карбаге́н
[ад карба- + аксі(ген)]
сумесь вуглякіслага газу з кіслародам; выкарыстоўваецца для ўдыхання пры атручванні як сродак, які ўзмацняе вентыляцыю лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
манганаканіёз
(ад лац. manganum = марганец + гр. konia = пыл)
захворванне лёгкіх, выкліканае ўдыханнем пылу, у якім змяшчаецца марганец.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпаксемі́я
[ад гіпа- + аксі(ген) + -емія]
паніжаная колькасць кіслароду ў крыві; бывае пры парушэннях кровазвароту, захворваннях лёгкіх і інш., прыводзіць да гіпаксіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бронхаэкта́з
(ад бронхі + гр. ektasis = расцяжэнне)
нераўнамернае расшырэнне бронхаў у выніку хранічнага бранхіту, запалення лёгкіх і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэтафанагра́фія
(ад гр. stethos = грудзі + phone = гук + -графія)
графічны запіс шумаў сэрца і лёгкіх пры дапамозе стэтафанографа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэтафано́граф
(ад гр. stethos = грудзі + фанограф)
апарат для праслухоўвання і графічнага запісу шумаў сэрца і лёгкіх чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фанендаско́п
(ад гр. phone = гук + endon = унутры + -скоп)
медыцынскі прыбор з рэзанатарам для выслухоўвання сэрца і лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАСАРА́Б (Basarabi),
археалагічная культура жал. веку (8 — сярэдзіна 7 ст. да нашай эры) на тэр. Румыніі і Малдовы; адна з культур т.зв. фракійскага гальштату. Назва ад даследаванага тагачаснага паселішча каля в. Басараб (Румынія). Насельніцтва жыло на гарадзішчах і селішчах у лёгкіх наземных драўляных пабудовах, часам абмазаных глінай. Пахавальны абрад — трупаспаленні ў урне або яме і трупапалажэнні пад курганным насыпам або ў грунтавой магіле. Для керамікі характэрны чорнаглянцаваны сталовы посуд, нярэдка з белай інкрустацыяй; слоікападобны кухонны посуд з наляпнымі валікамі і выступамі. Прылады працы, зброя, упрыгожанні належаць да ўсходнегальштацкага (ілірыйскага) тыпу старажытнасцяў.
т. 2, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАСТАМІКО́ЗЫ (ад бласта... + мікозы),
група хранічных, некантагіёзных мікозаў, якія пашкоджваюць скуру, лёгкія і інш. ўнутр. органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей коней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў інш. краінах. Адрозніваюць: паўночна-амерыканскі (хвароба Гілкрыста), еўрапейскі (крыптакакоз), паўднёваамерыканскі (паракакцыдыяідоз), келоідны (хвароба Лабо) бластамікоз. Узбуджальнік бластамікозу — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blatomyces dermatitidis і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам. Першасны ачаг Лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізаваных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутр. органаў — высокая смяротнасць.
т. 3, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБРАНЕМО́ЗЫ (Habronemoses),
гельмінтозная хвароба непарнакапытных. Пашырана ўсюды, асабліва ў паўд. шыротах. На Беларусі адзначаецца ў коней. Узбуджальнікі — дробныя (даўж. 10—25 мм) нематоды Habronema muscae і Habronema microstoma, якія развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў (муха пакаёвая, жыгалка асенняя і інш.).
Дарослыя чэрві паразітуюць у страўніку, пашкоджваюць яго слізістую абалонку і залозы; лічынкі — у скуры і лёгкіх. Шлях заражэння — аліментарны. У страўніку інвазійныя лічынкі праз 44—46 сутак ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. Пры інтэнсіўнай інвазіі назіраецца хранічнае запаленне страўніка і тонкага кішэчніка, прагрэсіруючае схудненне, перыяд. прыступы колік. Габранемоз скуры суправаджаецца ўтварэннем язваў.
т. 4, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)