ТУРЭ́ЦКІ Абрам Хаімавіч (13.9.1905, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 1.3.1975),
бел.матэматык; стваральнік навук. школы па тэорыі набліжэння функцый на Беларусі. Д-рфіз.-матэм.н. (1962), праф. (1963). Скончыў БДУ (1929). З 1935 у Віцебскім, з 1941 Ульянаўскім пед. ін-тах, з 1994 у БДУ (з 1961 заг. кафедры). Навук. працы па канструктыўнай тэорыі функцый (тэорыі набліжэння, тэорыі інтэрпаляцыі, квадратурных формулах). Рашыў праблему Гаўса аб квадратурных формулах вышэйшай трыганаметрычнай дакладнасці.
Тв.:
О классах насыщения для некоторых методов суммирования рядов Фурье непрерывных периодических функций // Успехи мат. наук. 1960. Т. 15, вып. 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́НКА Васіль Сцяпанавіч (н. 8.4.1944, в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1965), дзе працуе з 1980 (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання вымушаных хваль і патокаў у пругкіх асяроддзях. Распрацаваў метады даследавання нелінейных устойлівых ваганняў пруткіх пласцін на паверхні вадкасці. Аўтар дапаможнікаў па матэматыцы для сярэдніх школ.
Тв.:
О влиянии вязкости на неустановившиеся внутренние волны // Математическое моделирование волновых процессов в океане. Севастополь, 1988;
Нелинейные установившиеся колебания упругой пластины, плавающей на поверхности жидкости конечной глубины (разам з А.М.Гладуном) // Изв. АНСССР. Механика жидкости и газа. 1989. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДЭ́НКА Анатоль Сямёнавіч (н. 19.7.1929, г. Грозны, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 у БДУ (у 1973—76 і ў 1977—93 заг. кафедры, у 1976—77 дэкан ф-та, у 1979—81 прарэктар). Навук. працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, тэорыі груп Лі і аднародных прастораў. Атрымаў класіфікацыю псеўдарыманавых сіметрычных прастораў з класічнымі асн. групамі, даследаваў рэгулярныя прасторы з сіметрыямі.
Тв.:
Симметрические пространства с простыми некомпактными фундаментальными группами // Докл.АНСССР. 1956. Т. 108, № 6;
Пространства с симметриями. Мн., 1977;
Алгебра и аналитическая геометрия. Ч. 1—2. Мн., 1984—87 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РКАС Леанід Антонавіч (н. 1.1.1937, в. Доктаравічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1959). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1969—71 і 1981—98 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., тэорыі нелінейных ваганняў перыяд.сістэм. Распрацаваў алг. метады даследавання лімітавых цыклаў двухмерных аўтаномных сістэм.
Тв.:
Условия центра для одного уравнения Льенара // Дифференциальные уравнения. 1976. Т. 12, № 2;
Методы оценки числа предельных циклов автономных систем // Там жа. 1977. Т. 13, № 5;
Функция Дюлака полиномиальных автономных систем на плоскости // Там жа. 1997. Т. 33, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ДЗІН Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 16.9.1928, пас. імя Свярдлова Камешкаўскага р-на Уладзіміраўскай вобл., Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Іванаўскі пед.ін-т (1954), дзе і працаваў. З 1978 у Мазырскім пед. ун-це. Навук. працы па рашэнні цэнтр. лімітавай праблемы тэорыі імавернасцей для сум залежных выпадковых складаемых, мадэліраванні выпадковых працэсаў з залежнымі прырашчэннямі.
Тв.:
О предельных распределениях сумм зависимых случайных величин с неограниченными дисперсиями // Докл.АНБССР. 1984. Т. 28, № 6;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМЕ́ЛІЧАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 10.8.1930, г. Макар’еў Кастрамской вобл., Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Іванаўскі пед.ін-т (1952). З 1987 у БДУ. Навук. працы па метадах дыскрэтнай аптымізацыі поліэдральнай камбінаторыцы. Распрацаваў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач вектарнай дыскрэтнай аптымізацыі і агульную схему рашэння шырокага класа задач камбінаторнай аптымізацыі. Рашыў шэраг праблем поліэдральнай камбінаторыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Многогранники, графы, оптимизация. М., 1981 (разам з М.М.Кавалёвым, М.К.Краўцовым);
Метод построения последовательности планов для решения задач дискретной оптимизации. М., 1981 (разам з В.І.Комлікам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́ЕЎ Сяргей Міхайлавіч (н. 22.3.1957, г. Варонеж, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1996). Скончыў Маскоўскі ун-т (1979). З 1982 у Брэсцкім ун-це (у 1995—2000 заг. кафедры). Навук. працы па геам. тапалогіі, тэорыі кампактных груп пераўтварэнняў. Устанавіў рэдукцыю гіпотэзы Гільберта—Сміта да тэорыі класіфіцыруючых свабодных прастораў. Распрацаваў аксіяматычны метад у тэорыі прастораў Менгера і Нёбелінга, у выніку чаго атрымана рашэнне класічнай праблемы характарызацыі прасторы Нёбелінга.
Тв.:
Классифицирующие пространства для свободных действий и гипотеза Гильберта—Смита // Матем. сб. 1992. Т. 183, № 1;
Характеризация свободного действия нульмерной компактной группы на k-мерном менгеровском компакте // Изв. РАН. Математика. 1995. Т. 59, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАДЗЕ́Д Мікалай Аляксандравіч (н. 5.3.1956, г. Спаск-Дальні Прыморскага краю, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1996). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па паралельных выліч. працэсах, тэорыі стат. распаралельвання алгарытмаў. Распрацаваў тэорыю пабудовы пераўтварэння і адлюстравання паралельных форм выліч. алгарытмаў для рэалізацый на сісталічных матрычных працэсарах.
Тв.:
Sistolic arrays for the solution of systems of linear algebraic equations by Monte Carlo method // Monte Carlo metthods and applications. 1998. Vol. 4, № 1. O построении обобщенных распараллеливающих функций // Докл.Нац.АН Беларуси. 2002. Т. 46, № 1;
Распределение операций и массивов данных между процессорами // Программирование. 2003. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Новікаў П. С. (матэматык) 1/234; 3/194, 195; 7/83, 84, 282, 482, 532; 10/229
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ШКАВІЧ, Боскавіч (Bošković) Руджар Іосіп (18.5.1711, г. Дуброўнік, Харватыя — 13.2.1787), харвацкі фізік, матэматык і астраном. Чл.-кар. Французскай АН (з 1759), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1760), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (з 1761). Вучыўся ў Рымскай калегіі. З 1773 працаваў у Францыі. Зрабіў вымярэнне дугі мерыдыяна ў 2 градусы паміж Рымам і Рыміні (1755). Вывучаў форму Зямлі, тэорыю руху камет, даў матэм. тэорыю некаторых астр. інструментаў. У гал. працы «Тэорыя натуральнай філасофіі...» (1758) развіў тэорыю будовы рэчыва і выказаў гіпотэзу пра залежнасць сіл узаемадзеяння паміж часцінкамі ад адлегласці.
Літ.:
Кольман Э. Жизнь и научная деятельность Руджера Бошковича (1711—1787) // Вопросы истории, естествознания и техники. М., 1956. Вып. 2.