Báckofen m -s, -öfen

1) духо́ўка

2) хлебапяка́рная печ

3) ду́шнае памяшка́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dymić się

незак. курыцца; дыміць;

~i się z pieca — печ дыміць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КА́МЕРА ЗГАРАННЯ,

замкнёная прастора для спальвання газападобнага, вадкага або цвёрдага паліва. Спальванне адбываецца перыядычна (напр., у поршневых рухавіках унутр. згарання) ці неперарыўна (у газатурбінных і рэактыўных рухавіках).

К.з. поршневага рухавіка ўтвараецца ўнутр. паверхняй галоўкі цыліндра і днішчам поршня; у газатурбінных рухавіках К.з. звычайна ўбудоўваецца непасрэдна ў рухавік. Асн. патрабаванні: устойлівасць працэсу гарэння, высокая цепланапружанасць і паўната згарання паліва, найменшыя цеплавыя страты і інш. Гл. таксама Камерная печ.

т. 7, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зме́ншчык, ‑а, м.

Той, хто зменьвае каго‑н. на якой‑н. рабоце. Здаўшы плавільную печ зменшчыку, Міхал выйшаў за заводскую браму. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабуры́цца, ‑бурыцца; зак.

Разм. Разваліцца, паламацца; разбурыцца. Дома за гэтыя гады ўсё заняпала: раскрыўся хлеў, пабурылася ў хаце печ, аб’ехалі платы... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угарну́ць, угарну́, уго́рнеш, уго́рне; угарні́; уго́рнуты; зак., каго-што ў што.

1. Горнучы, перамясціць куды-н.

У. жару ў печ.

2. Ухутаць у што-н., закрыўшы з усіх бакоў; увярцець, укруціць.

У. рэчы ў паперу.

У. дзіця ў коўдру.

|| незак. уго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ума́заць, ума́жу, ума́жаш, ума́жа; ума́ж; ума́заны; зак., што ў што.

1. Запэцкаць, забрудзіць.

У. лоб у сажу.

2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.

У. кацёл у печ.

|| незак. ума́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ума́званне, -я, н. (да 2 знач.) і ума́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

футрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. У тэхніцы: абліцоўваць унутраную паверхню чаго-н. вогнетрывалымі або хімічна стойкімі матэрыяламі.

Ф. металургічную печ.

2. У кравецкай справе: падшываць футрам вопратку.

3. У сталярскай справе: абшываць дошкамі, абшалёўваць.

|| наз. футрава́нне, -я, н. і футро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вагра́нка

(рус. вагранка, ад ням. Wagrain = назва мясцовасці ў Аўстрыі)

печ шахтавага тыпу для плаўлення чыгуну і каляровых металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гульта́й, ‑я, м.

Лянівы чалавек; лодар. У гультая і страха цячэ і печ не пячэ. Прыказка. Гультай за работу — мазоль за руку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)