БАНДУ́НГ (Bandung),

горад у Інданезіі, на в-ве Ява. Адм. ц. правінцыі Зах. Ява. 2 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Тэкст. і харч. прам-сць; эл.-тэхн., гумаватэхн., металаапр. і зборныя прадпрыемствы, авіяц. з-д. Ун-т, нац. ін-ты: хіміі, фізікі, геалогіі, металургіі, электратэхнікі; ін-ты: тэкстыльны, тэхнікі і тэхналогіі, батыка і саматужных вырабаў; даследчы цэнтр па ядз. энергетыцы. Геал. музей. Музей выяўл. мастацтваў. Абсерваторыя. Горны курорт.

Засн. ў 1810. У 1942—45 акупіраваны Японіяй. У 1955 у Бандунгу адбылася канферэнцыя краін Азіі і Афрыкі (гл. Бандунгская канферэнцыя 1955).

т. 2, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАРТЫРАЛО́Г БЕЛАРУ́СІ»,

добраахвотнае грамадска-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму. Створаны 19.10.1988 у Мінску на ўстаноўчым сходзе, які зацвердзіў статут і дэкларацыю т-ва. Кіруючыя органы «М.Б.» — канферэнцыя і грамадская рада, выканаўчыя — выканаўчая камісія і рабочыя групы. Асн. мэты — раскрыццё масавых рэпрэсій у 1920—50-я г., высвятленне колькасці тых, хто загінуў на Беларусі, у месцах высылкі і зняволення, увекавечанне іх памяці. Выдадзены бюлетэнь «Мартыралог» (1989), зняты дакумент. фільм «Дарога ў Курапаты» (1990, рэж. М.​Жданоўскі), праведзена канферэнцыя «Час, помнікі, людзі. Памяці рэпрэсіраваных археолагаў» (1993) створаны каталог памятных знакаў (больш за 40), устаноўленых на месцах пахавання ахвяр паліт. рэпрэсій.

т. 10, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Gípfelkonferenz f -, -en нара́да на вышэ́йшым узро́ўні; канферэ́нцыя ў вярха́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КУРУЛТА́Й (цюрк.),

1) у мангольскіх і цюркскіх народаў сход, з’езд, канферэнцыя, а таксама свята, баляванне.

2) У Бухарскай Народнай Савецкай Рэспубліцы і Харэзмскай Народнай Савецкай Рэспубліцы (1920—24) — вышэйшы орган дзярж. улады.

т. 9, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэспу́бліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.

1. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой усе вышэйшыя органы ўлады выбіраюцца або фарміруюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі.

Прэзідэнцкая р. (калі на чале дзяржавы стаіць выбраны шляхам прамых або ўскосных выбараў прэзідэнт, які з’яўляецца і кіраўніком урада). Парламенцкая р. (калі ў дзяржаве вяршэнствуе парламент).

2. Дзяржава з выбранымі на пэўны тэрмін органамі ўлады.

|| прым. рэспубліка́нскі, -ая, -ае.

Рэспубліканская канферэнцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

p.m. [ˌpi:ˈem] (скар. ад post meridiem) папаўдні́;

6 p.m. шэсць гадзі́н ве́чара (васямна́ццаць гадзі́н);

The conference starts at 2 p.m. Канферэнцыя пачынаецца а другой гадзіне папаўдні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЧАРНАМО́РСКІЯ ПРАЛІ́ВЫ,

агульная назва праліваў Басфор, Дарданелы і размешчанага паміж імі Мармуровага мора. Паводле міжнар. канвенцыі (Мантро канферэнцыя 1936) караблі чарнаморскіх краін (калі яны не ў стане вайны) выкарыстоўваюць зону Ч.п. без абмежаванняў, нечарнаморскіх краін — з абмежаваннямі паводле класа, водазмяшчэння і тэрміну знаходжання ў Чорным моры.

т. 17, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЛА́МСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Islamic Development Bank),

рэгіянальны банк развіцця. Створаны ў 1974 Арганізацыяй Ісламская канферэнцыя для садзейнічання эканам. развіццю мусульм. краін і рэгіёнаў. Банк прытрымліваецца прынцыпаў Карана, які адмаўляе ліхвярства, таму не дае працэнтных пазык і крэдытаў. Банк фінансуе праекты прамысл. развіцця, набывае акцыі і дае пазыкі за намінальныя «камісійныя». Апрача Taro, банк дае крэдыты, якія дапамагаюць краінам-удзельніцам фінансаваць неабходны ім імпарт.

т. 7, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падраху́нкавы Gesámt-; zusámmenfassend;

падраху́нкавая су́ма бухг. Gesámtsumme f -, -n;

падраху́нкавая канферэ́нцыя Ábschlusskonferenz f -, -en;

падраху́нкавы вы́нік Gesámtergebnis n -ses, -se

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЮНКТА́Д (Конфере́нция Организа́ции Объединённых На́ций по торго́вле и разви́тию) ЮНКТА́Д нескл., ж. (Канферэ́нцыя Арганіза́цыі Аб’ядна́ных На́цый па га́ндлі і развіцці́).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)