расійскі графік-карыкатурыст. Нар.маст.СССР (1967). Правадз.чл.АМСССР (1975). Герой Сац. Працы (1990). З 1922 у перыяд. друку, з 1966 гал. рэдактар творча-вытв. аб’яднання «Агітплакат». Аўтар паліт. карыкатур, выдадзеных у альбомах: «Палітычныя карыкатуры 1924—1934» (1935), «Фашызм — вораг народаў» (1937), «Гітлер і яго зграя» (1943), «Міжнародны рэпартаж» (1961), «Барыс Яфімаў у «Известиях». Карыкатуры за палавіну стагоддзя» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сервіту́т, ‑у, М ‑туце, м.
У антычным, феадальным і капіталістычным грамадстве — права карыстацца чужой уласнасцю ў пэўных межах; а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах. Зямельны сервітут. □ Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай, адбіраў пан у вёскі сервітут на выган.Машара.
•••
Міжнародны сервітут — абмежаванне ўлады якой‑н. дзяржавы над якой‑н. тэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.
[Ад лац. servitus, servitutis — павіннасць, падначаленасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
congress[ˈkɒŋgres]n.
1. кангрэ́с, з’езд;
an international congress of trade(s)міжнаро́дны з’езд прафсаю́заў
2. : Congress кангрэ́с (у ЗША і некаторых іншых краінах);
the 71st Congress кангрэ́с 71-га скліка́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Інтэрнацыяна́л
(фр. d’Internationale, ад лац. inter = паміж + natio, -onis = народ)
1) міжнароднае аб’яднанне (напр. Першы І. — першая міжнародная арганізацыя рабочых);
2) міжнародны гімн камуністычных партый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алья́нс
(фр. alliance)
саюз, аб’яднанне дзяржаў або арганізацый на аснове дагаворных абавязацельстваў (напр.міжнародны кааператыўны а.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
інтэрнацыяна́льны
(п.-лац. internationalis, ад лац. inter = паміж + natio, -onis = народ)
міжнародны (напр. і-ыя сувязі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ко́нкурс
(лац. concursus = сутыкненне)
спаборніцтва з мэтай выявіць лепшых яго ўдзельнікаў (напр.міжнародны к., к. піяністаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕРЛІ́НСКІ КАНГРЭ́С 1878,
міжнародны кангрэс, скліканы для перагляду Сан-Стэфанскага міру 1878, які завяршыў руска-турэцкую вайну 1877—78. Умовы Сан-Стэфанскага міру прадугледжвалі значныя тэр. набыткі Расіі і ўзмацненне яе пазіцый на Балканах (утварэнне Балгарыі), што выклікала незадаволенасць Вялікабрытаніі і Аўстра-Венгрыі. Акрамя іх і Расіі ў Берлінскім кангрэсе ўдзельнічалі Германія, Францыя, Італія і Турцыя. Расія, якая апынулася ў дыпламат. ізаляцыі, падпісала 13 ліп. Берлінскі трактат, дзе пацвярджалася незалежнасць Чарнагорыі, Сербіі і Румыніі. Паўн. Балгарыя стала аўт. дзяржавай, Паўд. Балгарыя (Усх. Румелія) засталася пад уладай тур. султана і атрымала адм. аўтаномію. Да Расіі адышлі вусце Дуная, крэпасці Карс, Ардаган і Батум. Аўстра-Венгрыя акупіравала Боснію і Герцагавіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (ЕКП),
міжнародны рэгіянальны прафцэнтр. Створаны 8.2.1973 у Бруселі (Бельгія). Аб’ядноўвае прафсаюзы с.-д. і хрысц. кірунку зах.-еўрап. краін. У апошнім кангрэсе (1995) удзельнічала 79 прафцэнтраў (больш за 46 млн.чал.) з 22 краін. Кіруючыя органы: кангрэс, выканком. сакратарыят на чале са старшынёй, ген. сакратаром і яго намеснікам. Гал. мэты ЕКП — прадстаўніцтва і абарона сац., эканам. і культ. інтарэсаў працоўных на еўрап. узроўні ў цэлым і ва ўсіх еўрап. ін-тах; барацьба за захаванне і ўмацаванне дэмакратыі ў Еўропе і інш. ЕКП ажыццяўляе работу на галіновым узроўні праз еўрап.прафс. камітэты, кіруе створаным у 1978 Еўрап.прафс. ін-там — цэнтрам дакументацыі і даследаванняў па прафс. і сац.-эканам. пытаннях.
французскі эканаміст, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Вучыўся ў ліцэях Людовіка Вялікага і Бурбона ў Парыжы. Самастойна вывучаў эканам. тэорыю, чытаў па ёй лекцыі, выкладаў у школах Парыжа. У 1881—89 дэп. парламента. Пад уплывам Крымскай вайны 1853—56 усвядоміў амаральнасць і непрадуктыўнасць вайны як спосабу вырашэння міжнар. спрэчак. Выступаў за міжнар. арбітраж. У 1888 разам з У.Р.Крымерам арганізаваў сустрэчу франц. і англ. парламентарыяў для абмеркавання перспектыў арбітражу паміж іх краінамі і ЗША. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. лігі міру (1867) і Міжпарламенцкага саюза (1889). Аўтар зб. эсэ «Праблемы эканомікі» (1857), твораў «Гісторыя працы» (1872), «Міжнародны арбітраж» (1879) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1901 (прысуджана ўпершыню, разам з А.Ж.Дзюнанам).