ЖА́КАЎ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 13.10.1928, с. Стары Кувак Ленінагорскага р-на, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1951). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет.медыцыны, у 1968—95 рэктар. Навук. працы па імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, вакцынацыях і імунастымуляцыі с.-г. жывёл.
Тв.:
Анализ патологоанатомического вскрытия животных. Мн., 1977;
Патологическая анатомия с.-х. животных. М., 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЯЁНАК (Андрэй Георгіевіч) (н. 1.6.1943, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н., праф. (1997). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). З 1981 заг. лабараторыі Ін-та біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1991 нам., у 1996—98 в.а. дырэктара). Навук. працы па абмене вітамінаў і каферментаў, механізмах каферментнай рэгуляцыі метабалізму, вітаміназмяшчальных прафілакт. і лек. сродках, гісторыі медыцыны.
Тв.:
Производные пантотеновой кислоты: Разработка новых витамин. и фармакотерапевт. средств. Мн., 1989 (у сааўт.);
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разам з В.І.Комарам, У.С.Васільевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́НЦКІ ((Nencki) Марцэлій Вільгельмавіч) (15.1.1847, г. Каліш, Польшча — 14.10.1901),
польскі біяхімік і мікрабіёлаг. Скончыў Берлінскі ун-т (1870). З 1877 праф. Бернскага ун-та, з 1891 у Ін-це эксперым.медыцыны ў Пецярбургу (заг. аддзела). Даследаваў сінтэз мачавіны і прапанаваў (разам з І.П.Паўлавым) тэорыю яе ўтварэння ў арганізме млекакормячых. Адкрыў небялковую ч. гемаглабіну (гемін) і ўстанавіў яго хім. структуру. Паказаў (разам з польскім хімікам Л.П.Мархлеўскім) хім. падабенства гемаглабіну і хларафілу. Даследаваў хім. састаў некаторых бактэрый, хімізм гніласнага распаду бялкоў. Распрацаваў метады барацьбы з чумой рагатай жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКУ́ЛІН (Цімафей Георгіевіч) (н. 19.1.1918, с. Мармыжы Льгоўскага р-на Курскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н., праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1948). З 1952 у Віцебскай акадэміі вет.медыцыны (у 1970—90 заг. кафедры). Навук. працы па гельмінтозах с.-г. жывёл і мерах барацьбы з імі.
Тв.:
Осложнения у животных при противопаразитарных обработках. Мн., 1984 (разам з А.А.Шаўцовым);
Личиночные цестодозы животных. Мн., 1989 (разам з М.П.Карасёвым, М.К.Сляпнёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДУА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых ун-таў Італіі. Засн. ў 1222 у г. Падуя, Італія. Мае статус адм. аўтаноміі. У 1997/98 навуч.г. больш за 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: права; паліталогіі; стат., дэмагр. і актуарных навук; філасофіі; псіхалогіі; падрыхтоўкі настаўнікаў; медыцыны, хірургіі і стаматалогіі; фармакалогіі; матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых дысцыплін; інжынерны; с.-г.; ветэрынарыі. Пры ун-це працуе ін-т ядзернай фізікі. Мае б-кі цэнтр., амер. і факультэцкія; музеі антрапалогіі і этнаграфіі; архіў антычнасці, бат. сад, астр. абсерваторыю і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́ (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 29.9.1962, г. Камянец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1985). З 1993 у Віцебскім філіяле н.-д. клінічнага Ін-та радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). Навук. працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытв-сці дыягнастычных прэпаратаў.
Тв.:
Протезирование трахеи. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Эндопротезирование дыхательных путей (у сааўт.) // Здравоохранение. 1998. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАРНА́ЦКІ (Фёдар Ігнатавіч) (25.12. 1845, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 20.8.1902),
расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны; адзін з заснавальнікаў айч. бальнеалогіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1888). Скончыў Кіеўскі ун-т (1871), працаваў у ім да 1878. З 1879 у Пецярбургу, з 1891 у Ваенна-мед. акадэміі (заг. кафедры, праф.). Навук. працы па пытаннях хвароб нырак і кліматабальнеалогіі. Апісаў характэрныя сімптомы шэрагу хвароб нырак (сімптом П.).
Тв.:
О лихорадках на Кавказско-Черноморском побережье от Новороссийска до Сухуми. СПб., 1900;
Пиэлит: (Этиология, диагностика и терапия его). СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЫСТАЛО́ГІЯ (ад пратысты + ...логія),
галіна біялогіі, якая вывучае аднаклетачныя ядзерныя арганізмы — пратысты. Тэрмін «П.» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «протазаалогія». На Беларусі даследаванні ў галіне П. пачаты ў 1930-я г. В.Л.Якімавым. Пераважнае развіццё атрымалі вет. і мед. П. Праводзяцца ў Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі, віцебскіх Акадэміі вет.медыцыны і ун-це, у БДУ і інш. Значны ўклад зрабілі вучоныя Г.Г.Вінберг, У.Р.Гобзем, В.Ф.Гусеў, М.І.Дылько, П.С.Іванова, С.П.Сузько і інш.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАЛО́ГІЯмедыцынская,
галіна клінічнай медыцыны, якая вывучае выкарыстанне рэнтгенаўскага выпрамянення для даследавання будовы і функцыі органаў і сістэм, дыягностыкі хвароб чалавека і жывёл. Дае магчымасць вывучаць дзейнасць розных органаў, сачыць за дынамікай паталаг. працэсаў, выяўляць раннія формы захворванняў, якія працякаюць скрыта (напр., пухліны) і інш. Узнікла пасля адкрыцця рэнтгенаўскіх прамянёў (1895). Асн. раздзелы — рэнтгенадыягностыка (распрацоўвае пытанні распазнавання пашкоджанняў і захворванняў розных органаў), мед. рэнтгенатэхніка (рэнтгенаўская апаратура); таксама ваенна-палявая Р. (арганізацыя, тэхн. аснашчэнне, методыкі рэнтгеналагічнага даследавання хворых у палявых умовах). У Р. выкарыстоўваецца лічбавая апрацоўка рэнтгенаўскіх відарысаў (гл.Рэнтгенаграмаметрыя).