ПУРЫШКЕ́ВІЧ Уладзімір Мітрафанавіч (24.8.1870, Кішынёў — лют. 1920),
расійскі паліт. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў чарнасоценнага Саюза рускага народа (1905), пасля расколу якога ўзначаліў Саюз Міхаіла Архангела (1908). Дэп. 2—4-й Дзярж. думы, быў адным з лідэраў крайне правых. У 1-ю сусв. вайну патрабаваў «моцнай улады» для дасягнення перамогі. Удзельнік забойства Р.Я.Распуціна (30.12.1916). Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 выступаў за разгон Саветаў і аднаўленне манархіі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 узначаліў антыбальшавіцкую змову ў Петраградзе. Арыштаваны і прыгавораны сав. судом да прымусовых работ. Пасля амністыі (1.5.1918) супрацоўнічаў з белагвардз. рухам на Пд Расіі, выдаваў у Растовена-Доне газ. «Благовест».
Тв.:
Дневник «Как я убил Распутина». М., 1990 [рэпр. выд.: Рига, 1924].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́Н Муджыбур, шэйх Муджыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваен. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. З 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́ТАЎ Адхам (22.12.1909, г. Каканд, Узбекістан — 23.2.1983),
узбекскі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1953). У Вял.Айч. вайну ваен. карэспандэнт на Зах. і 3-м Бел. франтах. Літ. дзейнасць пачаў у 1930. Аўтар зб-каў вершаў і паэм для дзяцей «Вясёлыя напевы» (1939), «Вершы і казкі» (1949) і інш. У пасляваен. гады шмат падарожнічаў па мясцінах баявой славы сваіх землякоў, у т. л. па Беларусі. Вынік яго паездак — кнігі нарысаў, аповесцей і апавяд., прысвечаных Беларусі: «Аповесці пра гераізм» (1958), «Баявыя эпізоды» (1960), «Эпізоды Брэста» (1961), «Брэсцкія ўспаміны» (1962), «Генерал Сабір Рахімаў» (1963), «Галасы з акопаў», «Дарогамі перамогі», «Узбекскія генералы» (усе 1965). На бел. мову асобныя вершы Р. пераклаў А.Астрэйка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХ УЗБРО́ЕНЫХ СІЛ,
апазіцыйны паліт. рух у асяроддзі партуг. афіцэраў, які падрыхтаваў і ажыццявіў Партугальскую рэвалюцыю 1974. Узнік у вер. 1973 як лабісцкая арг-цыяпрафес. вайскоўцаў; з канца 1973 палітызаваўся, да сак. 1974 наз. Рух капітанаў. У сак.—крас. 1974 «цэнтр. камісія» руху распрацавала план узбр. выступлення супраць аўтарытарнага рэжыму М.Каэтану (пераемнік дыктатара А.Салазара). Абапіраўся на капітанаў (каля 2 тыс.чал. у 1974) і інш. афіцэраў партуг.узбр. сіл. Пасля перамогі рэвалюцыі (крас. 1974) праграма руху (у т. л. дэмакратызацыя дзярж. ладу, спыненне вайны у афр. калоніях Партугаліі) прызнана праграмай Часовага ўрада Партуг. Рэспублікі. У снеж. 1975 рэарганізаваны, страціў паліт. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́Ў Міхаіл Фёдаравіч (30.6.1922, в. Дуброўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 10.11.1998). Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Пензенскае артыл. вучылішча (1942),
Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі (1948). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 на Паўн., Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Удзельнік баёў у Цвярской вобл., на тэр. Літвы, Польшчы, Германіі. Батарэя асобнага знішчальна-процітанк. дывізіёна на чале з Т. вызначылася 22.4.1945 у баях на подступах да Берліна: падраздзяленне прасунулася ў тыл ворага, перарэзала шашу, не дазволіла рэзервам праціўніка прарвацца да Берліна (знішчыла шмат гітлераўцаў, баявой тэхнікі, у т. л. 3 дальнабойныя гарматы). Удзельнік штурму рэйхстага, Парада Перамогі ў Маскве. Да 1972 у Сав. Арміі.