1. Перайсці з ваеннага становішча на мірнае (пра ўзброеныя сілы, народную гаспадарку). Дывізія дэмабілізавалася.
2. Звольніцца з вайсковай службы пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы (пра асабовы састаў). Калі грамадзянская вайна закончылася, Паўлюкоўскі дэмабілізаваўся і заняўся літаратурнай працай.Машара.Юстын ужо адслужыў у арміі, дэмабілізаваўся і зараз працаваў на заводзе паточных ліній.Няхай.
3.перан. Аслабіць актыўнасць, гатоўнасць да выканання якіх‑н. задач. Так .. павялося: жыццю патрэбны вінаватыя. Інакш людзі страцілі б пільнасць, дэмабілізаваліся б.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыспле́й
(англ. display = паказваць, узнаўляць)
прыбор для візуальнага адлюстравання алфавітна-лічбавай і графічнай інфармацыі ў дыялогавым рэжыме работы чалавека з ЭВМ; уваходзіць у склад персанальнай ЭВМ або далучаецца да яе з дапамогай ліній сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНВЕ́РСАР,
прыстасаванне, якое дае магчымасць пабудаваць лінію аднаго віду (напр., прамую) з лініі другога віду (напр., акружнасці). Прынцып работы засн. на геам.інверсіі; асн. частка І. — шарнірны механізм.
Першы І., які набліжана пераўтвараў кругавы рух у прамалінейны вынайшаў Дж.Уат (паралелаграм Уата, 1784) і выкарыстоўваў яго ў паравой машыне для спалучэння паступальнага руху поршня з вярчальным рухам махавіка. Шэраг падобных механізмаў сканструяваў П.Л.Чабышоў на аснове створанай ім тэорыі функцый, якія найменш адхіляюцца ад нуля (1858). Дакладныя спрамляльныя механізмы (напр., інверсар Паселье; 1864) выкарыстоўваюцца для пераўтварэння ліній з аднаго віду ў другі, у тэхніцы — для пераўтварэння кругавога руху ў зваротна-паступальны (гл. таксама Крывашыпны механізм, Кулісны механізм).
Інверсары: а — Паселье (здабытак адлегласцей OA∙OC= const пры любых перамяшчэннях пункта A адносна цэнтра інверсіі O); б — падвойны паралелаграм Уата ў паравой машыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРАПУ́НКТ (ням. Kontrapunkt ад лац. punctum contra punctum літар. кропка супраць кропкі),
1) узгодненае спалучэнне 2 і болей самаст. меладычных ліній у шматгалосым цэлым. Адрозніваюць кансанансныя К. строгага (дысананс падрыхтоўваецца кансанансам і вырашаецца) і свабоднага (дысананс не патрабуе падрыхтоўкі, абавязковае толькі яго вырашэнне) пісьма; дысанансны К. 20 ст., дзе дысананс набывае амаль поўную самастойнасць. К. наз. простым, калі спалучэнне галасоў не прадугледжвае новага варыянта, і складаным, калі дапускае магчымасць новых спалучэнняў — варыянтаў пачатковага.
2) Тое, што поліфанія.
3) Мелодыя, што суправаджае меладычны голас, саступаючы яму ў індывід. выразнасці.
Літ.:
Танеев С.И. Подвижной контрапункт строгого письма. М., 1959;
Южак К. Некоторые вопросы современной теории сложного контрапункта // Вопросы теории и эстетики музыки. М.; Л., 1965. Вып. 4;
Друкт А.А. О композиционном строении двухголосных инвенций Баха. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАНЦЭ́РТ»,
умоўная назва аперацыі партызан па разбурэнні чыг. камунікацый на тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну з мэтай сарваць перавозкі ням.-фаш. войск у час наступлення Чырв. Арміі, другі этап аперацыі «рэйкавая вайна». Праводзілася з 19 вер. да пач.ліст. 1943. За час аперацыі падарвана каля 150 тыс. рэек, у т. л. больш за 90 тыс. на тэр. Беларусі. Бел. партызаны пусцілі пад адхон 1041 варожы цягнік, вывелі са строю 807 паравозаў, 6360 вагонаў-платформ і цыстэрнаў, узарвалі 72 чыг. масты, знішчылі больш за 400 кмтэлеф.-тэлегр.ліній і інш. Прапускная здольнасць чыгунак была зніжана на 40%. Аперацыя «К.» была вял. дапамогай у ажыццяўленні наступальных аперацый сав. войск у 1943.
