БУШ (Bush) Джордж Герберт Уокер (н. 12.6.1924, Мілтан, штат Масачусетс, ЗША),
дзяржаўны і палітычны дзеяч ЗША. Скончыў Іельскі ун-т. Эканаміст. Член палаты прадстаўнікоў сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72). Дырэктар ЦРУ (1976—77).
У 1981—89 віцэ-прэзідэнт, 1989—93 прэзідэнт краіны. Пасля інтэрвенцыі Ірана Ірака ў Кувейт (1990) ініцыятар стварэння міжнар.узбр. сіл у Персідскім зал. (аперацыя «Шчыт пустыні») і правядзення акцыі па вызваленні Кувейта (аперацыя «Бура ў пустыні»). У 1991 і 1993 падпісаў 2 амер.-расійскія пагадненні аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС (Díaz) Хасэ (3.5.1895, г. Севілья, Іспанія — 20.3.1942),
палітычны дзеяч Іспаніі, дзеяч міжнар.камуніст. руху. У 1920-я г. адзін з кіраўнікоў прафс. руху ў Севільі. Праследаваўся ўладамі. З 1926 чл.Камуніст. партыі Іспаніі, з 1932 яе ген. сакратар. Чл. Выканкома Камінтэрна ў 1935—42. Адыграў значную ролю ў стварэнні ў Іспаніі Народнага фронту (1936) і Нар. арміі, якая ў грамадз. вайну 1936—39 ваявала на баку рэспубліканцаў супраць франкістаў. У 1939 эмігрыраваў у СССР. У 2-ю сусв. вайну выступаў супраць уцягвання ў яе Іспаніі на баку фаш. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕТАНЬЯ́ХУ Беньямін (дакладней Нетаніягу Біньямін; н. 21.10.1959, Ізраіль),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (ЗША). Служыў у падраздзяленні асобага прызначэння ізраільскай арміі, займаў адказныя пасады ў прыватных фірмах. Чл. партыі Херут (Свабоды). З 1982 1-ы сакратар пасольства Ізраіля пры ААН, з 1984 пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН. У 1988—91 нам. міністра замежных спраў Ізраіля, у 1991—92 міністр канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра. У 1996—99 прэм’ер-міністр Ізраіля. Прыхільнік жорсткага курсу на перагаворах з араб. краінамі па ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАМІНІ́Н Ціт Квінкцый (Titus Quinctius Flamininus; каля 226—174 да н.э.),
палітычны дзеяч і палкаводзец Стараж. Рыма. Ваен. трыбун 208, прапрэтар 205/204, консул 198, цэнзар 189 да н.э. На чале рым. арміі ў 2-й Македонскай вайне разбіў каля Кінаскефалаў македонскую армію Філіпа V і заключыў дагавор, паводле якога Філіп V адмовіўся ад усіх уладанняў у Грэцыі. На Істмійскіх гульнях (196) абвясціў свабоду грэч. полісаў. У 195 да н.э. разбіў войскі спартанскага тырана Набіса і абмежаваў яго ўладу. Праводзіў палітыку падтрымкі арыстакратыі ў грэч. полісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЛАНЕН (Halonen) Тар’я (н. ў 1944),
палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Канд.юрыд.н. (1968). Скончыла Хельсінскі ун-т (1968). Працавала адвакатам у Цэнтр. арг-цыі прафсаюзаў Фінляндыі, парламенцкім сакратаром прэм’ер-міністра, членам гар. савета г. Хельсінкі, міністрам па сац. пытаннях, міністрам юстыцыі; адначасова з 1979 дэп. парламента. З 1995 міністр замежных спраў. З лют. 2000 прэзідэнт Фінляндыі (першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтых пасадах). Праводзіць курс на працяг добрасуседскіх адносін з Рас. Федэрацыяй і далейшую інтэграцыю Фінляндыі ў еўрап. структуры.
палітычны і дзярж. дзеяч Манголіі. Скончыў Фін.-эканам.ін-т у г. Іркуцк (Расія, 1938). З 1939 нам. міністра, міністр фінансаў Мангольскай Нар. Рэспублікі (МНР). У 1940—54 і 1981—84 генеральны, у 1958—81 1-ы сакратар ЦКМанг. нар.-рэв. партыі (МНРП). У 1952—74 старшыня СМ, у 1974—84 старшыня Прэзідыума Вял.нар. хурала МНР. Праводзіў курс на пабудову ў МНР сацыялізму на сав. ўзор, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. У 1990 выключаны з МНРП.