тэрмаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел эксперыментальнай фізікі, які вывучае метады вымярэння тэмпературы, спосабы складання і градуіравання тэмпературных шкал.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанало́гія, ‑і, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

2. Сістэма фанем у мове. Беларуская фаналогія.

[Ад грэч. phōnē — гук і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ufteilung f -, -en

1) падзе́л, дзяльба́

2) раздзе́л; размеркава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

айкані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Спец. Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амані́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Сукупнасць амонімаў якой‑н. мовы.

2. Раздзел лексікалогіі, які вывучае амонімы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анама́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Сукупнасць уласных імён мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны.

[Ад грэч. onomastikē — які адносіцца да наймення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганіяме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел трыганаметрыі, у якім разглядаюцца спосабы вымярэння вуглоў, вызначэнне трыганаметрычных функцый і суадносіны паміж імі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астрафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Раздзел астраноміі, які вывучае фізічныя з’явы і хімічныя працэсы ў нябесных целах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сексапатало́гія, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем і лячэннем захворванняў, звязаных з парушэннем палавога жыцця і паводзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпу́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

Раздзел тэксту, які з’яўляецца часткай якога‑н. параграфа, пункта. Другі падпункт трэцяга параграфа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)