ЯМЕ́ЛІЧАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 10.8.1930, г. Макар’еў Кастрамской вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1972), праф. (1976). Скончыў Іванаўскі пед. ін-т (1952). З 1987 у БДУ. Навук. працы па метадах дыскрэтнай аптымізацыі поліэдральнай камбінаторыцы. Распрацаваў тэорыю складанасці і ўстойлівасці задач вектарнай дыскрэтнай аптымізацыі і агульную схему рашэння шырокага класа задач камбінаторнай аптымізацыі. Рашыў шэраг праблем поліэдральнай камбінаторыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Многогранники, графы, оптимизация. М., 1981 (разам з М.М.Кавалёвым, М.К.Краўцовым);
Метод построения последовательности планов для решения задач дискретной оптимизации. М., 1981 (разам з В.І.Комлікам);
Лекции по теории графов. М., 1990 (у сааўт.).
т. 18, кн. 1, с. 266
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)