патагене́з, ‑у, м.

Спец. Паслядоўнасць узнікнення і развіцця ў арганізме якога‑н. паталагічнага працэсу ці хваробы ў цэлым, а таксама раздзел паталогіі, які вывучае гэты працэс.

[Ад грэч. páthos — хвароба і genesis — паходжанне, нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудыме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Кніжн. Астатак, рэшткі якой‑н. з’явы.

[Ад лац. rudimentum — зачатак, пачатковая ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаструля́цыя

(ад гаструла)

працэс развіцця гаструлы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

Н. чарцёж.

3. што і чаго. Напісаць (разм.).

Н. сказ у сшытку.

4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіру́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Узяты напрамак куды-н.

Эшалон узяў к. на ўсход.

2. перан., чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.

К. ваеннай палітыкі.

Гаворка ішла ў розных кірунках.

3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.

Літаратурныя кірункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагматы́зм, -у, м.

1. Плынь у філасофіі, якая адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў рэчаіснасці і прызнае ісцінай толькі тое, што дае практычна карысныя вынікі.

2. У гістарычнай навуцы: кірунак, які абмяжоўваецца апісаннем падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця заканамернасцей іх развіцця.

|| прым. прагматы́чны, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перае́мны, ‑ая, ‑ае.

Які паслядоўна ідзе, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога. Пераемны рад з’яў. Пераемная сувязь развіцця чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замару́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарудзіць.

2. у знач. прым. З паменшанай хуткасцю; больш павольны, марудны, чым звычайна. Замаруджаны тэмп развіцця. Міна замаруджанага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́дніцтва, ‑а, н.

Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славянафі́льства, ‑а, н.

Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)