2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ліцца з сілаю (пра вадкасць).
З крана свішча вада.
3.перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).
Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.
◊
Вецер свішча ў кішэнях (разм., жарт.) — няма грошай.
Свістаць у кулак (разм., жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.
|| аднакр.сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кле́іцца, клеіцца; незак.
1.Разм. Станавіцца ліпкім, клейкім. Пальцы клеяцца ад смалы.
2. Паддавацца склейванню, клейцы. Папера добра клеіцца.
3.перан.(звычайназадмоўем). Разм. Атрымлівацца, ладзіцца. Справа не клеіцца. □ Размова паміж дзяўчатамі не клеілася.Карпюк.
4.Зал.да клеіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няспры́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае спрыту ў рухах; непаваротлівы, нялоўкі. Загрубелыя і няспрытныя пальцы .. [Аксёна] з намаганнем трымалі асадку, сціскаючы яе, як абцугамі.Колас.Без работы .. [Цімох] быў марудны, няспрытны, а на працы, калі яна прыходзілася яму па душы, кіпеў.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбо́йніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разбойніка. Разбойніцкія набегі.// Уласцівы разбойніку, такі, як у разбойніка. Зірнуўшы на разбойніцкія твары Гудзілкі і Свірыда, Мар’яна ўся затраслася.Колас.Сашка падскочыў бліжэй да акна, і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕЛІКАНАПАДО́БНЫЯ (Pelicaniformes),
весланогія (Steganopodiformes), атрад вадаплаўных птушак. Вядомы з ранняга эацэну (каля 40 млн.г. назад). 6 сям.: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па берагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — баклан вялікі і залётны від — пелікан ружовы (Pelecanus onocrotalus). 5 відаў і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Ногі кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых). Кормяцца рыбай і інш. воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец. Некат. віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асн. выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сашчэ́плівацьнесов.
1. (соединять при помощи скрепок, зажимов) скрепля́ть; (брёвна и т.п. — ещё) схва́тывать;
2. (руки, пальцы) сжима́ть; сце́пливать;
3. сти́скивать, сжима́ть;
1-3 см. сашчапі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
за́шмарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.
Вузел са свабоднай пятлёй, завязаны адным канцом. [Сівы чалавек] сядзеў на зямлі, камячыў доўгімі нервовымі пальцамі зашмаргі заплечнага мяшка і перакладаў гутарку Сапарава з румынамі.Хомчанка.Жанчыніны пальцы ніяк, здаецца, не могуць управіцца з зашмаргамі шаўковых шнуркоў накідкі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прыціснуць усё, многае або ўсіх, многіх. Папрыціскаць прахожых да сцяны. Папрыціскаць пальцы. □ Папрыціскаўшы насы да шыбаў, з зайздрасцю глядзелі.. Косцевы аднагодкі.Карпюк.// Абняўшы, прытуліць да сябе ўсіх, многіх або ўсё, многае. Папрыціскаць дзяцей да сябе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцярня́, ‑і, ж.
Разм. Далонь з пальцамі; кісць. Вышэй ад Галадая ўзяўся рукою Жук, над ёю сашчапіліся вузлаватыя Янушкавы пальцы, потым — далонь Срэбнікава, за ёй шырокая Цярэшкава пяцярня.Быкаў.Бацька нязграбна, неяк усёй пяцярнёй, браў ручку і выводзіў: «Михаилъ Мыцкевичъ».С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тры́ба1, ‑ы, ж.
Разм. Шасцярня малатарні. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні.Брыль.
тры́ба2, ‑ы, ж.
Гіст. Кожная з трох груп родаў, якія складалі патрыцыянскую абшчыну; кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Старажытнага Рыма.
[Лац. tribus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)