мыс на п-ве Брансуік (Чылі), у Магеланавым праліве, самы паўд. пункт мацерыковай ч.Паўд. Амерыкі (53°54′паўд. ш. і 71°18′зах. д.). Мыс Горнразмешчаны на востраве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНІСЛАВО́ЎСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 2-й пал. 18 ст. на ўскраіне Гродна ў яго б. прыгарадзе Станіславова. Сфарміравана ў 1760—70-я г. паводле праекта арх. Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ансамбль уключаў сядзібны дом, 2 флігелі, гасп. пабудовы, парк. У планіроўцы ансамбля захаваліся элементы рэгулярнасці. Цэнтр. месца займаў сядзібны дом, размешчаны на вяршыні пакатага схілу. Дом — 1-павярховы (2-і паверх надбудаваны пазней) прамавугольны ў плане мураваны будынак з 2-павярховай цэнтр.ч., вылучанай на дваровым фасадзе паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атыку, а на галоўным — рызалітам з атыкавым завяршэннем і шырокай тэрасай. У дэкоры выкарыстаны вязкі пілястраў, раскрапаваныя карнізы, філёнгі, лепка. Прамавугольныя і арачныя аконныя праёмы аздоблены лучковымі трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі і інш. У вестыбюлі захаваліся 2 печы ў стылі неаготыкі, абліцаваныя паліванымі керамічнымі пліткамі (канец 19 ст.). Ніжэй за палац сіметрычна размешчаны 2 бакавыя флігелі, якія ўтвараюць парадны курданёр, абнесены з боку ўезда невысокай цаглянай агароджай з брамай. Флігелі — 1-павярховыя прамавугольныя ў плане будынкі з высокімі вальмавымі чарапічнымі дахамі. За зах. флігелем размешчаныгасп. пабудовы. За домам размяшчаўся парк рэгулярнага тыпу з радыяльна-прамянёвай схемай планіроўкі.
А.М.Кулагін.
Станіславоўская сядзіба. З малюнка Н.Орды. 19 ст.Станіславоўская сядзіба. Сядзібны дом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́НДСКІ ПРАЛІ́Ў,
праліў паміж а-вамі Суматра і Ява. Злучае Яванскае м. з Індыйскім ак.Даўж. 130 км, найменшая шыр. 26 км, найменшая глыб. на фарватэры 28 м. У З.п. размешчаны вулкан Кракатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЕРАДАНЕ́ЦК,
горад у Луганскай вобл. на Украіне. Размешчаны ў даліне р. Северскі Данец, каля чыг. станцыі Лісічанск.Каля 150 тыс.ж. (2001). Прам-сць: ВА «Азот» і «Шклопластык», прыладабудаванне, вытв-сцьЭВМ, дрэваапр., буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМА́ДА, гамада,
камяністыя пустыні; у вузкім сэнсе — камяністыя пустыні Сахары. Х. Сахары размешчаны на плато, якія ўтвораны са шчыльных карэнных парод (вапнякоў, пясчанікаў і інш.) і ўкрыты дробным друзам, часам замацаваным у подсцільных пародах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ара́льны
(н.-лац. oralis, ад лац. os, oris = рот)
біял. ротавы, размешчаны ў вобласці рота (параўн.абаральны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыя́льны
(ад лац. radius = прамень)
1) размешчаны па радыусе;
2) які робіцца, адбываецца ў напрамку па радыусе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трансура́ны
(ад транс- + уран)
штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля урану.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЦЭ́ДРА (ад італьян. cedro цытрон),
вонкавы афарбаваны слой каляплодніка раслін сям. рутавых (апельсіна, лімона, грэйпфрута). У Ц. размешчаны залозістыя ўмяшчальнікі з эфірнымі масламі, якія надаюць пладам водар. Выкарыстоўваюць у парфумернай, кандытарскай, лікёра-гарэлачнай вытв-сцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скрыжава́нні, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скрыжаваць.
2.узнач.прым. Які размешчаны крыж-накрыж, мае выгляд крыжа. Ты [гарадок] знарок пабудаваны На дарогах скрыжаваных.Русак.Бохан хлеба ляжаў на канцы доўгага, няшчыльна збітага з дошак стала, падпёртага скрыжаванымі ножкамі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)