згука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыкам, сігналам сабраць у адно месца ўсіх або многіх. // Заклікаць да чаго‑н. Слова, што мужнасць кавала, Слова, што ў бой падымала, Сёння згукае да працы, Працы на шчасце народа. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацвярджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пацвярджаць — пацвердзіць.

2. Тое, што пацвярджае, чым пацвярджаецца што‑н.; доказ. Выдатныя поспехі беларускага народа і яго баявога авангарда — Кампартыі Беларусі — нагляднае і пераканаўчае пацвярджэнне праваты і жыццёвасці ленінізма. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акультура́цыя

(англ. acculturation, ад лац. аd = да + cultura = асвета, развіццё)

працэс узаемаўплыву культур, успрымання адным народам культуры іншага народа.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

забасто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве, каб прымусіць капіталіста задаволіць патрабаванні рабочых; стачка. Усеагульная забастоўка. □ Забастоўка рабочых на лесапільні паказала Андрэю, што сіла працоўнага народа ў яго салідарнасці, арганізацыі. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натхні́цель, ‑я, м.

Той, хто натхняе. Арганізатарам і натхніцелем савецкага народа на свяшчэнную вайну супроць нямецка-фашысцкіх акупантаў была выпрабаваная ў баях вялікая Камуністычная партыя. Пятніцкі. Народ быў для Купалы яго паэтычным натхніцелем і самым аўтарытэтным цаніцелем паэзіі. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міхненка (удзельнік вызв. вайны бел. народа 1648—51) 3/185; 5/224; 6/538

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ВО́ЛЬНЫ СЦЯГ»,

газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі, орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 5.6 да 25.10.1923 у Вільні на бел. мове. З мэтаю канспірацыі і з прычыны цэнзурных забарон выходзіла пад рознымі назвамі: «Наш сцяг» (5.6—12.8), «Падняты сцяг» (16.8), «Сцяг» (19.8), «Сцяг народа» (23.8) і інш. Адстойвала сац. і нац. інтарэсы бел. народа, найперш сялянства, заклікала да еднасці паміж сялянамі і рабочымі, да больш актыўнай работы паслоў-беларусаў у сейме, паведамляла пра забастоўкі, выступала ў абарону паліт. вязняў. Шмат увагі аддавала бел. нац.-вызв. руху. Пісала пра паліт., эканам. і культ. пераўтварэнні ў БССР. Выйшаў 21 нумар. Закрыта польскімі ўладамі.

С.​В.​Говін.

т. 4, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плебісцы́т

(лац. plebiscitum = рашэнне народа)

1) закон або рашэнне, прынятае сходам плебеяў (у Стараж. Рыме);

2) усенароднае галасаванне пры рашэнні асабліва важнага для краіны пытання, рэферэндум.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наблі́зіцца, -бліжуся, -блізішся, -блізіцца; зак.

1. да каго-чаго і без дап. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго-, чаго-н.

Н. да вёскі.

2. Стаць больш блізкім па часе.

Набліжаецца вясна.

3. Стаць больш чутным.

Гарматныя гукі ўвесь час набліжаліся.

4. Стаць блізкім або бліжэй да каго-, чаго-н.

Н. да народа.

5. Стаць падобным да каго-, чаго-н.

Н. да ідэалу.

|| незак. набліжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. набліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Proverbia populorum sapientia

Прыказкі ‒ народная мудрасць.

Пословицы ‒ народная мудрость.

бел. У прыказцы ‒ праўда святая. Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока. Добрая пасловіца ў вочы колецца. Умелая прыказ­ ка, як пры мяшку прывязка.

рус. Пословица ‒ мудрость народная, пословица ввек не сломится. Пословица неспроста/не зря/недаром молвится.

фр. Proverbe ne peut mentir (Пословица не может лгать).

англ. And what are proverbs but the public voice? (А что же пословица, как не глас народа?).

нем. Sprichwort, wahr Wort (Пословица ‒ правдивое слово).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)