шыр. да 20 м.
т. 9, с. 359
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧА́ЙКА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Мнюта (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 121 км². Выцякае з воз. Сельцы за 1 км на Пн ад в. Гаравыя Глыбоцкага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўверх ад вусця на працягу 5,7 км.
т. 9, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГВА́,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Стураўшчына. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, характэрна чаргаванне звужаных месцаў з пашыранымі. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 26 км.
т. 10, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРЫЦА,
рака ў Міёрскім р-не, левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера каля г. Міёры, цячэ ў межах Браслаўскай грады. Даліна выразная, скрынкападобная, на вял. працягу слабазвілістая, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шыр. 50—100 м. Рэчышча слабазвілістае, шыр. 5—7 м.
т. 10, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРАЙ, Мрайка,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Дзедзелавічы. Асн. прытокі — Сасна і Пуста-Мсціжская (справа). Рэчышча каналізаванае на 3 участках на працягу каля 11 км. У нізоўі рака цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.
т. 10, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)