невялікі жук сям. караедаў цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам; пашыраны ў Еўропе і Азіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСТРО́ЎКІ,
тып азярода з вертыкальна ці нахілена пастаўленых адна да адной жэрдак з абрубкамі сукоў. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі. Служаць для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ЎДА І КРЫ́ЎДА,
у славянскай міфалогіі супрацьстаянне персаніфікаваных добрай долі (Праўды) і злой, няшчаснай долі-нядолі (Крыўды). Сюжэт «П. і К.» вельмі пашыраны ў бел.нар.паэт. творчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРУНДУКІ́ (Tamias),
род млекакормячых сям. вавёркавых атр. грызуноў. 18 відаў. Пашыраны пераважна ў хвойных лясах Паўн. паўшар’я. Найб. вядомы бурундук азіяцкі (T. sibiricus), пашыраны ў лясах паўн.-ўсх. Еўропы і ў Азіі.
Даўж. цела да 19 см, хваста да 12 см; маса да 145 г. Уздоўж спіны на жаўтавата-бурым фоне 5 чорных палос. Добра лазяць па дрэвах, гнёзды робяць у норах. Кормяцца насеннем дрэў, пупышкамі, грыбамі, ягадамі, зернем збожжавых злакаў. Восенню збіраюць вял. запасы ежы, якія выкарыстоўваюць вясной. Зімой у спячцы. Бурундук азіяцкі — носьбіт віруса клешчавога энцэфаліту. Промысел дзеля пушніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТЫК (ад грэч. attikos атычны),
сценка над карнізам, якая завяршае будынак і мае дэкар. значэнне. Часам адпавядае невысокаму паверху (т.зв. атыкавы паверх). Узнік у архітэктуры Стараж. Грэцыі, пашыраны ў Стараж. Рыме ў выглядзе высокай сценкі, якая завяршала трыумфальную арку і афармлялася рэльефамі або надпісамі. Выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, найб. шырока — у архітэктуры Адраджэння, барока, класіцызму. Асн. разнавіднасці атыка: суцэльны, балюстрадны і аркадны, грабеньчаты, шчытавы. На Беларусі вядомы з 16 ст. ў рэнесансавых палацах, грамадскіх будынках, храмах. Пашыраны ў 1950-я г. ў архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТРА́НАВЫЯ (Squalidae),
сям. храстковых рыб атр. катранападобных. 9 родаў, 20 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Трапляюцца да глыбіні каля 3000 м. Найб. шматлікі з К. — катран (Squalus acanthias), пашыраны ў Баранцавым, Белым і Чорным м. і ў морах Д. Усходу.
Даўж. да 2 м, маса да 14 кг. Маюць вострыя калючыя шыпы перад 1-м і 2-м спіннымі плаўнікамі. Кормяцца рыбай, ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, доннымі беспазваночнымі. Яйцажывародныя, выношваюць да 20 яец (катран — 13—15 яец, на працягу 22 мес; даўж. нованароджаных акулят да 26 см). Аб’екты промыслу. Гл. таксама Акулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КМЕН (Carum),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Еўразіі. На Беларусі К. звычайны (C. carvi) трапляецца на лугах, лясных палянах, каля дарог. Культывуецца як эфіраалейная культура. Пашыраны сорт Хмяльніцкі.
К. звычайны — двухгадовая расліна выш. 30—80 см. Сцябло простае, разгалінаванае. Лісце двойчы- або тройчыперыстарассечанае.
Кветкі ў складаных парасоніках, белыя, ружаватыя. Плод — сямянка. У 1-ы год утварае разетку лісця і тоўсты корань, на 2-і — сцябло, кветкі, плады. У пладах 2,7—7,2% эфірнага алею. Выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай, лікёра-гарэлачнай, парфумернай, фармацэўтычнай прам-сці, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ККІ СТЫЛЬ,
плынь ў зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі 14—15 ст. Узнік пад уздзеяннем містычных вучэнняў, у перыяд хуткага распаду сярэдневяковых асноў, культуры і маст. канонаў, ва ўмовах нараджэння новага светаўспрымання і маст. індывідуальнасці. Найб.пашыраны ў 1380—1430-я г. пераважна ў Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Сярод лепшых твораў М.с. — «Прыгожыя мадонны» (скульптуры Маці Божай у поўны рост з дзіцем на руках; пашыраны ў Чэхіі, Германіі, Польшчы), чэш. алтарныя карціны для сабора св. Ільі ў Тршэбані (каля 1380), творы ням. мастакоў кёльнскай школы Конрада з Зёста, верхнярэйнскага майстра («Райскі сад», каля 1410), Франке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРДЗЮ́К (цюрк.),
мяшок з суцэльнай скуры жывёлы (казы, каня і інш.) для захоўвання віна, кумысу і інш.Пашыраны ў краінах Усходу, у некат. народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі і Сібіры.