У.І.Лемяшонак.
Да арт.«Канцэрт». Варожы эшалон, скінуты пад адхон партызанамі. Дзятлаўскі раён. 1943.
расійская артыстка балета. Засл. арт. Узбекістана (1981). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1976, клас С.Галоўкінай). З 1976 у Вял. т-ры ў Маскве. Яе танец вылучаецца высокай тэхнікай, пластычнасцю, вытанчанасцю ліній, псіхал. глыбінёй. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Шырын («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча), Анастасія («Іван Грозны» С.Пракоф’ева), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ніна Зарэчная («Чайка» Р.Шчадрына) і інш. 1-я прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў і артыстаў балета ў Маскве (1976), Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1976) і Маскве (1977). Знялася ў тэлеэкранізацыях балетаў «Гэтыя чароўныя гукі...» (1981), «Фрагменты адной біяграфіі» і «Я хачу танцаваць» (абедзве 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКЕ́Т (франц. piquet літар. калок, вяха),
1) адзін з элементаў вартавой аховы ў арміях шэрагу еўрап. краін, у т. л.ВКЛ, у 18—19 ст. Прызначаўся ў складзе да ўзвода (пяхоты або кавалерыі) у мэтах прадухілення нечаканага нападу праціўніка на размяшчэнне войска, якое адпачывае. Высылаўся ў бок праціўніка на 2—4 км ад сваіх войск; меў паперадзе парных вартавых або аванпост. У выпадку нападу праціўніка выконваў ролю бліжэйшай падтрымкі аванпоста. У рас. арміі ў канцы 19 ст. называліся вартавымі заставамі.
2) Прынятая ў СНД адзінка вымярэння даўжыні чыг.ліній, роўная 100 м.
3) Часам П. называюць дом лясной аховы, будку дарожнай службы і інш. 4) Група дэманстрантаў, забастоўшчыкаў і інш., якія стаяць каля ўрадавых устаноў, пасольстваў і інш. з напісанымі на плакатах паліт. ці эканам. лозунгамі і патрабаваннямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
інжынерныя збудаванні, што выконваюць пэўныя функцыі ў вытворчым працэсе ці ўспрымаюць нагрузкі ад тэхнал. абсталявання, трансп. сродкаў і інш.
Да П.з. адносяцца збудаванні камунікацыйнага прызначэння: тунэлі і каналы, у якіх пракладваюць тэхнал. камунікацыі, кабельныя лініі электразабеспячэння і сувязі; трубаправоды для перамяшчэння сыравіны і інш. матэрыялаў; апоры ліній электраперадач, апоры кантактавай сеткі, апоры сістэм асвятлення і інш. П.з. з’яўляюцца таксама сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі, ёмістасці для сыпкіх, вадкіх і газападобных матэрыялаў: адстойнікі, ачышчальныя збудаванні, пырскальныя і спартыўныя басейны, бункеры, водазаборныя збудаванні, воданапорныя вежы, газгольдэры, градзірні, нафтасховішчы, сіласасховішчы і інш. Асобную групу складаюць трансп. збудаванні: пуцеправоды, апоры падвесных дарог, кранавыя эстакады, а таксама збудаванні, на якіх размяшчаюць тэхнал. абсталяванне ці ёмістасці — падмуркі, апорныя пляцоўкі, пастаменты і інш.Гл. таксама Прамысловыя будынкі.