іншазе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іншай дзяржавы, краіны; чужаземны. Іншаземная акупацыя. Іншаземныя захопнікі. Іншаземныя звычаі. □ Многія рэчы курганнага інвентару давалі аб’ектыўную магчымасць гаварыць аб іх іншаземным паходжанні. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццяздо́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць жыццяздольнага. Жыццяздольнасць арганізма. □ К. Чорны добра разумеў, што ў любві да Радзімы, у жыватворным савецкім патрыятызме — адна з важнейшых крыніц жыццяздольнасці і непераможнасці нашай краіны. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да насяліць.

2. Складаць насельніцтва якой‑н. тэрыторыі, населенага пункта. Любіў настаўнік расказваць і пра далёкія краіны, пра людзей, якія насяляюць іх. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўкалоніі. Паўкаланіяльная залежнасць. // Які па свайму становішчу набліжаецца да калоніі, залежыць у эканамічных і палітычных адносінах ад імперыялістычных краін. Паўкаланіяльныя краіны. Паўкаланіяльная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рвенство першынство́, -ва́ ср., мн. нет;

пе́рвенство страны́ по футбо́лу першынство́ краі́ны па футбо́ле;

завоева́ть пе́рвенство заваява́ць першынство́;

па́льма пе́рвенства па́льма першынства́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

the East

а) усхо́дняя ча́стка Кана́ды й Злу́чаных Шта́таў

б) Усхо́д, азія́цкія краі́ны

в) былы́ Саве́цкі Саю́з і яго́ныя ўсхо́днеэўрапе́йскія сатэлі́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛУА́НДА (Luanda),

горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс. ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.

Панарама Луанды.

т. 9, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заграні́ца, ‑ы, ж.

Зарубежныя краіны. Свае гарады ўспаміналі з любоўю Салдаты, стаміўшыся ад заграніц. Панчанка. // Тэрыторыя па той бок дзяржаўнай мяжы. З таго берага рэчкі, з заграніцы, чуваць крыкі пеўняў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца на захадзе, які ідзе з захаду, проціл. усходні. Заходняя частка краіны. Заходні напрамак. Заходні вецер.

2. Які мае адносіны да Захаду. Заходняя культура. Заходняя мода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакафа́уна

(ад гр. malakion = малюск + фауна)

сукупнасць відаў малюскаў пэўнай мясцовасці, краіны або геалагічнага перыяду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)