Дронг ’жэрдка’ (Сцяшк.), дронг, дронк ’ручка, рубель, падгерац і да т. п.’ (Сл. паўн.-зах.), ’трайня’ (Шатал.). Запазычанне з польск.drąg ’тс’ (польск. слова вядома з XV ст. і адносіцца да прасл. сямейства слоў *drǫgъ: ст.-чэш.drouh, серб.дру̑г, ст.-сл.дрѫгъ і г. д.; гл. Слаўскі, 1, 162). Параўн. ст.-бел.дронжокъ ’металічны прут, жэрдка’ < польск.drążek (бел. слова з XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мажджэ́р
(ст.-польск. możdżerz < с.-в.-ням. morsaere, ад лац. mortarium)
1) металічны таўкач;
2) кароткаствольная гармата, якая была на ўзбраенні войск Вялікага княства Літоўскага; прататып марціры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫСО́КІ ЦІСК,
ціск, значна большы за атмасферны ціск. Існуе ў паравых катлах, цыліндрах унутр. згарання, аўтаклавах, гідраўлічных прэсах (106—109 Па), у цэнтры Зямлі (да 109 Па), на многіх нябесных целах (у мільёны і нават мільярды разоў большы за ціск у цэнтры Зямлі). Заснавальнік фізікі высокіх ціскаў — амер. фізік П.У.Брыджмен.
Высокі ціск прыводзіць да дэфармацыі электронных абалонак атамаў, у выніку чаго зменьваюцца эл., магн., мех. і інш. ўласцівасці рэчываў. Пад высокім ціскам у некат. рэчывах адбываюцца паліморфныя ператварэнні з рэзкай зменай аб’ёму і эл. супраціўлення, значна зменьваецца пункт плаўлення, а паўправаднікі і дыэлектрыкі пераходзяць у металічны стан. Высокі ціск выкарыстоўваецца для атрымання матэрыялаў з асаблівымі фіз. ўласцівасцямі (звышцвёрдых, звыштрывалых, тэмператураўстойлівых і г.д.), напр. штучнага алмазу, кварцу высокай шчыльнасці; для гідраўлічнай экструзіі металаў (апрацоўка металаў метадам выціскання); для геафізікі і геахіміі зямных нетраў і г.д.
На Беларусі даследаванні па высокім ціску праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН і інш.
Літ.:
Верещагин Л.Ф. Твердое тело при высоких давлениях: Избр. тр.М., 1981;
Влияние высоких давлений на вещество. Т. 1—2. Киев, 1987.
фізік і хімік, адзін са стваральнікаў вучэння аб радыеактыўнасці. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1907), ганаровы чл.АНСССР (1926). Па паходжанні полька, з 1891 у Францыі. Маці І.Жаліо-Кюры. Скончыла Парыжскі ун-т (1894), дзе і працавала (з 1906 заг. кафедры). З 1914 заг. фізіка-хім. аддзела Ін-та радыю ў Парыжы. Навук. працы па радыеактыўнасці і яе выкарыстанні. Выявіла радыеактыўнасць торыю, з мужам П.Кюры адкрыла хім. элементы палоній і радый (1898), даследавала ўласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеактыўнага выпрамянення, увяла тэрмін «радыеактыўнасць». Разам з франц. хімікам А.Дэб’ернам атрымала металічны радый і даследавала яго ўласцівасці (1910). У гонар С.-К. і П. Кюры названы адзінка актыўнасці радыенуклідаў кюры і хім. элемент кюрый. Нобелеўскія прэміі па фізіцы 1903 (разам з П.Кюры і А.А.Бекерэлем) і па хіміі 1911.
Тв.:
Рус.пер. — Радиоактивность. 2 изд. М., 1960.
Літ.:
Старосельская-Никитина О.А. История радиоактивности и возникновения ядерной физики. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
банда́ж
(фр. bandage)
1) спецыяльны пругкі пояс для падтрымання сценак жывата або іншых частак цела ў патрэбным становішчы;
2) металічны вобад на колах паравозаў, частках машын для павелічэння іх трываласць
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Пістон1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц.piston, якое з італ.pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац.pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх.пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск.piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бімета́л
(ад бі- + метал)
металічны матэрыял з двух слаёў розных металаў або сплаваў (напр. сталі і алюмінію, алюмінію і тытану); выкарыстоўваецца ў электра- і радыётэхніцы, прыборабудаванні і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́ншпуг
(гал. handspaak)
1) драўляны або металічны рычаг для падымання- і перасоўвання грузаў на караблі;
2) драўляны кол, які ўтрымлівае палі ў патрэбным становішчы пры забіванні іх капром.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лі́тара, ‑ы, ж.
1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары.Бядуля.
2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.
•••
Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.
Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ятнік, ‑а, м.
1.Металічны пруток або ланцуг з цяжарам на канцы, які мерна вагаецца з боку ў бок у падвешаным стане. Мерна цікаў насценны гадзіннік, і яго маятнік, як дыск месяца, цьмяна пабліскваў, паволі раскачваючыся за мутным шклом.Лынькоў.Нечакана прывычнае, манатоннае пагойдванне маятніка спынілася: відаць, гіра апусцілася на ўсю даўжыню ланцужка.Даніленка.
2. Колца кішэннага і ручнога гадзінніка, якое рэгулюе яго ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)