ГАЎРЫ́ЛАЎ (Пётр Міхайлавіч) (30.6.1900, в. Альведзіна Пестрачынскага р-на, Татарстан — 26.1.1979),
адзін з кіраўнікоў Брэсцкай крэпасці абароны 1941, Герой Сав. Саюза (1957). З 1918 у Чырв. Арміі. Скончыў камандныя курсы ў Махачкале (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, устанаўлення сав. улады ў Латвіі. У Вял.Айч. вайну камандзір 44-га палка 42-й стралк. дывізіі маёр Гаўрылаў амаль месяц узначальваў абарону Усх. форта Брэсцкай крэпасці; цяжка паранены трапіў у палон, вызвалены сав. войскамі ў 1945. Да 1946 у Чырв. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—62. Ганаровы грамадзянін Брэста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫН (Іван Ціханавіч) (16.12.1901, в. Унукавічы Рослаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 20.6.1951),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў пях. камандныя курсы (1922), пях. школу (1928), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1963). У Чырв. Арміі з 1920. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, 2-м Бел. франтах: камандзір стралк. дывізіі, нач. штаба армій. Удзельнік Смаленскай, Бел., Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. 49-я армія пад яго камандаваннем вызначылася ў баях за вызваленне Магілёва, пры фарсіраванні Дняпра, Друці, Бярэзіны, у ліквідацыі мінскага «катла». Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ЛІКАЎ (Пётр Георгіевіч) (вер. 1910, с. Крэпасць Узень Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Брэсцкага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1934), курсы партактыву пры ЦКВКП(б) (1937). З кастр. 1939 на парт. рабоце на Беларусі, са студз. 1941 сакратар парт.к-та Брэсцкага чыг. вузла, чл. Брэсцкага гаркома КЛ(б)Б. У жн. 1941 у акупіраваным Брэсце Ж. (падп.псеўд.Пятроў) — ініцыятар стварэння гар. кіруючага парт. цэнтра, які аб’ядноўваў 7 падп. арг-цый (125 чал.). 10.10.1943 акупанты схапілі яго і закатавалі ў турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Мікалай Якаўлевіч) (н. 10.3.1923, чыг. ст. Крупкі Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.філас.н. (1982). Скончыў 3-ю Чкалаўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Акадэм. курсы афіцэрскага саставу ВМФ (1951), БДУ (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 1-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка З. зрабіў 185 баявых вылетаў, збіў 2 самалёты знішчыў каля 20 танкаў, больш за 20 аўтамашын, 43 гарматы, 20 вагонаў. Да 1960 у Сав. Арміі. У 1967—95 выкладчык БДУ, дацэнт (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУМАКУ́ЛАВА (Танзіля Мустафаеўна) (н. 18.7.1934, г. Тырныауз, Кабардзіна-Балкарыя),
балкарская паэтэса. Нар. паэтэса Кабардзіна-Балкарыі (1982). Скончыла Вышэйшыя літ.курсы ў Маскве (1967). Друкуецца з 1957. У кнігах вершаў і паэм «Кветкі на скале» (1959), «Песні гор» (1962), «Прахалода гор» (1967), «Свяцільнік» (1969, за дзве апошнія Рэсп. прэмія 1969), «Белы свет» (1972), «Бацькоўскі дом» (1984) і інш. імкнулася адлюстраваць гіст. і духоўны вопыт балкарскага народа, складаныя і шматгранныя сувязі сучасніка з эпохай і навакольным светам. Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1977. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі І.Калеснік, М.Танк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Апанас Фёдаравіч) (15.12.1903, в. Лошніца Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1993),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Віцебскі каап. тэхнікум (1931), вышэйшыя пед.курсы ў Ленінградзе (1932). З 1926 на сав., каап. і парт. рабоце ў Барысаўскім р-не, Віцебску. У 1937—38 старшыня СНКБССР. У 1939 арыштаваны, у 1941 сасланы ў Омскую вобл. Рэабілітаваны ў 1943. Працаваў у сістэме кааперацыі ў Омскай вобл., Малдаўскай ССР. У 1947—60 нам. старшыні Белкаапсаюза. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, Вярх. Савета СССР у 1937—46. Чл.ЦККП(б)Б у 1938—39. Аўтар успамінаў «Звон мой — праўда» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Георгій Кірылавіч) (1.1.1903, в. Селяхі Брэсцкага р-на — 21.12.1970),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933), вышэйшыя акад.курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—21 на Зах. фронце. У 1933—39 у БВА. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім, 2-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач. аддзела штаба арміі, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі, камандуючы арміяй. Удзельнік вызвалення Сав. Запаляр’я, Чэхаславакіі, вайны з Японіяй. У 1946—65 нач. штаба ваен. акруг, на ваенна-пед. рабоце. Аўтар кн. «У лясах Карэліі» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НІКАЎ (Іван Емяльянавіч) (1911.1912, г. Гомель — 14.8.1969),
Герой Сав. Саюза (1944). Працаваў на паравозарамонтным з-дзе ў Гомелі. Скончыў Саратаўскае бранятанк. вучылішча (1937), Акадэмічныя курсы пры Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1944). У Чырв. Арміі з 1933. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Варонежскім, Бранскім, 1-м і 2-м Укр франтах. У час Лепельскага контрудару 1941 удзельнік баёў каля г. Сянно Віцебскай вобл.Нам. камандзіра танк. брыгады маёр К. вызначыўся ў баях на Кіеўскім напрамку ў 1943. Да 1957 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК (Іван Іванавіч) (9.10.1932, в. Грычына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1979),
бел. паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыў БДУ (1958), Вышэйшыя літ.курсы ў Маскве (1967). Працаваў у час. «Бярозка», «Маладосць», на Бел. радыё. З 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1951. Зб-кі вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975) пра подзвігі народа ў Вял.Айч. вайну, мірную працу, каханне. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пракоф’ева, А.Суркова, Л.Украінкі, М.Нагнібеды, Т.Масэнкі, Я.Райніса, М.Ханінава, З.Нуры, П.Нэруды, І.Давыдкава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕНГА́ГЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых універсітэтаў Даніі. Дзяржаўны. Засн. ў 1479. Напачатку меў толькі багаслоўскі ф-т. У 1736 створаны юрыд. (у 1848 пашыраны і атрымаў назву дзяржаўна-прававы), у 1788 — філас. і мед. ф-ты, з 1850 — прыродазнаўча-матэматычны. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: тэалагічны, юрыд., сац. навук, гуманіт., мед. біялогіі чалавека, стаматалагічны і інш.; 28 тыс. студэнтаў, 2 тыс. выкладчыкаў. Навучанне бясплатнае, на дацкай мове, некат. курсы выкладаюцца на англійскай. Мае музеі: бат., заал., мінералагічны, гісторыі медыцыны. Б-ка з 1482 (каля 1 млн. тамоў).