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Лаоса. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. У 1942 далучыўся да антыяп. барацьбы. У 1947—49 узначаліў узбр. барацьбу супраць франц. панавання ў Паўн.-Усх. Лаосе, з 1949 на чале Нар.-вызв. арміі Лаоса. З 1950 чл.ЦК Адзінага нар. фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нац. супраціўлення. З 1951 кіраўнік Нар.-рэв. партыі Лаоса. З 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 нам. старшыні Патрыят. фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узбр. барацьбу з цэнтр. урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў ліст. 1975 Лаоскай Нар.Дэмакр. Рэспублікі (ЛНДР) — прэм’ер-міністр ЛНДР. У жн. 1991 абраны прэзідэнтам ЛНДР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХ-ДЖАХА́Н (5.1.1592, г. Лахор, цяпер Пакістан — 22.1.1666),
правіцель Магольскай імперыі [1627—58]. З дынастыі Вялікіх Маголаў, сын Джахангіра. У маладосці меў імя Хурам, у 1616 за перамогі ў Дэкане атрымаў імя-тытул Ш.-Д. («правіцель свету»). У 1622—25 узняў паўстанне супраць бацькі, але быў разбіты і памілаваны. Калі стаў Вял. Маголам (1627), забіў сваіх братоў і сваякоў, каб пазбавіцца ад прэтэндэнтаў на прастол. Пры ім пабудаваны Тадж-Махал, «Чырвоны форт», «Саборная мячэць» (у Дэлі) і інш.; узмацнілася пранікненне ў Індыю еўрап.гандл. кампаній. Чуткі пра смерць Ш.-Д. ў 1658 прывялі да міжусобнай вайны паміж яго сынамі, у выніку якой прастол захапіў старэйшы сын Аўрангзеб. Ш.-Д. быў зняволены ў сваіх пакоях да самай смерці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алта́р, ‑а, м.
1. У старажытных народаў — месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні і перад якім адпраўляліся культавыя абрады.
2. Усходняя частка царквы, дзе знаходзіцца прастол, аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам. [Вінцук] стаяў і глядзеў у дол, але адчуў, што цікаўныя бабулькі ўжо знайшлі яго і глядзяць не ў бок алтара, а на яго.Чарнышэвіч.
•••
Узлажыць (прынесці) на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.)гл. узлажыць.
[Лац. altare ад altus— высокі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўпрыця́м, прысл.
Разм.
1. Непрыкметна; неўзаметку. З сарамлівай дзяўчынкі.., невясёлае маленства якой ахоўвалі партызанскія заставы, пасля перамогі зусім неяк неўпрыцям вырасла Люда.Брыль.Ужо на світанні.. [Іван] не ўтрымаўся і неўпрыцям задрамаў, уткнуўшы твар у калені.Быкаў.
2. Няўцям, не прыйшло ў галаву. — А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар .. Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем, ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́пія, ‑і, ж.
1. Вучэнне аб сацыяльнай перабудове, аб ідэальным грамадскім ладзе, заснаванае на ненавуковым разуменні аб’ектыўных заканамернасцей грамадскага развіцця. [Маркс] ператварыў сацыялізм з утопіі ў навуку, абгрунтаваў немінучасць гібелі капіталізму і перамогі камунізма.«Звязда».
2. Фантазія, неажыццявімая мара. Астранамічныя лічбы.. А накапаць 30 тысяч тон торфу! Ці не ўтопія гэта?.. Нават перавезці немагчыма.Дуброўскі.
3. Літаратурны твор, у якім апісваецца ідэальны грамадскі лад будучага.
[Ад грэч. u — не і tópos — месца, г. зн. месца, якога няма; па другой версіі, ад eu — дабро і tópos — месца, г. зн. благаславенная краіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)